На нашем сайте вы можете читать онлайн «Мястэчка». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Любовные романы, Современные любовные романы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Мястэчка

Автор
Дата выхода
15 ноября 2017
Краткое содержание книги Мястэчка, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Мястэчка. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор () в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Гэта раман, які пераварочвае ўяўленне пра літаратуру для падлеткаў і аб падлетках, адначасова, аднак, разлічаны таксама і на дарослую аўдыторыю. Першы сезон знаёміць чытача з жыхарамі звычайнага тыпавога кансерватыўнага мястэчка недзе ў правінцыі Беларусі, у якім ніколі нічога не адбывалася да падзей, узгаданых у творы. Галоўная гераіня кнігі, звычайная дзесяцікласніца Даша Белая, «ладзіць бунт на караблі», чым выклікае высокахуткасны экспрэс падзей і здарэнняў, у якія трапляе сама і ўцягвае ўсіх вакол, а яшчэ закохваецца ў чалавека, старэйшага за яе на дванаццаць гадоў, да таго ж былога спецназаўца, які, нібы мульцяшны Чорны плашч, заўжды спяшаецца да яе на дапамогу. Другі сезон працягвае аповед пра прыгоды Дашы і яе сяброў, засяроджваючыся, аднак, на падзеях, што адбыліся ў Беларусі 19 снежня 2010 года, дакладней, у Мінску, калі была брутальна разагнана мірная дэманстрацыя на Плошчы Незалежнасці. Адлюстраваныя вачыма падлеткаў тыя абставіны, абсурднасць і жорсткасць іх наступстваў зачэпяць і самую чэрствую душу. Ды ўсё ж галоўнае, мабыць, тое, што раман «Мястэчка» – гэта раман выхавання. На працягу ўсяго твора яго героі, на першы погляд адмоўныя, змяняюцца да лепшага шляхам сапраўдных сяброўства, кахання і мастацтва.
Мястэчка читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Мястэчка без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
– Улаyлiваеш рознiцу?
– Белая, – пхнуy Дашу y спiну Хвалей так, што тая ледзь не павалiлася, – калi куртку прыйдзеш мыць?
Даша развярнулася i засандалiла яму памiж ног сваёй паласатай чорна-ружовай ножкай у красоyцы, той i войкнуць не паспеy.
– Сам памыеш! – працадзiла i пайшла далей.
Перасiльваючы боль, Хвалей выкiнуy нагу y бок дзяyчыны, але прамахнуyся.
– Стой! – выгукнуy ён – Зараз вылiзваць будзеш!
– Ату яе! Ату! – зацюгакаy Кастальцаy.
– Даша, бяжы! – пракрычала Таня сяброyцы.
І Даша пабегла, Хвалей – за ёй.
Дзяyчына абмiнула Колю Пiнокiа i yзбегла па прыступках на школьны ганак.
Хвалей расцягнуyся на тых на прыступках.
Пiнокiа падставiy яму падножку i адразу сцiснуyся yвесь ад нечаканасцi, здзiyлены сваёю смеласцю, застыy на месцы.
Хвалей моyчкi падняyся i моyчкi з размаху заехаy Пiнокiа кулаком у скiвiцу. З рота небаракi пырснула кроy, а сам ён павалiyся на зямлю, як падкошаны. Акуляры яго зляцелi, i Хвалей дэманстратыyна раздушыy iх чаравiкамi.
– Хвалей, ты чо, хворы?! – гэта Таня, яна схiлiлася над Пiнокiа.
– Наша Таня гучна плача… – парадыруючы спявачку Таццяну Буланаву, зацягнуy Кастальцаy. – Ганаруся табой, о бясстрашны ваяр… – з iронiяй сказаy Хвалею, пляснуyшы таго па плячы.
– А чо ён, – сплюнуy Хвалей, – лезе?
– Добра, хадзем, – падпiхнуy Хвалея Кастальцаy да школьных дзвярэй, – зараз званок ужо празвiнiць. Белая, не развiтваемся, – усмiхнуyся Дашы, якая стаяла каля дзвярэй.
– Чо стала! – зыркнуy Хвалей на Дашу. – Давай цi туды, цi сюды.
Даша нiчога не адказала, збочыла i спусцiлася да сяброyкi, якая прыводзiла y пачуццё Пiнокiа.
Празвiнеy званок.
Эпiзод 7
Учынак Пiнокiа yразiy Дашу. Яна yбачыла y iм зусiм iншага чалавека, не таго, якога yсе ведалi, як батана i рахiта, а вельмi адважнага i па-свойму рашучага юнака, нават, у нейкiм сэнсе, высакароднага. Бо заступiyся за дзяyчыну. Нязграбна i па-дзiцячаму, але заступiyся. Не спалохаyся, як звычайна, хоць i шуснуy у плечы, але не пабег, як заyсёды. Увогуле перавёy стрэлкi на сябе.
– Як ён? – спытала Даша сяброyку, якая сядзела на кукiшках, падняyшы галаву Пiнокiа, i выцiрала насоyкай яго кроy, што выцякала з пабiтага рота.
– Ды не ачомваецца, катурхай не катурхай, – адказала Таня.
– Пэyна трэба папляскаць па шчоках, – прапанавала Даша.











