На нашем сайте вы можете читать онлайн «Гульня ўяўлення». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Любовные романы, Короткие любовные романы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Гульня ўяўлення

Автор
Дата выхода
25 мая 2017
Краткое содержание книги Гульня ўяўлення, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Гульня ўяўлення. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор () в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Кніга Міколы Адама «Гульня ўяўлення» — складаецца з апавяданняў, напісаных і апублікаваных у перыёдыцы ды калектыўных зборніках у розныя гады. Іх персанажы заўсёды на мяжы рэальнага і выдуманага, чалавечага і жывёльнага, таннага і найдаражэйшага. Абставіны вакол герояў увесь час змяняюцца, іх наступны крок абсалютна непрадказальны, часам героі дзейнічаюць эфектна, але імпульсіўна і нелагічна, што падкрэсліваецца яшчэ і вобразнай метафарычнасцю. Аднак пісьменнік моцны найперш псіхалагізмам — здольнасцю выяўляць душэўны стан персанажаў, неадступна фіксаваць эмацыянальную рэакцыю герояў на ўчынкі і рэплікі, і раскрывае духоўны свет не толькі мужчынскіх, але і жаночых вобразаў, бо жанчына-гераіня — жаданы госць прозы аўтара.
Гульня ўяўлення читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Гульня ўяўлення без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
А што яму заставалася рабiць? Вядома, Вiка ведала, што яму рабiць, крычала, каб iшоy працаваць, ды калеку нiкуды не хацелi браць. Зрэшты, Вiктар атрымоyвае пенсiю, дый нiякi ён не калека, калi толькi духоyны…
…Сёння яна павiнна была прыйсцi да яго. Ён чакаy дзяyчыну тры гадзiны пасля прызначанага тэрмiну, пасля рушыy на Панiкоyку. Звычайна Вiка там бавiла вольны час. Вiктар не памылiyся, яна была там, але не адна i не з сяброyкамi, што Вiктар яшчэ зразумеy бы. Вiку абкружыла кола здаровых лабастых хлапцоy, адзiн абдымаy яе, цiскаy, цалаваy.
– А я, дурань, чакаю… – вырвалася y Вiктара.
– Хто гэта? – спытаyся хлопец, якi абдымаy яго дзяyчыну.
– Беларускi паэт, – зноy пагардлiва yсмiхнулася Вiка.
– Гэта цiкава, – пазiраy хлопец на Вiктара. – Я люблю паэзiю, толькi вось на мове яшчэ нi разу не слухаy. Прачытаеш? Я заплачу.
Вiктар нервова сцiскаy кулакi i кусаy губы.
– Хочаш, дваццаць баксаy? Мала? Дам пяцьдзясят. Нейкi ганарлiвы ён у цябе.
Пасля гэтых слоy той, хто абдымаy Вiку, кульнуyся з лаyкi з паламатым носам: за моц свайго yдару Вiктар нiколi не чырванеy. Ён прыгатаваyся да сур’ёзнай бойкi, але на яго нiхто не звярнуy увагi. Нават Вiка. Збiты iм з ног хлопец падняyся, i яна войкала над iм, выцiраючы кроy сваёй насоyкай.
– Слухай, беларускi паэт, – прамовiy пацярпелы, – валi адсюль, пакуль я добры! І малiся свайму Купалу, цi як там яго, каб не трапiць мне больш на вочы, задаyлю.
Акружэнне Вiкi ашчэрылася на Вiктара ваyчынымi iкламi. Вiктар плюнуy у бок дзяyчыны i пайшоy да метро. «Вот и вся любовь!» – як спявае Лагуценка.
– Сука! – выпiy у чацвёрты раз Вiктар. Ён глядзеy на халацiк, што вiсеy на плечыках побач з ягоным палiто. У адно iмгненне сашморгнуy халацiк з плечыкаy i пачаy яго раздзiраць, пасля шпурнуy на падлогу, стаy рыцца y паперах, нарэшце выцягнуy два агульныя сшыткi, загарнуy iх у халацiк i падпалiy.
Вiктар распахнуy насцеж акно, каб пасля не смярдзела y кватэры, i доyга глядзеy, як згарала самае каштоyнае y ягоным жыццi.
Калi на падлозе застаyся толькi попел, Вiктар патэлефанаваy. Ён спытаy Вiку, але дома яе не было. Вiкiна мацi пазнала яго i папытала, што перадаць, ды Вiктар гэтага yжо не чуy. Трубка выпала з ягоных рук.











