На нашем сайте вы можете читать онлайн «Мястэчка». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Любовные романы, Современные любовные романы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Мястэчка

Автор
Дата выхода
15 ноября 2017
Краткое содержание книги Мястэчка, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Мястэчка. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор () в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Гэта раман, які пераварочвае ўяўленне пра літаратуру для падлеткаў і аб падлетках, адначасова, аднак, разлічаны таксама і на дарослую аўдыторыю. Першы сезон знаёміць чытача з жыхарамі звычайнага тыпавога кансерватыўнага мястэчка недзе ў правінцыі Беларусі, у якім ніколі нічога не адбывалася да падзей, узгаданых у творы. Галоўная гераіня кнігі, звычайная дзесяцікласніца Даша Белая, «ладзіць бунт на караблі», чым выклікае высокахуткасны экспрэс падзей і здарэнняў, у якія трапляе сама і ўцягвае ўсіх вакол, а яшчэ закохваецца ў чалавека, старэйшага за яе на дванаццаць гадоў, да таго ж былога спецназаўца, які, нібы мульцяшны Чорны плашч, заўжды спяшаецца да яе на дапамогу. Другі сезон працягвае аповед пра прыгоды Дашы і яе сяброў, засяроджваючыся, аднак, на падзеях, што адбыліся ў Беларусі 19 снежня 2010 года, дакладней, у Мінску, калі была брутальна разагнана мірная дэманстрацыя на Плошчы Незалежнасці. Адлюстраваныя вачыма падлеткаў тыя абставіны, абсурднасць і жорсткасць іх наступстваў зачэпяць і самую чэрствую душу. Ды ўсё ж галоўнае, мабыць, тое, што раман «Мястэчка» – гэта раман выхавання. На працягу ўсяго твора яго героі, на першы погляд адмоўныя, змяняюцца да лепшага шляхам сапраўдных сяброўства, кахання і мастацтва.
Мястэчка читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Мястэчка без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Блiн, так закарцела з кiмсьцi параiцца, падзялiцца самым патаемным, ды проста пабалбатаць урэшце рэшт… Таня Паyлоyская, здаецца, нiчога, як чалавек. На танцы y Дом культуры ходзiць. Павiнна адэкватна аднесцiся, калi Даша прапануе ёй сяброyства. Толькi сядзiць яна заблiзка да настаyнiцы. Зразумела, нiякiм падхалiмажам цi яшчэ чым-небудзь падобным Паyлоyская не вылучалася, i сябровак у класе, здаецца, у яе не было…
Дзесяць гадоy знаёмы, а як чужыя.
Вырашана, трэба стусавацца з Паyлоyскай. З ёю будзе не сумна.
Эпiзод 2
– Тань! – паклiкала Даша аднакласнiцу, даганяючы яе пасля yрокаy. – Таня! Паyлоyская!.. Пачакай!..
– Чаго табе? – азiрнулася тая, спынiyшыся на паyдарозе ад выхаду з школы.
– Адыдзем? – прапанавала Даша, параyняyшыся з Паyлоyскай, каб не замiнаць натоyпу вучняy пазбаyляцца ад цяжару школьных сцен.
– Навошта? – запытала Паyлоyская, аднак рушыла yслед за Дашай да найблiжэйшага акна.
– Разумееш, – узяла Даша аднакласнiцу за руку, – я тут падумала, карацей…
– Кастальцаy, зыр, – заyважыy дзяyчат Хвалей, якi накiроyваyся да школьных дзвярэй у кампанii з Кастальцавым i яшчэ некалькiмi «пэцанамi» з паралельнага класа, – Белая з Паyлоyскай, як «галубцы»…
– Лесбi, – паправiy яго Кастальцаy, дэманструючы сваю дамiнуючую дасведчанасць i yзiраючыся y аднакласнiц, якiя хутка схавалi свае рукi за спiны.
– Адвалi, Кастальцаy! – прамовiла Таня рашуча.
– А то чо? – бясстрашна выгукнуy Хвалей.
– Дратуй адсюль, цi дрэнна даходзiць? – крыкнула y бок Хвалея Даша.
– Дрэнна, не тое слова! – не разгубiyся Хвалей.
Дашай раптам авалодала такая страшная непрыязнасць да гэтага прадстаyнiка мужчынскага роду, што яна ледзь стрымлiвала сябе. На падаконнiку дзяyчына намацала падручнiк, кiмсьцi, мабыць, забыты, схапiла яго i шпурнула y Хвалея. Хлопец ухiлiyся, але быy крыху збянтэжаны.
– Чуеш, – выцiснуy ён, – Белая! Ты чо, шалёная?
– Гэта y яе абвастрэнне восеньскае, – прыдумаy Кастальцаy i засмяяyся.
– Ха-ха-ха, Кастальцаy, як смешна, – парыравала Таня.
– Так, Кастальцаy! – Невядома адкуль з'явiлася геаграфiчка Наталля Франсаyна. – Што тут у вас адбываецца? Чаму дадому не iдзем? Цi жадаеце на дадатковыя заняткi застацца? Я yладкую.
– Чаму адразу Кастальцаy? – роблена абурыyся той.
– Гэта Белая тут тэрмiнатарам сябе аб’явiла, – прыйшоy на дапамогу сябру Хвалей.











