На нашем сайте вы можете читать онлайн «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Фантастика, Попаданцы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд

Автор
Жанр
Дата выхода
11 декабря 2023
Краткое содержание книги Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Алег Грушэцкі) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Янка і Мілана прыязджаюць на зімовыя вакацыі ў дзедаву вёску. Снежныя забавы, калядаванне да глыбокай ночы… Але найбольш клічуць да сябе прыгоды, таямнічае каралеўства Сварга. Ды толькі гэтым разам неспакойна ў іх сяброў, каралевічаў Рэглы і Сэнмура, чые землі прагне захапіць і замарозіць магутная вядзьмарка Маразанна. Ёй падуладная стыхія ветру і верна служаць чараўнік Падвей і паветрыкі. Каб даць рады гэтай зграі, Янку з Міланай належыць адгадаць шмат загадак, адшукаць таемны пакой і магічны кій, выявіць незвычайную кемлівасць і аб’яднаць тры каралеўствы. Дапамогуць ім у барацьбе Цмок, браты-волаты Вярнігара і Вярнідуб і нават загадкавыя феі, што, па паданнях, жывуць высока ў гарах. Юных герояў чакаюць новыя знаёмствы, неверагодныя прыгоды і слаўныя бітвы.
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
І Мiлана з Янкам, шчаслiвыя, што yсё так добра складаецца, рушылi за iм.
Змрочная i халодная гiсторыя
З узрушанымi пачуццямi яны прайшлi скрозь браму i апынулiся на замкавым двары. Знешне тут не надта нешта змянiлася, хiба толькi дэкарацыi – нiшто больш не нагадвала пра колiшняе панаванне Семаргала. Але галоyнае, што звяртала на сябе yвагу – гэта насельнiкi замка. Цяпер ва yсiх былi па-сапраyднаму шчаслiвыя твары, па якiх было вiдаць, што яны жывуць свабодна i дыхаюць на поyныя грудзi. А яшчэ – значна больш было простага люду, якi цяпер адчуваy сябе роyным з заможнымi панамi.
Там-сям стаялi лаyкi купцоy i рамеснiкаy. Чаго тут толькi не было – разнастайныя прысмакi на любы густ, ад якiх разгараyся апетыт, а яшчэ ганчарныя вырабы, кавальскiя, ткацкiя… Мiлане нават захацелася таго-сяго набыць, яна падышла да адной гандляркi i намервалася yжо нешта прымерыць, але брат яе адцягнуy:
– А расплачвацца чым будзеш?
– Я маю грошы.
– Ты яшчэ картку прапануй.
І тут яна апамяталася, што мясцовых грошай у яе i насамрэч няма.
– А-ёечкi, i праyду, – усмiхнулася яна. – Ну, не лёс.
І яны пайшлi далей за павадыром. Хутка яны былi перад вялiкiмi масiyнымi дзвярыма, абабiтымi чаканкай ручной работы з медзi – сапраyдны твор мастацтва.
– Рыцар Янка i каралеyна Мiлана! Да караля! – прамовiy жаyнер да аховы i перад iмi расчынiлi yваход.
Унутры былi шырокiя парадныя мармуровыя сходы, якiя вялi да троннай залы, якая таксама знаходзiлася за дзвярыма, але ужо з дрэва, вельмi прыгожа распiсанымi рознымi карцiнамi, iнакш i не скажаш.
– Рыцар Янка i каралеyна Мiлана! – iзноy абвясцiлi iх, але yжо yрачыста, i запрасiлi yвайсцi.
У зале, на пэyным узвышшы, на раскошным троне велiчна сядзеy кароль Мацей. Збоку стаяy даyгi стол, вiдаць, для баляванняy цi для прыёму высокiх гасцей, за якiм сядзелi некалькi слынных рыцараy, сярод якiх дзецi адразу пазналi Мiкалая, Рыгора i Прылепу.
Юнакi паважлiва схiлiлi галовы i накiравалiся да караля. Але той, нiбы забыyшыся пра yсе нормы прыдворнага этыкету, ускочыy з месца i сам хутка накiраваyся да iх.
– Да лiха yсе цырымонii! – усклiкнуy ён узрушана. – Як жа я рады вас бачыць! Дайце ж я вас абдыму!
Дзецi нават трохi разгубiлiся.







