На нашем сайте вы можете читать онлайн «Абое рабое». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Юмористическая литература, Юмористическая проза. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Абое рабое

Автор
Дата выхода
11 декабря 2023
Краткое содержание книги Абое рабое, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Абое рабое. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Таццяна Дземідовіч) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
У чым сакрэт жаночага шчасця? Аўтар кнігі «Абое рабое» ўпэўненая, што перш-наперш – у добрай усмешцы, ва ўменнi дараваць сабе жаночыя слабасці, радавацца нават дробязям. Мудры іранічны погляд старэйшага пакалення, дзіцячая непасрэднасць і кемлівасць дапамагаюць галоўным героям выбудоўваць адносіны з роднымі і блізкімі, рашаць праблемы і напаўняць жыццё добрымі справамі.
Абразкі, кароткія апавяданні, пададзеныя чытачу праз прызму гумару, дазваляюць убачыць жыццёвыя сітуацыі, у якія ён сам неаднойчы трапляў, і знайсці рэцэпт свайго асабістага шчасця.
Абое рабое читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Абое рабое без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
– Я, мабыць, халацiк куплю… Вунь той, цёмненькi. Ён i пэцкацца не будзе, i шырыня зручная. Я ж цэлымi днямi на кухнi, ля плiты, – нiбы апраyдваючыся, дадала Лiда.
У якi раз яна па-жаночаму рашуча i без асаблiвага шкадавання палiла y жыццёвай руцiне сваю чарговую маленькую мару…
Усюды паспець…
Маруся круцiцца каля турнiка спартыyнага комплексу, як заведзеная малпачка. Яркая спаднiчка ветразем надзiмаецца, i кучаравыя рыжыя коскi з яркiмi заколкамi на кончыках, быццам змейкi, лётаюць туды-сюды.
– Я, цёця Таня, два разы y тыдзень хаджу на плаванне, тры разы – на англiйскую мову, а яшчэ на хор, на танцы i y мастацкую школу. Гурток юных пажарнiкаy наведваю па нядзелях, факультатыy па матэматыцы – па суботах, у школьным музеi экскурсii праводжу па аyторках, у цяплiцы пры Доме пiянераy працую па чацвяргах. Раз у месяц сама выпускаю школьную насцен-газету. А яшчэ я стараста y класе, чэмпiён школы па зборы макулатуры i пераможца конкурсу абласной дзiцячай бiблiятэкi на самы тоyсты фармуляр!
– І як жа ты, Маруся, усюды паспяваеш? – здзiyляюся я.
– Гэта цяжка, цёця Таня! Але мама кажа – трэба yсюды паспець. Зараз цяжка, затое потым лягчэй стане… Бо я yсё буду yмець, а гэта значыць, змагу знайсцi самую лепшую працу, – прыклаyшы далонь да вуснаy, шэптам па сакрэце паведамiла Маруся. – У мяне i сястра старэйшая такая ж здольная была y дзяцiнстве. Наведвала секцыю па плаваннi, хадзiла y музычную школу i на акрабатыку, вышывала крыжыкам, навучылася нават жанглiраваць, магла пятнаццаць хвiлiн стаяць на галаве i чытала з хуткасцю трыста пяцьдзясят слоy у хвiлiну, вучыла японскую мову i скончыла курсы бармэнаy, – загiнала адзiн за другiм свае пальцы Маруся.
– Няyжо? – перапынiла я хвальбу дзяyчынкi. – І чым зараз твая сястра займаецца? Мабыць, ужо як мiнiмум прафесар цi касманаyт?
– Ну што вы, цёця Таня, хiба не ведаеце? – абурылася Маруся. – Наша Надзея, дзякуй Богу, нарэшце выйшла замуж i yжо тры гады як хатняя гаспадыня!.
Хатнiя феi
У жанчын самы каштоyны час – абедзенны перапынак… Усяго адна гадзiна памiж дзвюма паловамi працоyнага дня, а трэба yсё паспець – ад наведвання цырульнi да закупкi прадуктаy.
На рынку y гэты час не працiснуцца. Вунь i дзве маладзенькiя жанчыны мiтусяцца. Як трысцiнкi, хiляцца пад цяжарам сваiх пакупак, кiдаюцца ад аднаго прылаyка да другога.





