На нашем сайте вы можете читать онлайн «На парозе раю». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
На парозе раю

Автор
Дата выхода
26 февраля 2019
Краткое содержание книги На парозе раю, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению На парозе раю. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Зінаіда Дудзюк) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Персанажы аповесцяў і апавяданняў новай кнігі Зінаіды Дудзюк перажываюць падзеі, якія цалкам мяняюць іх жыццё: Аляўціна («На парозе раю») паехала ў Германію на заробкі, каб дапамагчы сыну разлічыцца з пазыкаю, а ў выніку апынулася ў лагеры для бежанцаў; Клаўдзія («Рэванш») марыла пра сям’ю, а была вымушаная бараніць жаночую годнасць ад дамаганняў уплывовых залётнікаў; Зоя («Вольны палёт») страціла ўсё, апынулася на сметніку, але здолела стаць патрэбнай людзям… Трапляючы ў трагічныя сітуацыі, гераіні кнігі ўсведамляюць: усё тое, што з імі адбываецца, яны ствараюць уласнымі ўчынкамі.
На парозе раю читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу На парозе раю без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
У пачатку лiстапада да мяне падышоy капiтан дзяржбяспекi Гальмак i прапанаваy уступiць у сужыццё з iм, iнакш ён хутка са мной расправiцца, маyляy, быy бы чалавек, а артыкул знойдзецца. Ён таксама жанаты. Я не ведала, як сябе абаранiць. Галава мая, здавалася, лопне ад напружаных думак. Мне не было дзе схавацца, не было y каго шукаць абароны. Успомнiла, як сувязною распаyсюджвала лiстоyкi. І вырашыла выкарыстаць гэты ж спосаб у барацьбе супраць маiх залётнiкаy-катаy. Якраз тады бандыты на хутары забiлi прадстаyнiка мiнiстэрства Шымава.
На папярэднiм следстве я дала iлжывыя паказаннi, што мая гаспадыня i суседкi вялi антысавецкiя размовы. Гэта я зрабiла ад страху перад караю, якая мяне чакала. Страх – самае пачварнае пачуццё, ён забiвае асобу. Яшчэ я сказала следчаму, што пiсала лiстоyкi, каб абаранiць тых людзей, якiя не y стане здаць дзяржпастаyкi i заплацiць падаткi.
Юля адсунула папку, утаропiлася y акно. Яна думала пра тое, якая вузкая i стромка сцежка вядзе да шчасця, як цяжка трапiць у свет, дзе людзi любяць адзiн аднаго шчыра i адкрыта, не хлусяць, не падманваюць, не гвалцяць, не здзекуюцца з iншых. Ёй не стала лягчэй ад таго, што яна даведалася праyду, з-за якой Клаyдзiя Мiхайлаyна апынулася y халодным Бадайбо, наадварот, зрабiлася яшчэ цяжэй ад спачування i адчування няyмення супрацьстаяць мужчынскай агрэсii i вераломству.
Юлi прыгадаyся Барыс, якi yвайшоy у яе жыццё як пераможца, а сам… Каханне, як Бог, iснуе толькi для тых, хто y яго верыць. Крыж, пастаyлены на магiле мёртванароджанага сына, перакрэслiy усе тыя светлыя днi i пачуццi (а яны ж былi!), якiя яны пражылi з Барысам.
Яна мiжвольна падумала пра вобразы лiтаратурных гераiнь, на якiх выхоyвалася: самотная Сольвейг, што yсё жыццё чакала свайго каханага, а ён прывалокся да яе нямоглым старым; цi вар’ятка Асоль, што чакала жанiха на караблi з чырвонымi ветразямi. Так, яна дачакалася, але нiчога не гаворыцца пра тое, як было Асолi пасля y бурлiвым моры жыцця.






