На нашем сайте вы можете читать онлайн «Вершнікі на дарозе». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Классическая литература, Мифы / легенды / эпос. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Вершнікі на дарозе

Автор
Дата выхода
30 января 2023
Краткое содержание книги Вершнікі на дарозе, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Вершнікі на дарозе. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Маргарыта Латышкевіч) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
У дзівосным свеце аповесцей фэнтэзі Маргарыты Латышкевіч ажываюць легенды, спяваюць рунічныя камяні і нараджаюцца чары. Народ Курганова Поля – паэты, ведзьмары, ваяры – процістаяць людзям. Але ці настолькі адрозныя народ Курганоў і чалавечыя сыны?..
Верасовыя пусткі напаўняюцца музыкай ветру, магія пранізвае час і прастору. Вершнікі ўжо на шляху…
Вершнікі на дарозе читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Вершнікі на дарозе без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Травы сталi падлогай, выкладзенай узорыстымi каменнымi плiтамi, i yзвысiлiся, на вачах вырастаючы, стромкiя калоны, i купал, з нанiзанымi на яго жывымi зорамi, раскiнуyся зверху.
Яна ж стаяла пасярод велiчнай залы, поyнай ззяння, i стары дарожны плашч спаyзаy з яе, як шалупiнне. А з-пад яго мякка блiскалi перлiны на yрачыстым уборы, i востры шлейф цёк за ёю, быццам жывыя хвалi, пералiваючыся ад пяшчотнага блакiту да сталёвага шэрага. У валасах цьмяным срэбрам блiснуy зубчаты венчык, а на рудых косах, схаваных пад сеткаю, рассыпалiся, быццам росы, дробныя дыяменты.
А гожы твар быy той самы, i выгiн вуснаy такi ж уладны, i вочы такiя ж вусцiшна даyнiя, такiя ж зялёныя – быццам травы на курганах.
– Ведаеш, хто я, дзiця? – спытала яна, i на белай шчацэ паyмесяцам абазначылася смяшлiвая ямiнка. Лель, агаломшаны, знямелы, прырослы да каменных плiтаy, знайшоy у сабе сiлы адно кiyнуць. «Ведаю. Канечне, ведаю. Цяпер – ведаю».
Імя не давалася, выслiзгвала з вуснаy, вылузвалася з пальцаy.
– Ведай яшчэ вось што, – яна рушыла да яго, i шлейф паплыy следам, i паплылi y паветры чароyныя агнi. – Я справядлiвая. Ты пралiy кроy маёй раганы, прынёс халоднае жалеза да святых камянёy. То цяпер пралi сваю кроy, вызвалi мае камянi ад жалезнай атруты. Зробiш так – i я забуду пра помсту табе, пакуль тыя камянi будуць пець.
Яна працягнула Лелю руку y белай пене карункаy, i вышыyка на яе вострым рукаве жыла, кацiлася рачнымi хвалямi па пералiвiстым шоyку. Лель дрогкiмi пальцамi крануyся белай далонi з чорным следам апёку.
– Зарок ёсць зарок, – мовiла сурова. – І клятва ёсць клятва. Адгэтуль i давеку, дзiця.
Зялёныя агнi, што мiрна плылi y паветры побач з ёю, зазвiнелi нясцерпна гучна, амаль раз’юшана, i зала вакол раптам паблякла, рассыпалася на аскепкi, на iскры. Лель, усё яшчэ адчуваючы дотык яе рукi на сваёй, падаy у бездань, у цемру, бясконца i безнадзейна падаy, i сам патроху згасаy, як iскра ад вогнiшча.
Сонца пякло яму y галаву. Лель прыyзняyся на локцi – i пабачыy знаёмае каменнае кола на вяршынi пагорка i чорныя прысак, у якiм яшчэ варочалiся дробныя проблiскi былога агню. Пахла мёдам, нiжэй па схiле гулi пчолы, i хвалi верасовага мора ленавата варушылiся пад ветрам. Неба за ноч паспела ачысцiцца, i цяпер ззяла радаснай сiнню, i сонца прыпякала амаль па-летняму.





