На нашем сайте вы можете читать онлайн «На парозе раю». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
На парозе раю

Автор
Дата выхода
26 февраля 2019
Краткое содержание книги На парозе раю, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению На парозе раю. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Зінаіда Дудзюк) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Персанажы аповесцяў і апавяданняў новай кнігі Зінаіды Дудзюк перажываюць падзеі, якія цалкам мяняюць іх жыццё: Аляўціна («На парозе раю») паехала ў Германію на заробкі, каб дапамагчы сыну разлічыцца з пазыкаю, а ў выніку апынулася ў лагеры для бежанцаў; Клаўдзія («Рэванш») марыла пра сям’ю, а была вымушаная бараніць жаночую годнасць ад дамаганняў уплывовых залётнікаў; Зоя («Вольны палёт») страціла ўсё, апынулася на сметніку, але здолела стаць патрэбнай людзям… Трапляючы ў трагічныя сітуацыі, гераіні кнігі ўсведамляюць: усё тое, што з імі адбываецца, яны ствараюць уласнымі ўчынкамі.
На парозе раю читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу На парозе раю без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Аповесцi
Рэванш
1
Яна нязручна сядзела за кухонным сталом, у дзверцы якога yпiралiся каленi, памешвала лыжачкай у кубку духмяны yзвар з зёлак i напружана спрабавала yспомнiць сон, з якiм абудзiлася. Ёй гэта не адразу yдалося, але раптам выплыy у памяцi пяшчотны тварык немаyляцi – i адразу згадалася, што прыснiлася ёй, быццам яна нарадзiла дзяyчынку, цешылася ёю, загортваючы y белыя пялюшкi. Дзiця аказалася вёрткае, вылузвалася з паркалю – ружовыя ладныя ножкi i ручкi прагнулi волi. Жанчына глядзела на немаyля i сiлiлася адказаць самой сабе на пытанне, ад каго ж яна нарадзiла дачку – цi ад Сiроцiна, цi ад Кедрава, цi ад Гальмака.
Яна адпiла трохi yзвару. Па сiбiрскай звычцы любiла, каб вадкасць была гарачая, сагравала yсё y сярэдзiне, давала тое цяпло, з якiм можна было б супрацьстаяць сцюжы, хоць зараз быy самы пачатак вясны.
Раптам зазванiy тэлефон. Ад нечаканага рэзкага гуку яна нават уздрыгнула, падышла, падняла трубку, пачула незнаёмы дзявочы голас:
– Добры дзень! Запрасiце, калi ласка, Клаyдзiю Мiхайлаyну Мартынюк.
– Я вас слухаю, – адказала жанчына.
– Вас турбуе аглядальнiк абласной газеты Юлiя Яновiч. Я ведаю, што вы былi ахвяраю рэпрэсiй, цяпер – рэабiлiтаваны. Цi не згадзiлiся б сустрэцца са мною i расказаць пра перажытае?
Жанчына адчула, як на момант балюча сцялося ад страху сэрца i заспяшалася мiтуслiва, з перабоямi.
– Каму гэта цiкава?
– Людзi павiнны ведаць праyду, што вы пакутавалi нявiнна. І мы не маем права забываць тое страшнае мiнулае, якое перажылi вы, людзi старэйшага пакалення, каб яно не паyтарылася зноy, – хутка i з пафасам прамаyляy малады голас.
«Што i як раскажу ёй? – пранеслася y галаве жанчыны, пакуль яна слухала журналiстку.






