На нашем сайте вы можете читать онлайн «Беларускі раман». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Любовные романы, Современные любовные романы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Беларускі раман

Автор
Дата выхода
15 ноября 2017
Краткое содержание книги Беларускі раман, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Беларускі раман. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор () в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Галоўныя героі рамана — два браты, якія знаходзяцца ў пошуках кахання. Мікіта Корбут назаўсёды захаваў моцныя пачуцці да таленавітай актрысы Веранікі Берднік, але новае знаёмства дае новую надзею. Вадзім па волі прывабнай дзяўчыны трапляе ў такую ж непрыемную сітуацыю, якая некалі здарылася са старэйшым братам. Абставіны вакол герояў увесь час змяняюцца, іх наступны крок абсалютна непрадказальны, што трымае чытача ў напружанні. Аўтар моцны найперш псіхалагізмам — здольнасцю выяўляць душэўны стан персанажаў, неадступна фіксаваць эмацыянальную рэакцыю герояў на ўчынкі і рэплікі. Па родзе дзейнасці галоўны герой твора Мікіта Корбут прафесійны пісьменнік, у мінулым — таленавіты акцёр. У выніку раман цікавы не толькі як гісторыя кахання, але і як выдатная магчымасць апынуцца ў літаратурным асяроддзі Мінска самага пачатку 2000-х гадоў: некалькі разоў зазірнуць на пасяджэнні знакамітага літаб’яднання «Першацвет», патрапіць у адмысловую культурную суполку «Вулей». Некаторыя персанажы маюць сапраўдныя імёны, іншыя хаваюцца пад змененымі, але вельмі пазнавальнымі прозвішчамі.
Беларускі раман читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Беларускі раман без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Затое з сённяшняга дня ён вольны, як вецер. Куды хачу, туды лячу. Пра брата, з якiм жыy разам, Вадзiм яшчэ не yспамiнаy i нават думаць не хацеy, што той скажа. Іх падабенства пачыналася i заканчвалася аднолькавым вялiкiм ростам. Вадзiм быy бландзiнам з блакiтна-вадзянiстымi халоднымi вачыма. Каротка стрыжаны, ён нiколi не насiy шапкi дый куртку не зашпiльваy нiколi. Зiмой i летам – душа наросхрыст. «Да пары да часу», – папярэджваy брат, старэйшы на дваццаць гадоy, i акрамя брата, у Вадзiма нiкога больш не было.
…Вадзiм папiваy пiва, невiдушчым позiркам праводзячы прахожых у метро, як пачуy сваё iмя даволi знаёмым голасам.
– Вадзiм, кораш! – Хлопнуy Корбута па плячы п’янаваты, аднаго з iм росту, хiпаваты хлопец, закаваны, як у бронежылет, у чорную скуру, з прыбамбасамi y выглядзе брэлокаy-шкiлетаy-тэрмiнатараy-бэтменаy.
– Руслан?! – з цяжкасцю пазнаy Вадзiм аднакласнiка. У школе той насiy прычоску пад Элвiса, а зараз i валасы адпусцiy, i пафарбаваy iх пад Кабэйна. Цi не стары ён для фаната «Нiрваны»? Звычайна, падлеткi захапляюцца такой музыкай…
– Ну, нарэшце! – шчыра yсмiхнуyся Руслан, узрадаваны, што Вадзiм пазнаy яго.
– Што гэта з табой? – разглядваючы колiшняга аднакласнiка, дзiвiyся Вадзiм.
– Нiчога, – смяяyся Руслан. – Ты y сваiх Печах за паyтары гады адстаy ад жыцця.
– Я y Вiцебску служыy, – пакрыyдзiyся Корбут i падумаy: «А цi не yмазаць гэтаму Руслану пару разоy мiж вачэй. Хаця, можа, i не трэба».
– А, дэсантура, значыць? – працягваy радавацца Руслан.
– Эй, Русла! – пачуyся з-за спiны Вадзiма сiмпатычны дзявочы голас. – У твайго кораша грошы ёсць?
– На самай справе, – падхапiy Руслан iдэю, спыняючы Вадзiма рукой за плячо, калi той хацеy павярнуцца на сiмпатычны голас, – можа, ты багаты на «бабкi»? Па старой дружбе…
«Нешта не памятаю, каб мы з табой вельмi yжо i сябравалi, – падумаy Вадзiм.











