На нашем сайте вы можете читать онлайн «Вершнікі на дарозе». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Классическая литература, Мифы / легенды / эпос. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Вершнікі на дарозе

Автор
Дата выхода
30 января 2023
Краткое содержание книги Вершнікі на дарозе, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Вершнікі на дарозе. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Маргарыта Латышкевіч) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
У дзівосным свеце аповесцей фэнтэзі Маргарыты Латышкевіч ажываюць легенды, спяваюць рунічныя камяні і нараджаюцца чары. Народ Курганова Поля – паэты, ведзьмары, ваяры – процістаяць людзям. Але ці настолькі адрозныя народ Курганоў і чалавечыя сыны?..
Верасовыя пусткі напаўняюцца музыкай ветру, магія пранізвае час і прастору. Вершнікі ўжо на шляху…
Вершнікі на дарозе читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Вершнікі на дарозе без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Упершыню за доyгi час паяснела y галаве, адступiy невыносны спеy Голаду, а звярынае цела адчувалася як уласнае, да апошняй напятай мышцы, да апошняй валасiнкi густой поyсцi.
Ад лёгкага дотыку тонкай белай рукi звярынае аблiчча спаyзала з Леля, асыпалася цёмнымi лахманамi i раставала на yзрытым барацьбою пяску. Ён стаяy на карачках, цяжка дыхаy i дрыжаy пад халодным ветрам. Быy – самiм сабою. Толькi сабою. І ад гэтага паyзабытага адчування самасцi, цэласнасцi y Леля дрыжалi вусны. Спадылба, з асцярогаю ён глядзеy на yсмешлiвы паyмесяц на шчацэ Той i зусiм не заyважаy, як параненае плячо крывiць, як начная сырасць халодзiць глыбокую драпiну на скуле.
– Зарок ёсць зарок, – шапнулi яму, па-мацярынску гладзячы па yскудлачаных валасах. – І клятва ёсць клятва. Адгэтуль i давеку.
Камянi падавалi галасы, яшчэ асцярожна, няyпэyнена, але ажывалi. Лель зажмурыyся, заматаy галавой, поyнай Яе голасу i каменнага спеву. Адчуy дотык на плячы, i Йураеy голас, не yнутры яго, як поклiч Той, а звонку, сказаy цiха:
– Падымайся патроху, ну.
З дапамогай лютнiста ён выпрастаyся, ацёр дрогкiмi рукамi твар. Стаячыя камянi пад поyняю, падавалася, налiвалiся серабрыстым святлом, i знакi на iх плылi, танчылi, як азёрныя хвалi, як вышыyка на рукавах Той. Лель не без боязi зiрнуy на нерухомую пачвару – а тая, уся пранiзаная зыркiмi сярэбранымi нiцямi, патроху рассыпалася попелам, i парэшткi зносiла ветрам.
– П-пярэварацень, – зноy сказала Ружана, наморшчыyшы нос. – То, значыць?..
– Болей не, – адрэзаy Йурай.
Шаптаy трыснёг, мерна yздыхала вада, а пад шатамi дуброy на невысокiх узгорках укруг возера yспыхвалi i танчылi сотнi чароyных агнёy. І плылi над травамi, над вадою i камянямi, плылi адным iм вядомымi сцежкамi, пракладзенымi y Нiколi i Нiдзе.
– Гэта ж агнi мёртвых, – прагаварыла Ружана, асяняючы сябе ахоyным знакам, i yсё-такi з цiкаyнасцю назiрала за танцам кропак зялёнага святла вакол возера. – Яны, кажуць, зводзяць людзей са сцежак, зацягваюць у дрыгву.
– Гэта нашы агнi, – выправiy яе Йурай. – Агнi памяцi. І цяпер яны вольныя.
Лель жа, пакуль тыя двое yважлiва глядзелi на карагоды агеньчыкаy на азёрных берагах, падышоy да блiжняга каменя, асцярожна крануyся яго рукой, адвёyшы yбок надакучлiвы плюшч. Адчуy нечаканую цеплыню шурпатага боку i слабы yдзячны дотык – у адказ – на сваiм розуме.
– Прошча будзе помнiць цябе, – глуха мовiy Йурай, азiрнуyшыся на Леля. – І тваю дапамогу. А помняць яны, як i мы, вечна.





