На нашем сайте вы можете читать онлайн «Двое на вуліцы». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Двое на вуліцы

Автор
Дата выхода
31 января 2023
Краткое содержание книги Двое на вуліцы, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Двое на вуліцы. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Янка Сіпакоў) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Кніга «Двое на вуліцы» слыннага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова – гэта падарунак сучасным аматарам яго творчасці. У новае выданне ўвайшлі аповесць «Жыві як хочацца» і апавяданні пра каханне, напісаныя напрыканцы 1980-х – пачатку 2000-х гадоў.
Вечныя тэмы, у якіх галоўнымі героямі з’яўляюцца двое – ён і яна, раскрываюцца аўтарам пранікнёна-лірычна, глыбока эмацыянальна і надзённа. Бег часу, зменлівасць чалавечых лёсаў, радасць, сум і замілаванне прыгажосцю жанчыны – адметныя рысы прозы, што цудоўна адбіліся на старонках кнігі.
Двое на вуліцы читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Двое на вуліцы без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Тыранам яна звала яго i тады, калi ён угаворваy яе, нават прымушаy есцi, калi сiлком паiy рознымi вiтамiннымi сокамi i адварамi – з шыпоyнiка, смароды цi з журавiн. Хiба ён мог нават падумаць, што вось пра тое, блазнотнае, можна будзе гаварыць потым як пра нейкую яго вiну?
А Кiрыкавы словы i зараз не давалi яму спакою – варушылiся, як мурашкi. Ён пакуль яшчэ не ведаy, цi сапраyды трэба бiць кожную жонку, але ведаy пэyна, што да жанчыны трэба адносiцца не так, як ён, – стражэй i ласкавей: жанчына yсё ж любiць, калi яе трымаюць у руках.
Алег адчуваy, што зараз ён адкрыy для сябе нешта дужа важнае, зразумеy нешта патаемнае y жанчыне – тое, што яна заyсёды стараецца схаваць, – але ад гэтага яму было яшчэ болей сумна.
* * *
У «палонцы» – так яны мiж сабою жартам называлi маленькае, светлае кафэ, з вялiзнымi, на yсю сцяну, вокнамi – было yжо шумна i весела. Нават адсюль, з вулiцы, праз незавешаныя шыбы – задымленыя цюлевыя фiранкi, мусiць, знялi, каб памыць, – было добра вiдаць, што там робiцца.
За сталом, у цэнтры, ужо сядзеy Лёша Лясун i, узняyшы yгору рукi, натхнёна трос у паветры сцiснутымi кулакамi. Ля яго цiха i абыякава куняy Кiрык – нiбы драмаy. Нават Радзiк быy тут – ён уважлiва слухаy Лесуна, а сам, прыткнуyшыся да стала неяк бачком – быццам прысеy толькi на хвiлiнку, – усё торгаyся, круцiyся як на iголках: было вiдаць, што пры першай жа зручнай магчымасцi ён падхопiцца з крэсла i пабяжыць да сваёй маладой жонкi.
Каля стала рассаджвалiся i iншыя субяседнiкi, а на стале стаялi yжо адкаркаваныя пляшкi.
Алег, пакуль яго не заyважылi з кафэ i не пачалi махаць яму рукамi, паказваючы на вольнае крэсла мiж iмi, хуценька адвярнуyся – паколькi ён бачыць iх, то i яны ж могуць убачыць яго, – паспешна, нават прыгнуyшыся, прабег паyз вокны: заходзiць у «палонку», дзе «плавалi» yжо сябры, яму не хацелася.
Жавейку надакучыла гарэлка i асаблiва п’яныя размовы y застоллях, калi yсiм здаецца, што яны вельмi разумныя, што яны гавораць нешта дужа важнае i тут, пры чарцы, робяць генiяльныя адкрыццi y навуцы i тэхнiцы, а назаyтра як нi натужваешся, каб успомнiць, пра што yчора гаварылi i што адкрывалi, апроч нейкiх банальных iсцiн, нiчога не прыходзiць на памяць.
Пасля yчарашняй п’янкi балела галава, сушыла y роце, да гэтай пары ён нiчога не еy i есцi пакуль што не хацелася. Ісцi дахаты таксама не было нiякага жадання, але ён прымушаy сябе перастаyляць ногi – спадзяваyся там крыху адпачыць, выспацца.





