На нашем сайте вы можете читать онлайн «Парыж, Эйфелева вежа і…». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Детективы, Современные детективы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Парыж, Эйфелева вежа і…

Автор
Дата выхода
16 июня 2023
Краткое содержание книги Парыж, Эйфелева вежа і…, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Парыж, Эйфелева вежа і…. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Виктор Правдин) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Раман вядомага беларускага пісьменніка Віктара Праўдзіна з прываблівай назвай “Парыж, Эйфелева вежа і…” – пра наш супярэчлівы час. Лёс звычайнага чалавека, які жыве ў ХХІ стагоддзі, займаецца бізнесам, пададзены аўтарам у захапляльнай форме. А пачынаецца твор банальнай гісторыяй. Галоўны герой Алесь Гурскі вяртаецца з камандзіроўкі, жонка Люся ў гэты час яго не чакае… Напоўніцу разгортваецца жыццё і селяніна, і бізнесмена, і прадпраймальнікаў: ад галоўных рэдактароў газет і старшыні СПК, ад пастуха, пастушкі і трактарыстаў да чыноўнікаў з дэпутацкім мандатам. Развагі пра чалавечыя адносіны, дзе ёсць каханне і здрада, пра апантаную працу сапраўдных хлебаробаў, пра тых, хто без “украсці і выпіць” жыць не можа, а таксама пра дагэтуль не знішчаных “браткоў”. Кропка аповеду ставіцца… у Парыжы! Адрасавана нашаму сучасніку з пажаданнем добрага настрою.
Парыж, Эйфелева вежа і… читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Парыж, Эйфелева вежа і… без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Выбачай, браценiк, што склалася так, – ён асцярожна, каб не расплёскаць каньяк, узняy фужэр: – Браты б’юцца, браты i пагодзяцца… Давай вып’ем за мiр памiж…
– За мiр ва yсiм свеце, – перапынiy брата п’янаваты Алесь. – Да yчарашняга дня я таксама верыy, – ён са з’едлiвым сумам паглядзеy на жонку i, расцягваючы словы, працягваy: – Цяпер ве-ры няма, ве-ра y пазыкi пайшла… А ты добра сказаy, як на мiтынгу… Зычу палiтычнай кар’еры… З Люськай праб’ешся, яна дасведчаная.
– Алесь, у нас будзе дзiця, – падхапiлася на ногi yстрывожаная Люся.
Цяпер яна баялася раyнiвага мужа i, каб прыглушыць ягоную агрэсiyнасць, абачлiва стала памiж братамi. Люся спiнай прытулiлася да Андрэя i, спрабуючы сямейную перапалку звесцi на жарт, сказала:
– А што тычыцца палiтыкi i палiтыкаy, дык мой дэпутат, а мо i прэзiдэнт, яшчэ y пузе.
– Не, ён не y пузе, а y маленькiм прыгожанькiм жывоцiку, – цалуючы жанчыну, гучна засмяяyся Андрэй.
– За вас пiць не буду, а за дзiця чарку падыму, – сказаy Алесь i адным махам праглынуy бурштынавую вадкасць.
Нешта абдумваючы, ён трошкi пастаяy i, не падымаючы вачэй, крутнуyся да выхаду. З калiдора, не паварочваючы галавы, кiнуy:
– Бывайце здаровы, больш мне няма чаго тут рабiць. Кватэра – падарунак пляменнiку цi пляменнiцы.
– А бiзнес!.. З бiзнесам як? – кiнуyся yслед Андрэй; ён нагнаy брата y самых дзвярах, ухапiy за руку: – Алесь, мы сёння павiнны ва yсiм разабрацца… Табе непрыемна, але ж справа стаяць не будзе… Яе рабiць трэба.
Алесь наyмысна не yздымаy галоyнага пытання. Некалькi хвiлiн таму ён амаль паверыy у тое, што перад iм закаханыя, бескарыслiвыя i летуценныя, што iх акрамя адно аднаго нiхто не цiкавiць, i нiчога iм не патрэбна. І раптам чуе: «… што будзе з бiзнесам?» Вось табе i на!.. Вялiкае i yзнёслае зноy спусцiлася з нябёсаy i yперлася y прозу жыцця. Зрэшты, iдучы сюды, ён не сумняваyся, што здарыцца менавiта так, бо ведаy сваю жонку, зведаy i братаву сквапнасць. Нарэшце yсё стала на свае месцы: бiзнес – галоyнае, дзеля чаго варылася yся гэтая каша.
– Згодзен, трэба працаваць, i вельмi шмат, – гледзячы брату y вочы, пагадзiyся Алесь. – Ты ж гэткi гаспадар, як i я, усё, што ёсць, падзелена пароyну… Я працаваy на сумесны дабрабыт, а ты суцяшаy Люську… Зрэшты, баба з возу… Думаю, калi мяняцца месцамi, то мяняцца да канца… Забраy жонку, забiрай i вупраж, i падводу, i хамут… Цяпер табе i карты y рукi, пакажы, на што здатны.











