Главная » Серьезное чтение » Плошча Перамогі (сразу полная версия бесплатно доступна) Ольгерд Бахаревич читать онлайн полностью / Библиотека

Плошча Перамогі

На нашем сайте вы можете читать онлайн «Плошча Перамогі». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.

Краткое содержание книги Плошча Перамогі, аннотация автора и описание

Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Плошча Перамогі. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Ольгерд Бахаревич) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.

Описание книги

Не пытайся, дзе і калі ўсё гэта адбылося, папярэджвае новая кніга Альгерда Бахарэвіча. Раман-прыпавесьць, які толькі прыкідваецца гістарычным – а насамрэч выводзіць чытача са свайго «ніколі і нідзе» наўпрост у ХХІ стагодзьдзе зь ягоным новым успрыманьнем праўды, хлусьні, інфармацыі і ўлады. А адначасова – у тую Беларусь, што адчула нарэшце подых Вялікай Гісторыі.

Плошча Перамогі читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно

Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Плошча Перамогі без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.

Текст книги

Шрифт
Размер шрифта
-
+
Межстрочный интервал

Плошча Перамогi

Альгерд Іванавiч Бахарэвiч

Не пытайся, дзе i калi yсё гэта адбылося, папярэджвае новая кнiга Альгерда Бахарэвiча. Раман-прыпавесьць, якi толькi прыкiдваецца гiстарычным – а насамрэч выводзiць чытача са свайго «нiколi i нiдзе» наyпрост у ХХІ стагодзьдзе зь ягоным новым успрыманьнем праyды, хлусьнi, iнфармацыi i yлады. А адначасова – у тую Беларусь, што адчула нарэшце подых Вялiкай Гiсторыi.

Ольгерд Бахаревич

Плошча Перамогi

© Бахарэвiч А. І., 2021

* * *

Юлi, зь якой дзялю гэты змрок i гэтую таямнiцу

1

Уявi сабе лясную дарогу.

Старую дарогу, пракладзеную сотнi гадоy таму людзьмi, пра якiх ужо нiхто й памятае. Яна то звужаецца так, што на ёй дваiм i разьмiнуцца цяжка, то зусiм губляецца y зарасьнiках. Часам гэтая дарога i не дарога нават, а проста запрашэньне iсьцi наперад. А часам яна такая шырокая, што на ёй i два вазы спакойна праедуць, кожны y свой бок, ды яшчэ i фурманы прыyзьнiмуць капелюшы i перакiнуцца лянiвым словам.

Уявi сабе гэтую дарогу i не пытайся, дзе яна была i калi.

Зрэшты, вазы па ёй цяпер ня езьдзяць. Дый людзей на ёй рэдка можна пабачыць. Край, якi перасякае гэтая дарога-зморшчына, адна з сотняy на мапе, замёр у чаканьнi.

Зьверху дарога падаецца зусiм пустой. Але птушкi ведаюць, што гэта ня так. У шатах дрэваy iдзе няспынны абмен паведамленьнямi. Бо цяпер па дарозе iдзе самотны чалавек. Ідзе, iдзе! – крычаць адны; жалеза! – дапаyняюць iншыя; стома, стома, сто, сто – супакойваюць трэцiя.

Сто? Не, ён адзiн, ён ня будзе страляць, ён пройдзе мiма. Мiма, мiма! – выводзiць птушка i адразу забывае, як толькi чалавек зьнiкае за паваротам. Шчасьлiвая птушка.

Цяпер ты бачыш? Па старой лясной дарозе i праyда iдзе малады мужчына y парваным чорным мундзiры. Толькi вялiкiя гузiкi блiшчаць на сонцы. На кожным гузiку – адамава галава. Мужчына iдзе па дарозе басанож, цяжка ступаючы, але мерным, злосным крокам. Боты ён прадаy, калi yчора перапраyляyся праз раку. На плячы y мужчыны боyтаецца стрэльба, а на галаве горда тырчыць запыленая, пакамечаная, прыплюснутая зьверху шапка-трывуголка.

На баку y мужчыны вiсiць бiклажка, на дне якой булькае цеплаватая вада. Бiклажка, якая яшчэ пахне вiном, яна yжо заyсёды будзе пахнуць кiслым салдацкiм вiном – i калi прымружыцца перад тым, як глынуць вады, можна yявiць сабе, што ты п’еш за перамогу. За тое, што зноy застаyся жывы.

Калi мы апынаемся адны на лясной дарозе, мы пачынаем сьпяваць.

Добавить мнение

Ваша оценка

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив

Мнения

Еще нет комментариев о книге Плошча Перамогі, и ваше мнение может быть первым и самым ценным! Расскажите о своих впечатлениях, поделитесь мыслями и отзывами. Ваш отзыв поможет другим читателям сделать правильный выбор. Не стесняйтесь делиться своим мнением!

Другие книги автора

Понравилась эта книга? Познакомьтесь с другими произведениями автора Ольгерд Бахаревич! В этом разделе мы собрали для вас другие книги, написанные вашим любимым писателем.

Похожие книги