На нашем сайте вы можете читать онлайн «Мястэчка». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Любовные романы, Современные любовные романы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Мястэчка

Автор
Дата выхода
15 ноября 2017
Краткое содержание книги Мястэчка, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Мястэчка. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор () в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Гэта раман, які пераварочвае ўяўленне пра літаратуру для падлеткаў і аб падлетках, адначасова, аднак, разлічаны таксама і на дарослую аўдыторыю. Першы сезон знаёміць чытача з жыхарамі звычайнага тыпавога кансерватыўнага мястэчка недзе ў правінцыі Беларусі, у якім ніколі нічога не адбывалася да падзей, узгаданых у творы. Галоўная гераіня кнігі, звычайная дзесяцікласніца Даша Белая, «ладзіць бунт на караблі», чым выклікае высокахуткасны экспрэс падзей і здарэнняў, у якія трапляе сама і ўцягвае ўсіх вакол, а яшчэ закохваецца ў чалавека, старэйшага за яе на дванаццаць гадоў, да таго ж былога спецназаўца, які, нібы мульцяшны Чорны плашч, заўжды спяшаецца да яе на дапамогу. Другі сезон працягвае аповед пра прыгоды Дашы і яе сяброў, засяроджваючыся, аднак, на падзеях, што адбыліся ў Беларусі 19 снежня 2010 года, дакладней, у Мінску, калі была брутальна разагнана мірная дэманстрацыя на Плошчы Незалежнасці. Адлюстраваныя вачыма падлеткаў тыя абставіны, абсурднасць і жорсткасць іх наступстваў зачэпяць і самую чэрствую душу. Ды ўсё ж галоўнае, мабыць, тое, што раман «Мястэчка» – гэта раман выхавання. На працягу ўсяго твора яго героі, на першы погляд адмоўныя, змяняюцца да лепшага шляхам сапраўдных сяброўства, кахання і мастацтва.
Мястэчка читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Мястэчка без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Мама з'ехала напярэдаднi з сяброyкамi i знаёмымi, усяго каля дзесяцi чалавек, на мiнiбусе ва Украiну гандляваць.
– Добры вечар, Сяргей Мiкалаевiч, – прывiталася Таня.
– Прывiтанне, – здзiyлена yтаропiyся на нечаканых гасцей сярэднiх гадоy высокi мужык у белай футболцы i y спартовых портках з лампасамi.
– Дазволiце? – ветлiва папрасiy Мiкалай Мiхайлавiч прапусцiць яго y кватэру. Дашын тата збочыy.
– Налева адразу, – падказала Таня дарогу Мiкалаю Мiхайлавiчу.
Яны разам увайшлi y пакой. Таня разаслала пасцель, Мiкалай Мiхайлавiч паклаy Дашу, разуy i сцягнуy з яе «пачку».
– Наyродзе yсё, – сам сабе сказаy.
– Што, уласна… – дрэнна цямiy Дашын тата.
– Усё y парадку, – усмiхнуyся яму Мiкалай Мiхайлавiч. – Проста заснула ваша дачка. Будзiць было няёмка. Так што i вы не турбуйце яе, калi ласка. Ну, усяго добрага!
– Да пабачэння, Сяргей Мiкалаевiч, – развiталася i Таня, спяшаючыся за Мiкалаем Мiхайлавiчам.
– Да пабачэння, – прамовiy услед Дашын тата, пацiскаючы плячыма.
Выйшаyшы з пад'езда, Мiкалай Мiхайлавiч спынiyся, памацаy па кiшэнях, дастаy цыгарэту, закурыy.
– Далёка не хавайце! – адважнай хадой прадэфiляваy Хвалей блiзка ад Мiкалая Мiхайлавiча i дзяyчыны. А непадалёк паyколам пасталi сямёра дзецюкоy, значна старэйшых за Хвалея, з яго двара.
– Курыць шкодна, – заyважыy Мiкалай Мiхайлавiч.
– Шкодна не курыць, – парыраваy Хвалей.
– Яно i вiдаць, – усмiхнуyся Мiкалай Мiхайлавiч.
– Хвалей, ты чо? Ачмурэy? – Гэта Таня.
– Затухнi, аyца! – прамовiy Хвалей.
– Імбецыл! – выдала Таня, прадбачлiва схаваyшыся за спiну Мiкалая Мiхайлавiча.
– Выбачся! – ветлiва папрасiy Мiкалай Мiхайлавiч Хвалея.
– Чуеш, дзядзька, – падышлi астатнiя, але казаy адзiн. У святле вулiчнага лiхтара Мiкалай Мiхайлавiч добра разгледзеy падонкаватую фiзiяномiю чалавека, якi, хутчэй за yсё, нядаyна вызвалiyся. – Не табе вучыць манерам нашых хлапцоy.
– А цi табе? – усмiхаyся Мiкалай Мiхайлавiч.
– А чо, я за настаyнiка не сыду? – заiржаy той, i yсе заiржалi.
Мiкалай Мiхайлавiч не стаy чакаць, пакуль на яго нападуць. Ён ударыy першым. Закон нечаканасцi заyсёды спрацоyвае. Хвалей атрымаy не балюча, але непрыемна. Астатнiя разляталiся ад шалёных, хуткiх i yдалых кулакоy Мiкалая Мiхайлавiча, як кеглi. Не падставiyся пад iх толькi былы вязень. Ножыкам пачаy палохаць.
– Паслухай, шаноyны, – сказаy яму Мiкалай Мiхайлавiч, – я не хачу цябе калечыць. Давай разыдземся мiрам.











