На нашем сайте вы можете читать онлайн «На парозе раю». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
На парозе раю

Автор
Дата выхода
26 февраля 2019
Краткое содержание книги На парозе раю, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению На парозе раю. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Зінаіда Дудзюк) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Персанажы аповесцяў і апавяданняў новай кнігі Зінаіды Дудзюк перажываюць падзеі, якія цалкам мяняюць іх жыццё: Аляўціна («На парозе раю») паехала ў Германію на заробкі, каб дапамагчы сыну разлічыцца з пазыкаю, а ў выніку апынулася ў лагеры для бежанцаў; Клаўдзія («Рэванш») марыла пра сям’ю, а была вымушаная бараніць жаночую годнасць ад дамаганняў уплывовых залётнікаў; Зоя («Вольны палёт») страціла ўсё, апынулася на сметніку, але здолела стаць патрэбнай людзям… Трапляючы ў трагічныя сітуацыі, гераіні кнігі ўсведамляюць: усё тое, што з імі адбываецца, яны ствараюць уласнымі ўчынкамі.
На парозе раю читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу На парозе раю без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
І гэта здавалася тым больш недасяжным, бо зараз яна мусiла збiрацца i iсцi дамоy, нягледзячы на тое, што на дварэ была глухая ноч. Зiмовыя днi кароткiя, усё роyна дамоy трапiш поначы. Лепш выйсцi зараз, дык да таго, як развiднее, можна дайсцi да сваёй вёскi.
– Ты будзеш маёю каралеваю на адну ноч, – урачыста абвясцiy ён.
– Чаму на адну ноч? – зноy уражана спытала яна.
– А на колькi ты хочаш? На дзве, на тры?
– На yсё жыццё. Я моцна кахаю вас, Сяргей Анатольевiч.
– У партызана век вельмi кароткi. Сёння ёсць, а заyтра – няма.
– З вамi нiчога не здарыцца, вы не ходзiце на заданнi, – спакойна адказала Клава.
– Што? Ты мяне папракаеш? Я па-твойму пры штабе ацiраюся? А ты ведаеш, колькi y мяне такiх сувязных, як ты? Усiм трэба даць заданнi, асэнсаваць вынiкi зробленага, распрацаваць стратэгiю i тактыку далейшых дзеянняy! Ты хоць уяyляеш, аб’ём работы, якую мне даводзiцца выконваць? Я па трое сутак не сплю!
– Прабачце, Сяргей Анатольевiч, я зусiм не хацела вас пакрыyдзiць. Мяркуючы па зводках саyiнфармбюро, хутка прыйдзе вызваленне.
– Гэта для жанчын вайна скончыцца, а мужчыны пагоняць фашыстаy далей, на захад.
– Я заyсёды буду вас кахаць i чакаць, Сяргей Анатольевiч.
– Мне не трэба заyсёды, я хачу цябе зараз, – катэгарычна сказаy ён i памкнуyся абняць Клаву.
Яна адхiснулася i адказала:
– Я вясковая дзяyчына старасвецкага выхавання. У нас не прынята жанiцца па-сабачы без сватоy i шлюбу. Мне пара, бывайце.
Клава памкнулася да дзвярэй зямлянкi, але Сяргей абхапiy яе за плечы, затрымаy:
– Ну, куды ты, дурненькая? Я цябе не пакрыyджу.
– Не хачу я вашага дабра, – адказала Клава, вырываючыся з ягоных абдымкаy.
– Я цябе нiкуды не пушчу, – утрымлiваy яе за рукаy Сяргей. – Ты будзеш мая, мая, уся, уся, – яго свавольныя рукi абмацвалi яе грудзi.
– А я заyтра yсё камандзiру раскажу! Вы п’яны, i невядома што вырабляеце!
Клаве раптам здалося, што яна баiцца гэтых ачмурэлых вачэй i yчэпiстых рук.
– Ты не сувязная, ты даносчыца! Ты шпiёнка! – злосна прамармытаy Кедраy. – Заyтра ж напiшу рапарт, каб цябе арыштавалi i расстаралялi за тое, што ты y такi адказны час адмаyляеш савецкаму афiцэру y самым неабходным!
Ён, няпэyна стоячы на нагах, раптам зарагатаy хрыпла i жорстка, быццам уявiy, як яе будуць расстрэльваць i зласлiва радаваyся гэтаму.






