На нашем сайте вы можете читать онлайн «Мястэчка». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Любовные романы, Современные любовные романы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Мястэчка

Автор
Дата выхода
15 ноября 2017
Краткое содержание книги Мястэчка, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Мястэчка. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор () в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Гэта раман, які пераварочвае ўяўленне пра літаратуру для падлеткаў і аб падлетках, адначасова, аднак, разлічаны таксама і на дарослую аўдыторыю. Першы сезон знаёміць чытача з жыхарамі звычайнага тыпавога кансерватыўнага мястэчка недзе ў правінцыі Беларусі, у якім ніколі нічога не адбывалася да падзей, узгаданых у творы. Галоўная гераіня кнігі, звычайная дзесяцікласніца Даша Белая, «ладзіць бунт на караблі», чым выклікае высокахуткасны экспрэс падзей і здарэнняў, у якія трапляе сама і ўцягвае ўсіх вакол, а яшчэ закохваецца ў чалавека, старэйшага за яе на дванаццаць гадоў, да таго ж былога спецназаўца, які, нібы мульцяшны Чорны плашч, заўжды спяшаецца да яе на дапамогу. Другі сезон працягвае аповед пра прыгоды Дашы і яе сяброў, засяроджваючыся, аднак, на падзеях, што адбыліся ў Беларусі 19 снежня 2010 года, дакладней, у Мінску, калі была брутальна разагнана мірная дэманстрацыя на Плошчы Незалежнасці. Адлюстраваныя вачыма падлеткаў тыя абставіны, абсурднасць і жорсткасць іх наступстваў зачэпяць і самую чэрствую душу. Ды ўсё ж галоўнае, мабыць, тое, што раман «Мястэчка» – гэта раман выхавання. На працягу ўсяго твора яго героі, на першы погляд адмоўныя, змяняюцца да лепшага шляхам сапраўдных сяброўства, кахання і мастацтва.
Мястэчка читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Мястэчка без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
– Чым я змагу дапамагчы незнаёмаму чалавеку?
– Шмат чым, – запэyнiвала Юля. – Давай сустрэнемся, – прапанавала.
– Я прыйду, як дурань, – iзноy засумняваyся Пiнокiа, – а ты пасмяешся з сяброyкамi цi сябрамi над разведзеным лохам?
– Навошта ты так? – сумна прамовiла Юля. – Я не такая.
– А якая?
– Табе спадабаецца.
– Гэта несур'ёзна, – вырашыy скончыць размову Пiнокiа.
– Ведаеш пустку за ваенкаматам? – спытала тады Юля.
– Дапусцiм, – адказаy Коля.
– Праз паyгадзiны на пустцы, – прапанавала Юля.
– Ты не прыйдзеш, – сумняваyся Пiнокiа.
– Вось i праверыш.
– Як я цябе пазнаю? – нарэшце зацiкавiyся Пiнокiа.
– Я прыгожая, не дурная. Да таго ж на пустцы, акрамя мяне, нiкога не будзе.
– Навошта прыгожай i не дурной знаёмiцца з такiм, як я? – iзноy сумневы.
– Каб павялiчыць тваю самаацэнку, – прагучаy адказ. – Я чакаю. Час пайшоy.
Юля адключыла тэлефон. Яна дала Колю паyгадзiны, таму што iсцi яму было далекавата ад Цэнтра да новабудоyляy. Гэта ёй – выбегчы з пад'езда i завярнуць за вугал дома.
Пачынала цямнець. Сюды нiхто не хадзiy. Пустка нiкога не прыцягвала. Тут не схаваешся, калi што якое. Вецер прадзьмуваy. Але Юля не баялася ветру. Яна лiчыла яго сябрам, гэтак жа, як i зоркi, якiя паволi yспыхвалi y нябеснай далечы. Толькi iм дзяyчына давярала свае вершы, чытала yголас, слухала сябе i вецер.
Пiнокiа спазняyся. Юля паглядзела на гадзiннiк. Паyгадзiны даyно мiнулi. Але ёй не хацелася верыць, што ён не прыйдзе. Яна азябла, цела бiла дрыготка. Вецер, адчуваючы, што Юля знайшла кагосьцi яшчэ апроч яго, раyнаваy. Стала яшчэ цямней. Юля не сыходзiла.
Яна пачула яго крокi раней, чым усвядомiла, што ён прыйшоy.
Пiнокiа падняyся на верхнюю плiту. Юля кiнулася да яго, павiсла на шыi.
– Гэта ты, – прашаптала Юля, зазiраючы y вочы юнаку. – Я Юля, – назвалася.
– Ты yся дрыжыш, – прамовiy Пiнокiа.
– Так не адпускай мяне, – папрасiла Юля. – Можа, дрыжаць перастану.
– Навошта я табе? – здзiyляyся Пiнокiа, таму што дзяyчына сапраyды выглядала шыкоyна. – Што цябе, такую, i мяне можа аб’ядноyваць?
– А я табе зусiм не падабаюся? – занепакоiлася Юля.











