На нашем сайте вы можете читать онлайн «Двое на вуліцы». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Двое на вуліцы

Автор
Дата выхода
31 января 2023
Краткое содержание книги Двое на вуліцы, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Двое на вуліцы. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Янка Сіпакоў) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Кніга «Двое на вуліцы» слыннага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова – гэта падарунак сучасным аматарам яго творчасці. У новае выданне ўвайшлі аповесць «Жыві як хочацца» і апавяданні пра каханне, напісаныя напрыканцы 1980-х – пачатку 2000-х гадоў.
Вечныя тэмы, у якіх галоўнымі героямі з’яўляюцца двое – ён і яна, раскрываюцца аўтарам пранікнёна-лірычна, глыбока эмацыянальна і надзённа. Бег часу, зменлівасць чалавечых лёсаў, радасць, сум і замілаванне прыгажосцю жанчыны – адметныя рысы прозы, што цудоўна адбіліся на старонках кнігі.
Двое на вуліцы читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Двое на вуліцы без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Але зараз i iхнiя песнi, i iхнi смех, i нават iхняя гiтара, якая, кепска наструненая, брынькала не дужа каб цiкава, нiбыта здалiлiся для iх дваiх; зараз усё гэта злiвалася y нейкi агульны, далёкi-далёкi шорах i патрэскванне: здавалася, што гэта недзе y другiм свеце шэпча – слоy не разабраць – радыёпрыёмнiк, якi нехта выключыy не да канца, i той усё яшчэ хрыпiць, абыякава змешваючы розныя хвалi.
Малыя таксама пасябравалi з цёцяю Тоняю. Ды так, што жанчыны, якiя зайшлi y вагон пасля, падумалi нават, што гэта яе дзецi.
Потым Тоня сама прызнавалася яму:
– Ведаеш, як ты адсланiy мае валасы, як убачыла я цябе – Бог мог, думаю, якi прыгажун сядзiць, якi бравы: усе грудзi y медалях! I яшчэ yбачыла, як да цябе малыя прылiплi i як ты yмееш з iмi забаyляцца, таксама падумала: Бог мой, во некаму такое шчасце на галаву звалiцца.
– I я пра шчасце yспомнiy, калi yбачыy цябе. Гляджу, як малыя мае да цябе горнуцца, i таксама думаю: во некаму жонка добрая будзе.
Таму Алег адразу ж, як толькi дэмабiлiзаваyся, пазванiy ёй па мiжгароднiм тэлефоне y студэнцкi iнтэрнат.
– Што ты робiш?
– Вучу стараславянскую мову. А ты?
– А я да вяселля рыхтуюся.
– Што, што? – крыху насцярожылася яна.
– Да вяселля, кажу, рыхтуюся. Самагонку ганю, шлюбны касцюм шыю – ведаеш, чорны такi, строгi, з беленькаю насовачкаю y кiшэньцы. Нiшто сабе атрымлiваецца, чуеш?
– А хто ж у цябе жэнiцца? – Тоня старалася гаварыць спакойна, але ён адчуваy, што яна напружана чакае яго адказу.
– Як хто? Сам!
Дзяyчына крыху памаyчала: навiна яе здзiвiла, i яна абдумвала, што гаварыць далей.
– Ну, а хто ж такая шчаслiвая? Тая, каго ты бярэш? – яшчэ больш насцярожана пыталася Тоня, а сама зноy жа думала, як сябе паводзiць, калi пачуе раптам iмя сваёй супернiцы.
– А ты спытайся y сябе самой, цi шчаслiвая ты.
– Чаму?
– Таму, што я з табою жанюся! – закрычаy ён колькi сiлы y трубку.
Яна засмяялася.
– Бог мой, ён рыхтуецца да вяселля, шые сабе шлюбны касцюм, а я, яго нарачоная, нiчога пра гэта не ведаю.
– Дык вось я i званю, каб сказаць, што ты выходзiш за мяне замуж.





