На нашем сайте вы можете читать онлайн «Албанскае танга». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Любовные романы, Остросюжетные любовные романы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Албанскае танга

Автор
Дата выхода
25 марта 2016
Краткое содержание книги Албанскае танга, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Албанскае танга. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Вінцэсь Мудроў) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
У кнізе прадстаўлены апавяданні аўтара розных гадоў. Цэнтральным творам з'яўляецца новая аповесць «Албанскае танга», якая апавядае пра разрыў савецка-албанскіх адносін. У аповесці прысутнічаюць дзве сюжэтныя лініі, адна - непасрэдны канфлікт Хрушчова і Энвера Ходжа і гісторыя кахання албанскага студэнта і беларускай дзяўчыны.
Албанскае танга читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Албанскае танга без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
– Нарадзiлася там, цi што? А можа пятнаццаць сутак сядзела… за дробную хулiганку?
Мы выходзiм y калiдор i я тузаю сябра за рукаво: геаграфiчка (па сумяшчальнiцтву яна яшчэ й наша клясная кiраyнiчка) сунецца сьледам i можа пачуць Мiшкавы праклёны.
– А хай чуе, Палуёнас-Палуянчык недаробленая…
Летась клясная, Надзея Мiкiтаyна Палуянчык, пабралася шлюбам з мужыком па прозьвiшчы Ёнас, i з тае нагоды атрымала падвойную мянушку.
Пад час пярэрвы yсе бягуць у буфэт, але мы зь Мiшкам нiкуды не бяжым. Стаiм на сходах, назiраючы, як два дзядзькi – вiдаць, тыя самыя, што мацавалi транспарант, – спускаюцца празь люк са школьнага даху.
– Гляньма, замок не павесiлi, – сябрук блiскае белымi, як на падбор зубамi, дае лёгкага высьпятка недаростку, што таyчэцца пад нагамi, i калi дзядзькi зьбягаюць долу, шпарка yзьбiраецца па прымацаванай да люка жалезнай лесьвiцы. Сьледам, азiрнуyшыся, узьбiраюся i я.
Волкi вецер налягае на сьпiну, казыча шыю i тут жа дзьмухае y твар, ды так хвацка, што на вочы наплывае сьлязiна.
Адсюль, з пляскатага даху, горад выглядае аграмадным i незнаёмым. Немаведама адкуль – цi то зь зямлi, цi то з нiзкiх папяловых хмараy струменiць сiняе сьвятло i гэтай сiнечай палеяныя навакольныя будынкi, згалелыя дрэвы, якiя атачаюць школьныя майстэрнi, i тонкая стужка ракi на даляглядзе.
Мяне раптам ахоплiвае вострая радасьць. Я пацiраю рукi, спрабуючы yцямiць – з чаго гэта радуюся, i сябрук, таксама пацёршы далонi, захоплена шапоча:
– Да вакацыяy – тры днi засталося…
На доле гучыць званок i дах прыкметна дрыжыць ад прыглушанага тупату.
– Пятровiч зноy будзе душыць пятлёй магнiтнага гiстэрэзысу, – бурчыць сябрук, патрапляючы y тон маiх думак.
Наступны yрок у нас фiзыка, а выкладае яе Пятровiч – адзiны настаyнiк, якога я паважаю.
У суботу надарылася неспадзеyка: перагарэy наш стары «Нёман». І гэта прыканцы футбольнага сэзона! Акурат сёньня мае кумiры – менскiя дынамаyцы – гуляюць дома з растоyскiм СКА.





