На нашем сайте вы можете читать онлайн «Абое рабое». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Юмористическая литература, Юмористическая проза. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Абое рабое

Автор
Дата выхода
11 декабря 2023
Краткое содержание книги Абое рабое, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Абое рабое. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Таццяна Дземідовіч) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
У чым сакрэт жаночага шчасця? Аўтар кнігі «Абое рабое» ўпэўненая, што перш-наперш – у добрай усмешцы, ва ўменнi дараваць сабе жаночыя слабасці, радавацца нават дробязям. Мудры іранічны погляд старэйшага пакалення, дзіцячая непасрэднасць і кемлівасць дапамагаюць галоўным героям выбудоўваць адносіны з роднымі і блізкімі, рашаць праблемы і напаўняць жыццё добрымі справамі.
Абразкі, кароткія апавяданні, пададзеныя чытачу праз прызму гумару, дазваляюць убачыць жыццёвыя сітуацыі, у якія ён сам неаднойчы трапляў, і знайсці рэцэпт свайго асабістага шчасця.
Абое рабое читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Абое рабое без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
– Адварваем мяса каракацiцы…
– Цьфу! Брыдота якая! – абураецца Наста. – А можна замест яго варанай каyбаскi дабавiць?
– Можна! – пагаджаецца Вера i радасна дадае: – А цяпер – фiнальны акорд! Запраyляем салату кунжутавым алеем i прыправай «Тыбi-дыбi». Але паколькi знайсцi iх няпроста, бяром звычайны маянэз!
– Дык што ж гэта атрымлiваецца? – здзiвiлася Наста. – Зноy салата алiyе?!
Вера задумалася i здзiyлена вымавiла:
– Сапраyды, алiyе!
Сяброyкi прыцiхлi, задумалiся над такой гастранамiчнай задачкай…
– А ведаеш, Вера! – адгукнулася Наста.
– І праyда! – пагадзiлася Вера. – Алiyе, дык алiyе! Не будзем парушаць святочных традыцый…
Эх, свабода!
Алена Пятроyна працавала y школе намеснiкам дырэктара па выхаваyчай рабоце. І трэба ж! У самым разгары педагагiчнай дзейнасцi адправiлi Алену Пятроyну на пенсiю. Дырэктар папрасiy заслужаную настаyнiцу саступiць месца маладому спецыялiсту. Рабiць няма чаго – давялося ёй пакiнуць школу…
Пасядзела настаyнiца з тыдзень без працы, пасумавала i вырашыла хаця б у сценах роднага дома папрацаваць на yсеагульную карысць.
Былая настаyнiца адразу правяла гутарку з мясцовымi падлеткамi аб шкодзе курэння, злоyжывальнiкам алкаголю раздала агiтоyкi за здаровы лад жыцця, арганiзавала суботнiк, каб навесцi парадак у падвалах i на лесвiчных пляцоyках, прыцягнула суседзяy да азелянення пад’ездаy i разбiyкi клумб.
Плявалiся, вядома ж, жыхары ад такой яе iнiцыятывы, але аслухацца нi y чым не асмелiлiся.
– Калiсьцi яна майго Сярожаньку закатавала сваёй матэматыкай, – абуралася суседка Галiна, – а цяпер яшчэ за мужа yзялася – буклет вось прынесла… Але, з iншага боку, можа, яно i да лепшага… Лайдак мяне не слухае, дык хоць суседка розуму навучыць.
– Вядома, да лепшага! – згаджалася суседка з другога паверха. – Вось i y падвале прыбралi, i каля дома зараз чысцiня… І за маiм чатырнаццацiгадовым неслухам яна сочыць… Толькi ён за цыгарэту возьмецца – а яна тут як тут.
За кароткi час Алена Пятроyна навяла y панэльнай пяцiпавярхоyцы yзорны парадак. А энергii y яе па-ранейшаму – хоць адбаyляй!
– Будзем пляцоyку дзiцячую i рамонт у двары рабiць! – вырашыла пенсiянерка.
Прайшлася яна па кватэрах i сабрала з усiх подпiсы y падтрымку дваровага рамонту.





