На нашем сайте вы можете читать онлайн «Мястэчка». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Любовные романы, Современные любовные романы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Мястэчка

Автор
Дата выхода
15 ноября 2017
Краткое содержание книги Мястэчка, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Мястэчка. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор () в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Гэта раман, які пераварочвае ўяўленне пра літаратуру для падлеткаў і аб падлетках, адначасова, аднак, разлічаны таксама і на дарослую аўдыторыю. Першы сезон знаёміць чытача з жыхарамі звычайнага тыпавога кансерватыўнага мястэчка недзе ў правінцыі Беларусі, у якім ніколі нічога не адбывалася да падзей, узгаданых у творы. Галоўная гераіня кнігі, звычайная дзесяцікласніца Даша Белая, «ладзіць бунт на караблі», чым выклікае высокахуткасны экспрэс падзей і здарэнняў, у якія трапляе сама і ўцягвае ўсіх вакол, а яшчэ закохваецца ў чалавека, старэйшага за яе на дванаццаць гадоў, да таго ж былога спецназаўца, які, нібы мульцяшны Чорны плашч, заўжды спяшаецца да яе на дапамогу. Другі сезон працягвае аповед пра прыгоды Дашы і яе сяброў, засяроджваючыся, аднак, на падзеях, што адбыліся ў Беларусі 19 снежня 2010 года, дакладней, у Мінску, калі была брутальна разагнана мірная дэманстрацыя на Плошчы Незалежнасці. Адлюстраваныя вачыма падлеткаў тыя абставіны, абсурднасць і жорсткасць іх наступстваў зачэпяць і самую чэрствую душу. Ды ўсё ж галоўнае, мабыць, тое, што раман «Мястэчка» – гэта раман выхавання. На працягу ўсяго твора яго героі, на першы погляд адмоўныя, змяняюцца да лепшага шляхам сапраўдных сяброўства, кахання і мастацтва.
Мястэчка читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Мястэчка без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
– Харэ дрыхнуць, – ускубнула тую Таня, – праспiм усё на свеце.
– Затое выспалiся, – адгукнулася Даша, калi пачула, якая гадзiна. – А ты куды? – спытала сяброyку, бачачы, што тая збiраецца сыходзiць.
– Гэта вам добра, вольным людзям, – адказала Таня. – А y мяне рэпетыцыя а пятай.
– Можа, перакусiш? – прапанаваy Пiнокiа.
– Не, дзякуй, – адмовiлася Таня, неяк паважлiва зiрнуyшы на аднакласнiка, не так, як на цямцю-лямцю, цi Коле гэта падалося? – Мяне Мiкалай Мiхайлавiч пачастуе бутэрбродамi пасля рэпетыцыi.
– Ён табе бутэрброды носiць? – здзiвiлася Даша.
– Не мне, – адказала Таня. – Застаецца y яго проста з абеду. І, калi я галодная, нiколi не адмаyляюся. Тым больш што бутэрброды смачныя. Добра, усё, пакуль, чао. Заyтра yбачымся. Коля, праводзь…
– Пакуль, – памахала рукой Даша.
Пiнокiа адчынiy Танi дзверы, выпусцiy на волю, як птушачку, зачынiy дзверы i вярнуyся да Дашы. Тая глядзелася y люстэрка, упэyнiвалася, цi yсё нармальна.
– Чо ты там пра хаyчык казаy? – сустрэла яна яго.
– А, зараз, – кiнуyся Коля на кухню. Ён уключыy чайнiк, у мiкрахвалёyку закiнуy катлеты i пюрэшку. Потым спытаy: – Катлеты з пюрэ будзеш?
– Ды мне yсё адно, – адказала Даша, – абы ядома. – Яна yстала з ложка, заслала яго, а падушкi yзбiла. – Ну чо, хутка там? – нецярплiва крыкнула.
– Так, праходзь на кухню, – паклiкаy Пiнокiа, накрываючы на стол.
Даша села на прапанаванае месца, узброiлася вiдэльцам i хлебам.
– Смачна есцi! – сказала.
Пiнокiа сеy насупраць, але есцi не спяшаyся, зачараваны тым, як ела Даша. Яна спрытна i хутка паглынала ежу, з зайздросным апетытам, i так хораша, як гэта можа рабiць сапраyдная лэдзi, а не правiнцыйная школьнiца.
– Хопiць тарашчыцца! – не заyважыць Колiнага позiрку дзяyчына не магла. – Еж давай! Вельмi смачна, мiж iншым!
Калi пiлi гарбату, Даша спытала:
– А чым, ты, Пiнокiа, па жыццi займаешся? Усё кнiжкi чытаеш?
– Чытаю, – адказаy Коля.
– Чытачом будзеш? Новую прафесiю вынайшаy?
– А табе не падабаюцца кнiгi?
– Гледзячы якiя. Хоць чытаць я, праyда, любiла.
– Што, разлюбiла?
– Амаль. Хлусня yсё. Не yзапраyду.
– А я вось пiсьменнiкам хачу быць, – прызнаyся Пiнокiа.
– Ну, i сцяг у рукi, – адказала Даша i тут жа спытала: – А ты чакаy нейкай iншай рэакцыi?
– Так, не, – пацiснуy плячыма Коля.











