На нашем сайте вы можете читать онлайн «Танцавальны марафон». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Детективы, Зарубежные детективы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Танцавальны марафон

Автор
Дата выхода
31 мая 2022
Краткое содержание книги Танцавальны марафон, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Танцавальны марафон. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Виктор Правдин) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Падзеі рамана пачынаюцца з навагодняга балю-маскараду 1910 года ў палацы генерал-губернатара г. Мінска. Малады афіцэр ваенна-марскога флоту граф Сяргей Аляксандраў тайна ад бацькоў пакідае баль і сустракаецца з каханай. Маладыя спяшаюцца ў царкву, пасля вянчання вяртаюцца на баль і абвяшчаюць аб шлюбе. Для бацькоў Аляксандрава гэта стрэс, для астатніх – навагодні жарт… Аўтар праводзіць сваіх герояў праз падзеі рэвалюцыі 1917 года, ганенні ў 30-я гады, “пражскую вясну” 1968 года, развал Савецкага Саюза і, нарэшце, нашы дні.
Танцавальны марафон читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Танцавальны марафон без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Яна даyно змiрылася з роляй палюбоyнiцы, нават знайшла Сiдоркiна вабным у мудрасцi i хiтрасцi, але прывыкнуць да ягоных вiльготных, лiпучых далоняy было звыш ейных сiл. Каханак адхiснуyся, быццам адчуy, што нешта зрабiy не так, i паклыпаy да тэлефона.
– Закажу сняданак. Што табе, дарагая?
– Апельсiнавы сок, – не адрываючыся ад iлюмiнатара, з палёгкай уздыхнула Галiна.
Увагу прыцягнула чарада дэльфiнаy. Высока выскокваючы з вады i падстаyляючы сонцу блiскучыя чорныя спiны, яны неслiся зводдаль карабля, быццам навыперадкi.
– Дэльфiны? – здзiвiyся, падышоyшы, Сцяпан Кузьмiч i зноy спавiy рукамi Галiнiну талiю паверх халата. – Значыцца, хутка зямля, Лас-Пальмас.
Быццам у пацверджане слоy Сiдоркiна, на небакраi y гарачым водсвеце ранiшняга сонца yзнiкла невялiкая белая лодка са звiслымi, зморшчанымi ветразямi.
– Якая прыгажосць! – прашаптаy Сiдоркiн i пасля невялiкай паyзы голас яго здрыгануyся: – Я прашу цябе стаць маёй жонкай…
«Вось ягонае архiважнае!» – падумала Галiна, i ледзь прыкметная пераможная yсмешка кранула вусны.
Галiна Александровiч не магла хiтрыць з сабой: яна yпотайкi чакала гэтай хвiлiны, спадзявалася i марыла пра багатае замежнае жыццё… I, зрэшты, дачакалася! Але яна не магла паказаць сваёй радасцi, Сiдоркiн павiнен зразумець, што не ён яе ашчаслiвiy, а яна яго… І потым, наколькi шчыры ён у сваёй прапанове? Не дарэмнай была трывога – iншым разам Галiне здавалася, што палюбоyнiк вядзе з ёй нейкую гульню.
– Ты хочаш, каб я стала Сiдоркiнай? – трымаючыся як мага спакайней, працягваючы стаяць да каханка спiнай, наyмысна халодна спытала Галiна.
– Не-не! – таропка, са сполахам у вачах запярэчыy Сцяпан Кузьмiч. – Гэта не абавязкова, ты можаш не мяняць прозвiшча, я на yсё згодны…
– Нават так?!
– Для мяне ты – царыца, князёyна! Я yвесь свет кiну да тваiх ног!
– Не люблю я слова «царыца»! – кпiла Галiна. – Быццам усё, i адначасова – нiчога, а князёyна – як гразёyна…
– Буду зваць, як захочаш, – узрушана кляyся расчырванелы Сiдоркiн, у гэтую хвiлiну ён баяyся аднаго – ейнай адмовы.
– Графiня – лепш! – ледзь не рассмяялася Галiна. Яна нават уявiць не магла, што Сiдоркiн сур’ёзна вядзе гэтую бязглуздзiцу.
– Канечне, графiня! – узнёсла yскрыкнуy Сцяпан Кузьмiч, за плечы павярнуy Галiну да сябе i, цалуючы, нечакана апусцiyся на каленi. – У Лас-Пальмасе i павянчаемся.











