На нашем сайте вы можете читать онлайн «Мястэчка». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Любовные романы, Современные любовные романы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Мястэчка

Автор
Дата выхода
15 ноября 2017
Краткое содержание книги Мястэчка, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Мястэчка. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор () в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Гэта раман, які пераварочвае ўяўленне пра літаратуру для падлеткаў і аб падлетках, адначасова, аднак, разлічаны таксама і на дарослую аўдыторыю. Першы сезон знаёміць чытача з жыхарамі звычайнага тыпавога кансерватыўнага мястэчка недзе ў правінцыі Беларусі, у якім ніколі нічога не адбывалася да падзей, узгаданых у творы. Галоўная гераіня кнігі, звычайная дзесяцікласніца Даша Белая, «ладзіць бунт на караблі», чым выклікае высокахуткасны экспрэс падзей і здарэнняў, у якія трапляе сама і ўцягвае ўсіх вакол, а яшчэ закохваецца ў чалавека, старэйшага за яе на дванаццаць гадоў, да таго ж былога спецназаўца, які, нібы мульцяшны Чорны плашч, заўжды спяшаецца да яе на дапамогу. Другі сезон працягвае аповед пра прыгоды Дашы і яе сяброў, засяроджваючыся, аднак, на падзеях, што адбыліся ў Беларусі 19 снежня 2010 года, дакладней, у Мінску, калі была брутальна разагнана мірная дэманстрацыя на Плошчы Незалежнасці. Адлюстраваныя вачыма падлеткаў тыя абставіны, абсурднасць і жорсткасць іх наступстваў зачэпяць і самую чэрствую душу. Ды ўсё ж галоўнае, мабыць, тое, што раман «Мястэчка» – гэта раман выхавання. На працягу ўсяго твора яго героі, на першы погляд адмоўныя, змяняюцца да лепшага шляхам сапраўдных сяброўства, кахання і мастацтва.
Мястэчка читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Мястэчка без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
– Выходзь, Пiнокiа, – Таня падпiхнула аднакласнiка да дзвярэй i шэптам дадала: – А то класуха пi-пi y трусы наробiць.
– Зразумеy, – кiyнуy той, i аднакласнiкi выбеглi y калiдор.
Кабiнет рускай мовы i лiтаратуры, куды адправiла iх Марыя Пятроyна, быy пусты. Класуха рыхтавалася да свайго yроку, другому па раскладзе. Яна магла б наогул не прыходзiць з самай ранiцы. Аднак, мабыць, дома часу на праверку сшыткаy з сачыненнямi падапечнага класа бракавала. Таня першаю заyважыла сшыткi на стале, адзiн разгорнуты.
– Зазiрнём? – прапанавала Дашы i Пiнокiа.
– Атас! – спынiy яе Коля, пачуyшы крокi, якiя наблiжалiся за дзвярыма.
– Хутка яна, – прамовiла Даша, сядаючы за першую парту ад акна. З ёю побач села Паyлоyская. Пiнокiа заняy парту за iмi.
– Гэта не яна хутка, – прагаварыла Таня, – а мы марудна.
Вучнi дружна yсталi, калi Марыя Пятроyна зайшла y кабiнет. Селi, калi настаyнiца сесцi дазволiла.
– Што з тварам, Кот? – гэта яна Пiнокiа. Кот – яго прозвiшча. Шчака y хлопца раздулася, але, хутчэй за yсё, ад пракладкi, няyмела yсунутай у рот.
– Упаy, – падняyся Пiнокiа. – Спатыкнуyся i yпаy, – дадаy.
– Каго выгароджваеш, Коля? – не паверыла Марыя Пятроyна.
– Хiба я yпасцi не магу? – задаy Пiнокiа пытанне настаyнiцы.
– Чаму ж, можаш, – пагадзiлася Марыя Пятроyна. – Аб чый кулак спатыкнуyся? – раптам стрэлiла словамi y лоб. Коля аж разгубiyся.
– Чаго вы яго зневажаеце? – зноy уступiлася за юнака Даша з месца. – Ён, можа, як рыцар паступiy? Цi вы думаеце, што кволыя акулярыкi не здольныя на рашучыя дзеяннi? Патураеце розным Хвалеям… у якiх… адна звiлiна y мазгу, i тая крывая.
– Белая, не трэба нервавацца, – асекла дзяyчыну Марыя Пятроyна. – З табой што? Паглядзi на сябе. На смерць падобная з фiльмаy жахаy. Як цябе бацькi з дому выпусцiлi y такiм выглядзе?
– Прывыкайце, – заявiла Даша. – Цяпер смерць будзе прыходзiць у школу кожны дзень, акрамя выходных.
– Што ты нясеш, Белая? – фальшыва yсмiхнулася Марыя Пятроyна, хiбна прыняyшы вучанiцу за псiхiчна-нездаровую, магчыма, часова. Трэба пачакаць да заyтра, а затым рабiць канчатковыя i рашучыя высновы. – Так, – рашылася на нейкiя меры, – мне надакучыy гэты балаган. Вас хто-небудзь бачыy з настаyнiкаy? – спытала.
– Дзядзька Пеця бачыy, – адказала Таня.
– Ну, дзядзька Пеця не yлiчваецца, – адмахнулася Марыя Пятроyна.











