На нашем сайте вы можете читать онлайн «Беларускі раман». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Любовные романы, Современные любовные романы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Беларускі раман

Автор
Дата выхода
15 ноября 2017
Краткое содержание книги Беларускі раман, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Беларускі раман. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор () в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Галоўныя героі рамана — два браты, якія знаходзяцца ў пошуках кахання. Мікіта Корбут назаўсёды захаваў моцныя пачуцці да таленавітай актрысы Веранікі Берднік, але новае знаёмства дае новую надзею. Вадзім па волі прывабнай дзяўчыны трапляе ў такую ж непрыемную сітуацыю, якая некалі здарылася са старэйшым братам. Абставіны вакол герояў увесь час змяняюцца, іх наступны крок абсалютна непрадказальны, што трымае чытача ў напружанні. Аўтар моцны найперш псіхалагізмам — здольнасцю выяўляць душэўны стан персанажаў, неадступна фіксаваць эмацыянальную рэакцыю герояў на ўчынкі і рэплікі. Па родзе дзейнасці галоўны герой твора Мікіта Корбут прафесійны пісьменнік, у мінулым — таленавіты акцёр. У выніку раман цікавы не толькі як гісторыя кахання, але і як выдатная магчымасць апынуцца ў літаратурным асяроддзі Мінска самага пачатку 2000-х гадоў: некалькі разоў зазірнуць на пасяджэнні знакамітага літаб’яднання «Першацвет», патрапіць у адмысловую культурную суполку «Вулей». Некаторыя персанажы маюць сапраўдныя імёны, іншыя хаваюцца пад змененымі, але вельмі пазнавальнымі прозвішчамі.
Беларускі раман читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Беларускі раман без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Апошнi раз я пiy на тваiм днi нараджэння, калi ты памятаеш…
– Ды добра, Мiкiта, я жартую, – рассмяяyся y трубку Цiмашэнка. – Папярэдне рыхтуйся да шквалу пытанняy. Абяцаю, што цябе iмi засыплюць, як снегам.
– Не сумняваюся.
– Ну, тады давай!
– Шчаслiва.
Корбут асцярожна паклаy трубку на апарат i выйшаy на балкон. Звычайна свежае паветра i павевы ветру яму дапамагалi засяродзiцца i адшукаць патрэбныя словы для новага твора, але не y гэты раз. Корбут змерз, стоячы на холадзе y адной цяльняшцы, а y галаве замест думак гуляy вецер.
З Веранiкай Берднiк ён пазнаёмiyся восенню. Здаецца, у вераснi, у самыя апошнiя днi верасня, калi было нi халодна нi цёпла i, не спыняючыся, iшлi дажджы. Тады Корбут ужо вучыyся y тэатральным i быy заняты y спектаклi пра дзекабрыстаy аматарскага тэатра аднаго з рэжысёраy-мецэнатаy-альтруiстаy, якому цiкавей працавалася з непрафесiйнымi i абавязкова маладымi артыстамi. На рэпетыцыю, як i звычайна, Корбут прыйшоy а васямнаццатай без спазнення. Па зале yжо i па сцэне насiлiся акцёры, па ходу абмяркоyваючы нейкiя свае праблемы.
Не прымусiy сябе чакаць i рэжысёр, высокi, плотны мужчына гадоy пад сорак з хвалiстымi валасамi i сiвой барадой. Нечым ён нагадваy ката з мульцiка пра папугая Кешу.
– Мiкiта тут? – яшчэ з парога пачуyся яго грамавы бас.
– Тут, – адгукнуyся Корбут, скiдаючы куртку на спiнку крэсла.
– Ларыса тут? – спытаyся рэжысёр ужо са сцэны, адолеyшы за некалькi секунд даволi доyгi праход сваiмi аграмаднымi кiнг-конгаyскiмi крокамi.
Няпоyная трупа акцёраy азiрнулася па баках у пошуках Ларысы, але той нiдзе не было.
– Мне гэта вельмi падабаецца! – задумлiва прамовiy рэжысёр. – Праз два тыднi – спектакль!..
– Сяргей Мiронавiч, Ларыса не зможа граць у гэтым спектаклi, – прамовiла нiкому не знаёмая дзяyчына, што хутка наблiжалася да сцэны.
– Гэта яшчэ чаму? – здзiвiyся рэжысёр. – А хто будзе граць? Я?
– Яна дзiка прабачаецца, – працягвала дзяyчына. – Але за ёю прыехаy муж з Поyначы, i толькi што я праводзiла iх у аэрапорт.
– Фантастыка! – прамовiy рэжысёр, правёyшы рукою па барадзе.
Увесь гэты час Корбут стаяy спiнай да дзяyчыны, намагаючыся скруцiць папяросу з газетнай паперы. Але то тытунь рассыпаyся, то папера расклейвалася, то папяроска такая yжо хударлявая атрымлiвалася, што Корбуту рабiлася сорамна за яе: а калi хто пабачыць, што падумае? Дый замучыyся ён торгаць нагой па паркеце, распiхваючы такiм чынам рассыпаны тытунь па кутах.











