На нашем сайте вы можете читать онлайн «Мястэчка». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Любовные романы, Современные любовные романы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Мястэчка

Автор
Дата выхода
15 ноября 2017
Краткое содержание книги Мястэчка, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Мястэчка. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор () в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Гэта раман, які пераварочвае ўяўленне пра літаратуру для падлеткаў і аб падлетках, адначасова, аднак, разлічаны таксама і на дарослую аўдыторыю. Першы сезон знаёміць чытача з жыхарамі звычайнага тыпавога кансерватыўнага мястэчка недзе ў правінцыі Беларусі, у якім ніколі нічога не адбывалася да падзей, узгаданых у творы. Галоўная гераіня кнігі, звычайная дзесяцікласніца Даша Белая, «ладзіць бунт на караблі», чым выклікае высокахуткасны экспрэс падзей і здарэнняў, у якія трапляе сама і ўцягвае ўсіх вакол, а яшчэ закохваецца ў чалавека, старэйшага за яе на дванаццаць гадоў, да таго ж былога спецназаўца, які, нібы мульцяшны Чорны плашч, заўжды спяшаецца да яе на дапамогу. Другі сезон працягвае аповед пра прыгоды Дашы і яе сяброў, засяроджваючыся, аднак, на падзеях, што адбыліся ў Беларусі 19 снежня 2010 года, дакладней, у Мінску, калі была брутальна разагнана мірная дэманстрацыя на Плошчы Незалежнасці. Адлюстраваныя вачыма падлеткаў тыя абставіны, абсурднасць і жорсткасць іх наступстваў зачэпяць і самую чэрствую душу. Ды ўсё ж галоўнае, мабыць, тое, што раман «Мястэчка» – гэта раман выхавання. На працягу ўсяго твора яго героі, на першы погляд адмоўныя, змяняюцца да лепшага шляхам сапраўдных сяброўства, кахання і мастацтва.
Мястэчка читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Мястэчка без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Тым не менш нiхто не спынiy Хвалея, нават не паспрабаваy, акрамя Паyлоyскай, якую Хвалей адшпурнуy ад сябе, як кацяня.
– Мiкалай Мiхайлавiч! – завiшчала тады Таня, не то ад болю, не то ад роспачы.
І ён з'явiyся. Перахапiy занесеную нагу Хвалея, падсек апорную i, рвануyшы на сябе, адпусцiy. Хвалей шмякнуyся спiнай прама y Дашыны ванiты, нiчога пры гэтым не расплюхаyшы.
– Блiна! – прароy ён, адмаyляючыся верыць у тое, што адбылося. На вочы наварочвалiся здрадлiвыя слёзы. Тыя ж, хто, стаiyшы дыханне яшчэ некалькi iмгненняy таму хварэлi за яго, зараз над iм смяялiся.
– Разышлiся yсе! – загадаy Мiкалай Мiхайлавiч, быццам на пляцы. І яго паслухалiся. Хтосьцi вярнуyся y танцзалу, хтосьцi адышоy дапiваць пакiнутае yбаку з кампанiяй, хтосьцi закурваy, павярнуyшыся спiнай, некаторыя, разбiyшыся на пары, сыходзiлi абменьвацца пацалункамi.
Мiкалай Мiхайлавiч дапамог Дашы падняцца, потым узяy на рукi, як дзiця.
– Вешайся! – стрэлiy пагрозай яму y спiну Хвалей. Ён стаяy, выцiраючы куртку паперай, якую працягнула яму нейкая спагадлiвая дзяyчына.
– Прабачце, вы штосьцi сказалi? – азiрнуyся Мiкалай Мiхайлавiч – высокi, шыракаплечы, крэпкi, коратка, па-вайсковаму стрыжаны малады чалавек гадоy дваццацi пяцi-трыццацi, – ветлiва yсмiхаючыся. Адно правае вока яго нервова торгалася, ды невялiкi шнар пад iм у выглядзе птушачкi, хутчэй за yсё ад нажа, набрыняy.
– Нiчо, – буркнуy Хвалей, працягваючы выцiраць куртку.
Беражлiва трымаючы на руках Дашу, Мiкалай Мiхайлавiч хуткiм крокам накiраваyся да прыбiральнi, Таня патэпала следам.
– Мiкалай Мiхайлавiч, – казала яна па дарозе, апраyдваючыся, – гэта я ва yсiм вiнаватая. Але хто ж ведаy, што так выйдзе? Мы не думалi, што на яе так падзейнiчае…
– Індык таксама думаy, – адгукнуyся Мiкалай Мiхайлавiч. – Каб я яшчэ раз звязаyся з вамi…
– Больш такога не паyторыцца, – абяцала Таня.
– Што, больш ёй налiваць не будзеце? – з'едлiва сказаy Мiкалай Мiхайлавiч. – Цi y сяброyстве адмовiце, як не прайшоyшай кастынг?
– Мiкалай Мiхайлавiч, што вы такое кажаце? – не зразумела Таня.
– Слухай мяне сюды, – рэзка спынiyся Мiкалай Мiхайлавiч, абярнуyшыся да дзяyчыны, – калi хоць адна душа даведаецца пра сённяшнi iнцыдэнт тут цi y школе, на мяне больш можаце не разлiчваць. Прыкрываць вас я не стану, можаш не сумнявацца…
– Ды нiхто не даведаецца! – абурана yсклiкнула тая. – Хвалей заткнецца i затаiцца, выношваючы план помсты. Не y яго iнтарэсах раздзiмаць з мухi слана.











