На нашем сайте вы можете читать онлайн «Двое на вуліцы». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Двое на вуліцы

Автор
Дата выхода
31 января 2023
Краткое содержание книги Двое на вуліцы, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Двое на вуліцы. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Янка Сіпакоў) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Кніга «Двое на вуліцы» слыннага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова – гэта падарунак сучасным аматарам яго творчасці. У новае выданне ўвайшлі аповесць «Жыві як хочацца» і апавяданні пра каханне, напісаныя напрыканцы 1980-х – пачатку 2000-х гадоў.
Вечныя тэмы, у якіх галоўнымі героямі з’яўляюцца двое – ён і яна, раскрываюцца аўтарам пранікнёна-лірычна, глыбока эмацыянальна і надзённа. Бег часу, зменлівасць чалавечых лёсаў, радасць, сум і замілаванне прыгажосцю жанчыны – адметныя рысы прозы, што цудоўна адбіліся на старонках кнігі.
Двое на вуліцы читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Двое на вуліцы без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
I таму нейкiм недарэчным жартам здалася яму тая запiска, банальна пакладзеная на стол, – колькi yжо такiх запiсак нечакана знаходзiлi на сваiх сталах мужчыны y розных кнiгах i кiнафiльмах! – прыцiснутая цукеркаю, каб не знёс вецер, якi пырхаy пры адчыненым акне. Яму хацелася, каб гэта быy сон i каб, прачнуyшыся, ён нiчога не yбачыy на стале, але гэта была ява, i запiска напраyду ляжала перад iм.
«Алег, даруй мне, але iнакш я не магу. Мы з Вовам выходзiм замуж i пакiдаем цябе. Не шукай нас i не спрабуй што-небудзь змянiць, – змянiць ужо нiчога нельга.
* * *
Ён нiколi не быy раyнiвы.
Нават тады, калi y кватэру над iмi, на апошнi, пяты паверх, пасялiyся малады лейтэнант са сваёю жонкаю, з якiм яны неяк адразу пазнаёмiлiся i якi часта пачаy да iх заходзiць. Алег заставаyся спакойны, бо раyнаваць жонку не было нiякiх падстаy: лейтэнант прыходзiy, калi ён сам быy дома, гаварыy з жонкаю пры iм i не дазваляy сабе нiчога такога, што б магло насцярожыць.
Праyда, калi яны часам сем’ямi гулялi y карты, яму было неяк крыху неспакойна. Ён не хацеy быць у пары з жонкаю, бо калi яны прайгравалi, яму было крыyдна i няёмка. Але ён не хацеy таксама, каб Тоня гуляла з Сашкам, бо калi яны, перамiргваючыся, пераглядваючыся, усмiхаючыся адно аднаму, выйгравалi, яму зноy жа было непрыемна i раyнiва: бач ты iх, разумеюць адно аднаго з паyслова. Але гэта былi дробязi, i ён хутка пра iх забываyся.
Ранейшы iхнi сусед зверху, якi зараз пераехаy у новую, большую кватэру, быy мнагадзетны – яны з жонкаю мелi шасцёра цi нават сямёра дзяцей, – не гаваркi i таму часцей за yсё маyчаy: нярэдка, калi сустракалiся y пад’ездзе, ён, задумаyшыся, мог нават не павiтацца – вiдаць, увесь час быy заняты думкаю, як накармiць i y што апрануць такую грамаду дзяцей.
Дзяцей у iх пакуль не было, але лейтэнантава жонка хадзiла yжо на россыпе. Сашка радаваyся гэтаму, выбiраy сыну iмя, а калi прыходзiy да iх, гуляy з Вовачкам i падмiргваy Алегу: «Ну, хопiць, хопiць табе задавацца.





