На нашем сайте вы можете читать онлайн «Планета ў падарунак». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Фантастика, Зарубежная фантастика. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Планета ў падарунак

Автор
Дата выхода
27 мая 2024
Краткое содержание книги Планета ў падарунак, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Планета ў падарунак. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Людмила Рублевская) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» сабрала творы ў жанры фантастыкі і містыкі. Апавяданні і аповесці, надрукаваныя ў кнізе, апісваюць жыццё на іншых планетах, а таксама зямное, блізкае – тое, што побач, але пры гэтым не меней цікавае і неверагоднае.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Планета ў падарунак читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Планета ў падарунак без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
І яна не памылiлася y сваiх адчуваннях. Назаyтра сабралася на пляж раней звычайнага i як толькi звярнула са сцежкi, спрэс парослай кураслепам ды асакой, i выйшла на пясчаны бераг Ясельды, адразу ж угледзела Гнатко. Ён сядзеy на тым самым месцы, дзе yчора ляжала коyдра, i таксама заyважыy яе, бо прыyзняyся, памахаy рукой. А яе ахапiла няyцямнасць: штосьцi тут, на гэтым пляжы, не гэтак, як учора, штосьцi змянiлася – перад ёю ляжала, бы вымерлая, пясчаная роyнядзь. Хаця не, вунь там мажная жанчына з трыма дзецьмi, i yсё! Акром гэтых чатырох i Гнатко – нi душы, пра гэта яна i спыталася, калi падышла да яго.
– Падобна на прыродны катаклiзм, – сказала жартам. – Учора тут проста yсё кiшэла людзьмi, а сёння бы вымерла… Мёртвы пляж. Што здарылася?
– Лета адыходзiць. Студэнты падалiся y свае вучэльнi, школьнiкi таксама yпрытык са школай, дый прырода… Пасля абеду абяцаюць дождж, i, думаю, будзе.
Пакуль яна рассцiлала коyдру на пяску, з сумкi выкацiлася некалькi яблыкаy.
– Хочаш? – паказала позiркам на iх. – Гэта белы налiy.
– Бачу, – адказаy ён, але яблык не yзяy.
– Адвярнiся, – папрасiла яго. – Трэба распрануцца.
– Сёння не так спякотна, можна i y шортах.
Але яна сцягнула iх, кiнула паверх i майку.
– Слухай, а дзе твая адзежа? Ты размясцiyся y нейкiм iншым месцы?
– Не-е, усё маё валяецца недзе тут з мiнулага года.
– Хочаш сказаць, што адно i робiш, што бавiшся на пляжы?!
– Хм-м, – толькi i адказаy ён, прысаджваючыся побач.
Ёй хацелася распытаць, дзе ён працуе, з кiм i на якой вулiцы жыве y гэтым мястэчку, але замест гэтага сказала, расцягваючыся на коyдры:
– Дык ты кажаш, што сёння павiнен быць дождж? І не дзiyна! Сённяшнi дзень i заyтрашнi – тая самая мяжа памiж летам i восенню, i я на гэтай мяжы нарадзiлася. Сёння – мой дзень нараджэння! Можаш пачынаць вiншаваць… Прымаю пажаданнi, а магу i букеты… Я – Дзева! Дзевы любяць кветкi.
Яна бачыла, што па ягоным твары прабег цень разгубленасцi, i падахвоцiла:
– Урэшце, проста вазьмi i пацягай мяне за вушы, як у дзяцiнстве.
Ён вагаyся, потым пахiтаy галавою:
– Лепш кветкi. На тым беразе цэлы зараснiк лотацi. Пялёсткi бы y лотаса. Незвычайна буйная лотаць. У нас тут яе, бывае, завуць жоyтай лiлеяй. Я мiгам!..
І ён ускочыy, шпарка пайшоy да ракi.
– Чакай, Гнатко!
Ён азiрнуyся, прыпыняючыся.






