На нашем сайте вы можете читать онлайн «Плошча Перамогі». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Плошча Перамогі

Автор
Дата выхода
18 июня 2021
Краткое содержание книги Плошча Перамогі, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Плошча Перамогі. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Ольгерд Бахаревич) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Не пытайся, дзе і калі ўсё гэта адбылося, папярэджвае новая кніга Альгерда Бахарэвіча. Раман-прыпавесьць, які толькі прыкідваецца гістарычным – а насамрэч выводзіць чытача са свайго «ніколі і нідзе» наўпрост у ХХІ стагодзьдзе зь ягоным новым успрыманьнем праўды, хлусьні, інфармацыі і ўлады. А адначасова – у тую Беларусь, што адчула нарэшце подых Вялікай Гісторыі.
Плошча Перамогі читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Плошча Перамогі без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Некалькi дзясяткаy чалавек адначасова насунулiся на Лёксу, зрабiyшы некалькi крокаy наперад i нiбы вырашыyшы накiнуцца на яго yсiм натоyпам.
«Дзякуй Богу!» – сказаy нехта.
«Няхай жыве кароль!»
«Значыць, перамога! – усклiкнуy рэгент i адкiнуy з iлба пасму сьветлых валасоy. – Мы iх, як кажа быдла там унiзе… А не яны – нас… На шчасьце, я ня меy нiякiх сумневаy».
«Вораг быy ушчэнт разьбiты ля Чорнай Скалы i пацярпеy вялiкiя страты, а нашае войска пад кiраyнiцтвам найсьвятлейшага манарха, захапiyшы багатую здабычу i далучыyшы да каралеyства незьлiчоныя тэрыторыi, вяртаецца на нашу мiлую Радзiму, – цьвёрда прамовiy Лёкса Шпуль.
«Вы чулi? – абярнуyся да тых, хто прысутнiчаy у залi i ня зводзiy вачэй зь вестуна, рэгент. – Перамога! Ну, пане мiнiстар замежных справаy… Час выканаць дамоyленасьць.
Мiнiстар уздыхнуy i пачаy сьцягваць нагавiцы. Агалiyшы свой азадак, ён павярнуyся да каралевы-мацi i змрочна прамовiy:
«Ку-ка-рэ-ку!»
«Прай-граy, прай-граy! – засьмяяyся рэгент, а за iм i yсе iншыя прысутныя, апрача Лёксы, Веранiкi i гвардзейцаy каля yваходу. Зрэшты, каралева-мацi таксама нават не yсьмiхнулася, бо нiчога ня бачыла. – Прайграy! Вы бачылi? Усе бачылi? Вось што бывае з тымi, хто ня верыць у перамогу! Дзе гэта наш прафэсар? Яшчэ адзiн скептык? Хаваецца y бiблiятэцы? Зараз жа знайсьцi i прымусiць выканаць!»
Рэгент усеyся на сваё месца i махнуy рукой.
«Ну, павесялiлiся i хопiць… Значыць, перамога! Слава каралю!»
«Слава каралю!» – адгукнулiся yсе.
Рэгент задумаyся. Залю таксама апанавала маyчаньне.
«А што гэта за красуня з табой, вястун?»
«Гэта… Гэта мая. Ідзе за мной ад самай памежнай ракi. Прывязалася. Не прагонiш».
«Што ж, ты заслужыy здабычу, – ашчэрыyся рэгент. – Эй, ты! Нейкая яна занадта сьветлая для басурманкi… Зрэшты, бываюць i такiя.
«Яна не разумее па-нашаму», – сказаy Лёкса Шпуль.
«Вядома, – сказаy рэгент. – Не разумее.







