На нашем сайте вы можете читать онлайн «На парозе раю». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
На парозе раю

Автор
Дата выхода
26 февраля 2019
Краткое содержание книги На парозе раю, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению На парозе раю. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Зінаіда Дудзюк) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Персанажы аповесцяў і апавяданняў новай кнігі Зінаіды Дудзюк перажываюць падзеі, якія цалкам мяняюць іх жыццё: Аляўціна («На парозе раю») паехала ў Германію на заробкі, каб дапамагчы сыну разлічыцца з пазыкаю, а ў выніку апынулася ў лагеры для бежанцаў; Клаўдзія («Рэванш») марыла пра сям’ю, а была вымушаная бараніць жаночую годнасць ад дамаганняў уплывовых залётнікаў; Зоя («Вольны палёт») страціла ўсё, апынулася на сметніку, але здолела стаць патрэбнай людзям… Трапляючы ў трагічныя сітуацыі, гераіні кнігі ўсведамляюць: усё тое, што з імі адбываецца, яны ствараюць уласнымі ўчынкамі.
На парозе раю читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу На парозе раю без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
– Дзе? – спытала яна абыякава.
– У кафэ. Ёсць тут адно паблiзу.
Барыс узяy яе за руку, пацалаваy i павёy да выхаду.
– Мой генерал, цi не зашмат ты бярэш на сябе?
– Пакуль нiякае цяжкасцi не адчуваю.
Кафэ iх сустрэла цiхаю музыкаю i напалову пустою залаю. Яны селi за маленькi круглы столiк, накрыты белаю карункаваю сурвэткаю. Барыс пагартаy меню, спытаy:
– Будзем пiць шампанскае? У нас жа свята.
– Будзем.
– Закуску прапаную выбраць вам?
– Не, – адказала Юля. – Сёння я давяраю твайму густу.
– Баюся вам не дагадзiць.
– Мой генерал збянтэжыyся?
– Мы вельмi мала знаёмыя, пакуль я не ведаю, якiя стравы вам падабаюцца, але спадзяюся з часам выправiць гэты недахоп.
Юля раптам адчула, што яе раздражняе самаyпэyненасць Барыса, яго фальшывае выканне пры жаданнi падпарадкаваць яе сваёй волi, i яна спытала:
– Я не вельмi зразумела, для чаго yсё гэта?
– Мне здавалася, што… – сказаy ён i асекся, бо y гэты час падышла афiцыянтка з нататнiчкам i алоyкам у руках, запiсала стравы, якiя папрасiy згатаваць Барыс.
Юля запытальна зiрнула на хлопца, жадаючы пачуць адказ на сваё пытанне.
– Няyжо вы яшчэ не зразумелi, што я кахаю вас з першай сустрэчы?
– А мае пачуццi цябе цiкавяць?
– Пабачыце, я заслужу ваша каханне! – з гатоyнасцю прамовiy Барыс.
– А ты ведаеш, што каханне, калi яно ёсць, нiякiх заслуг не патрабуе? – яна пасмiхнулася з позiркам дарослага чалавека, якi глядзiць на неразумнае дзiця.
– Ведаю больш, чым вы сабе можаце yявiць.
– А для чаго вы хочаце ажанiцца?
– Хачу нiколi не разлучацца з вамi. Хачу, каб у нас былi дзецi! Хачу yсё, што маюць звычайныя людзi! Цi гэта такiя недазволеныя мары?
Афiцыянтка прыйшла з пляшкаю шампанскага, спрытна адкаркавала, налiла два фужэры, паставiла некалькi талерак з закускамi.
– Што ж, прызнаюся па шчырасцi, мы марым па-рознаму, але, па сутнасцi, пра адно i тое ж, – адказала Юля, як бы даючы згоду на тое, што прапаноyваy ёй Барыс.
6
Клаyдзiя Мiхайлаyна чакала званка ад Юлi, а дзяyчына не адгукалася цэлы тыдзень. «Напэyна, нiчога y журналiсткi не атрымалася з таго, што я ёй напляла, – цi то суцяшала, цi то дакарала сябе яна. – Бадай, не трэба, каб маё iмя зноy абрастала застарэлымi плёткамi? А з другога боку, калi б артыкул атрымаyся такi, як я сабе yяyляю, дык няхай бы пачыталi тыя, хто паверыy, што я была ворагам свайму народу.






