На нашем сайте вы можете читать онлайн «Мястэчка». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Любовные романы, Современные любовные романы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Мястэчка

Автор
Дата выхода
15 ноября 2017
Краткое содержание книги Мястэчка, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Мястэчка. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор () в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Гэта раман, які пераварочвае ўяўленне пра літаратуру для падлеткаў і аб падлетках, адначасова, аднак, разлічаны таксама і на дарослую аўдыторыю. Першы сезон знаёміць чытача з жыхарамі звычайнага тыпавога кансерватыўнага мястэчка недзе ў правінцыі Беларусі, у якім ніколі нічога не адбывалася да падзей, узгаданых у творы. Галоўная гераіня кнігі, звычайная дзесяцікласніца Даша Белая, «ладзіць бунт на караблі», чым выклікае высокахуткасны экспрэс падзей і здарэнняў, у якія трапляе сама і ўцягвае ўсіх вакол, а яшчэ закохваецца ў чалавека, старэйшага за яе на дванаццаць гадоў, да таго ж былога спецназаўца, які, нібы мульцяшны Чорны плашч, заўжды спяшаецца да яе на дапамогу. Другі сезон працягвае аповед пра прыгоды Дашы і яе сяброў, засяроджваючыся, аднак, на падзеях, што адбыліся ў Беларусі 19 снежня 2010 года, дакладней, у Мінску, калі была брутальна разагнана мірная дэманстрацыя на Плошчы Незалежнасці. Адлюстраваныя вачыма падлеткаў тыя абставіны, абсурднасць і жорсткасць іх наступстваў зачэпяць і самую чэрствую душу. Ды ўсё ж галоўнае, мабыць, тое, што раман «Мястэчка» – гэта раман выхавання. На працягу ўсяго твора яго героі, на першы погляд адмоўныя, змяняюцца да лепшага шляхам сапраўдных сяброўства, кахання і мастацтва.
Мястэчка читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Мястэчка без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Усе нашы будуць маyчаць, ды i стукачаствам наша школа нiколi не славiлася. А y метадычным мы yсё прыбярэм, не хвалюйцеся.
– Глядзi мне, – зноy закрочыy Мiкалай Мiхайлавiч. Таня ледзь паспявала за iм.
Расчынiyшы дзверы y жаночую прыбiральню, Мiкалай Мiхайлавiч строгiм позiркам выдварыy некалькiх дзяyчат з раёна, якiя, седзячы з пiвам на шырокiм падаконнiку, абмяркоyвалi нейкага крутога чэла, што разабраyся на мiнулых выхадных у данс-клубе «Пацейкi» з дзясяткам адмарожаных мясцовых крутавэлкаy. Няхочучы, яны саступiлi памяшканне Мiкалаю Мiхайлавiчу, недвухсэнсоyна падмiргнуyшы сыходзячы.
Мiкалай Мiхайлавiч уключыy у кране халодную ваду, паставiy Дашу на ногi, нахiлiyшы да ракавiны.
– Давай дапамагай сяброyцы! – абхапiyшы Дашу аберуч, каб тая не страцiла раyнавагу, загадаy Паyлоyской памыць твар дзяyчыны.
Даша штосьцi невыразнае прамукала, калi халодная вада кранулася яе вуснаy i шчок, паспрабавала супрацiвiцца.
– Даша, супакойся, – ласкава прашаптала Таня, – усё добра.
Дзяyчыну зноy скруцiла, яна пачала задыхацца, выдаючы гучныя ванiтныя гукi, але ванiтаваць больш не было чым.
– Дай ёй вады! – загадаy Мiкалай Мiхайлавiч Танi.
Тая паслухмяна набрала вады y шклянку. Мiкалай Мiхайлавiч узяy шклянку з яе рук, паднёс да Дашыных вуснаy.
– Пi! – строга прамовiy.
Даша замахала рукамi, затупала ножкамi.
– Не хачу! – прадралiся словы праз слiну. – Вельмi дрэнна, – перайшла на паyшэпт i абмякла, ногi падкасiлiся.
– Яна чо, таго? – спалохалася Таня.
– Не, вырубiлася, – адказаy Мiкалай Мiхайлавiч. – Зараз спаць будзе. Крызiс мiнуy.
– А чо з ёй было?
– Не пiла яна, мабыць, нiколi. А вы яе, не шкадуючы, вiдаць, спансавалi. Атручванне y яе алкагольнае цi алергiя на спiртное.
– І чо цяпер?
– Чо-чо? – перадражнiy Таню Мiкалай Мiхайлавiч. – Калi размаyляць навучыцеся? Спаць будзе. Толькi яе дамоy трэба неяк…
– Я зараз патэлефаную, – дастала Таня мабiльны, набрала нумар Дашынай сястры. Доyгiя гудкi. Яшчэ раз набрала.
– Добра, паказвай дарогу, – узяy Дашу на рукi Мiкалай Мiхайлавiч, накiраваyся прэч з прыбiральнi.
Вартаyнiку ён сказаy, што хутка вернецца. Ісцi сапраyды было недалёка. Нейкiх паyтары сотнi метраy.
Мiкалай Мiхайлавiч прыкрыy Дашу сваёй курткай ад дажджу, якi, хоць i прыцiшэy, але не спынiyся, на галаву сабе нацягнуy бейсболку. Таня iшла побач пад парасонiкам.
Дзверы y кватэру адчынiy Дашын тата.











