На нашем сайте вы можете читать онлайн «Сляза ляза». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Cтихи, поэзия, Стихи и поэзия. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Сляза ляза

Автор
Дата выхода
09 февраля 2017
Краткое содержание книги Сляза ляза, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Сляза ляза. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Павел Гаспадыніч) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
У новай кнізе Паўла Гаспадыніча (першай паэтычнай і першай электроннай) чытача чакаюць лірычныя і драматычныя, узнёслыя і натуралістычныя, патрыятычныя і агульначалавечыя вострыя, як лязо, матывы і вобразы паэзіі. Псіхалагізм, унутраныя маналогі і плынь думак разам з рамантызмам і глыбокімі рухамі душы — гэта толькі адзінкі з таго, што прываблівае чытача ў творах аўтара. Творах, напісаных Душой і з Душой, таму шмат хто пазнае ў вершах і паэмах сябе…
Сляза ляза читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Сляза ляза без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Ім бы раз свае каранi
Агарнуць у пухнатыя глебы…
Дыванамi самотных гаёy
Усцiлаецца жоyтасць на чырвань,
Лета рэхам сцiшэлых лясоy
Рысакоy сваiх ставiць на прывязь…
«А ноч, прыснёная табой…»
А ноч, прыснёная табой,
Хiба адно што вецер…
Каштуеш зоркавы напой —
Душа ляцiць па свеце…
Дух спачывае на мяжы —
Салодкай мроi гукi…
Перакрыжуюцца нажы,
Як закаханых рукi…
Заззяе золатам рака,
Прыснiш дзiвосных птахаy…
І не yстрымаць маладзiка,
Ад шчасця каб не плакаy.
…а ноч, прыснёная табой,
Засне на крылах ветру.
Чырвонай кропляй за табой
Душа ляцiць планеты…
«Там, дзе рачная хваля…»
Там, дзе рачная хваля
Цалуе душаy пагляды,
І россыпам неба караляy
Азёры y начы апранае,
Там, дзе вякуюць ляды,
Убраныя y росныя травы,
І птах адзiнокi кружляе
У плынi сонечнай лавы,
Там, дзе дыванамi пожнi
У мяккасцi крокi хаваюць
І мудрасцю даyняе прошчы
Абшары сабой атуляюць,
Там, дзе гаючай крынiцы
Шэпат празрыста-салодкi
І сiнявокасць чарнiцы
Глыбiннасць даруюць палёгкi,
Там, дзе вiшнёвыя ранкi
Купаюцца y спевах птушыных.
І на крылатых маланках
Мары лунаюць няспынна…
Там, дзе пакiнуты годы,
І хаты ваyчкамi заняты.. —
Туды мы yцякаем употай:
Адзiнай iстотнае страты…
«па дарозе самоты…»
па дарозе самоты
на узлогах журбы
yсё што ёсць не iстотна
што iстотна не мы
па дарозе да скрухi
на абшарах любвi
заблукалыя рухi
нам вяртаюцца y сны.
«За iмгненнем бяжыць iмгненне…»
За iмгненнем бяжыць iмгненне,
Нiбы кадры нямога кiно.
Вечнасць грае y тэатры стварэння,
Нараджаючы цень i святло.
За хвiлiнай мiнае хвiлiна,
Быццам сэрца бiццё без душы.
Зоркi стынуць адвеку няспынна
У прасторы касмiчнай iмшы.
За гадзiнай сплывае гадзiна,
Нiбы хвалi бурлiвай ракi.
Сустракаецца мацi з сынам
Памiж часам у снах на Дзяды…
За гадамi iмкнуцца стагоддзi,
Рысакамi iмклiвызх падзей.
У iмгненнях народжаных богi
Стынуць зоркамi y бляску вачэй.
«Пакрысе ападае лiстота…»
Пакрысе ападае лiстота,
Пад нагамi – пажоyклае лета…
Час ад часу прымроiцца мора,
Нiбы з iншага, дзiyнага, свету…
Час ад часу душа yскалыхнецца
І паймкнецца да сонца чужога.
Нiбы сон, ты за ёю, здаецца,
Пралятаеш бясконцасць прасторы.





