На нашем сайте вы можете читать онлайн «На парозе раю». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
На парозе раю

Автор
Дата выхода
26 февраля 2019
Краткое содержание книги На парозе раю, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению На парозе раю. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Зінаіда Дудзюк) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Персанажы аповесцяў і апавяданняў новай кнігі Зінаіды Дудзюк перажываюць падзеі, якія цалкам мяняюць іх жыццё: Аляўціна («На парозе раю») паехала ў Германію на заробкі, каб дапамагчы сыну разлічыцца з пазыкаю, а ў выніку апынулася ў лагеры для бежанцаў; Клаўдзія («Рэванш») марыла пра сям’ю, а была вымушаная бараніць жаночую годнасць ад дамаганняў уплывовых залётнікаў; Зоя («Вольны палёт») страціла ўсё, апынулася на сметніку, але здолела стаць патрэбнай людзям… Трапляючы ў трагічныя сітуацыі, гераіні кнігі ўсведамляюць: усё тое, што з імі адбываецца, яны ствараюць уласнымі ўчынкамі.
На парозе раю читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу На парозе раю без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Яна тады затрымалася да цямна y клубе, дзе быy прагляд мастацкай самадзейнасцi. Алёша чакаy яе каля хаты гаспадынi, дзе Клава кватаравала. Аддзялiyся ад дрэва, што расло каля веснiц. Яна ажно спалохалася. А ён супакоiy:
– Гэта я, Клава.
– Алёшка, куды ты прапаy?
– Гаспадарка yвесь час забiрае.
– Што ж, i гэта трэба.
– А ты yсё y начальстве ходзiш?
– Ай, Алёша, стамiлася я ад усяго. Якi з мяне начальнiк? Праз два днi еду вучыцца на курсы y Брэст, а пасля не ведаю, куды накiруюць.
– Хiба Сiроцiн цябе крыyдзiць? Людзi кажуць, што y цябе з iм шуры-муры.
– Хлусня гэта yсё, Алёшка. Ты ж мяне ведаеш. Ад зайздрасцi плятуць абы-што! Сiроцiн па серадах у Вышанскай вечаруе!
– Дык жа з гэтаю Вышанскаю Кедраy сустракаyся.
– Да Кедрава жонка прыехала, ён i ацiх. А гэтага ката памаyзлiвага Сiроцiна нiшто не спыняе: нi сям’я, нi пасада. Яны Вышанскую з рук у рукi перадаюць, як рэч. Божа, як я яе ненавiджу гэтую самадайку! Раскажы лепш пра сябе, Алёшка. Ты яшчэ не ажанiyся?
– Пакуль не сустрэy такую, як ты.
– Дзякую за камплiмент. Што ж мы тут стаiм? Пайшлi да мяне, узварам якiм напаю.
– Дзякую, я толькi на хвiлiнку, мяне сябры чакаюць, – раптам заспяшаyся Аляксей. – Яшчэ сустрэнемся… Ты доyга будзеш вучыцца?
– Прыкладна паyгода.
– Ну, бывай. Шчаслiвага вяртання, – ён пацiснуy яе руку на развiтанне i знiк у цемры.
Толькi цяпер жанчына звярнула yвагу на словы, сказаныя Алёшам тады: «Не сустрэy такую, як ты». Выходзiла, што яна была yзорам, якiм ён кiраваyся y пошуку сваёй палавiны.
Праз два днi Клаyдзiя з’ехала y Брэст на курсы партыйных i савецкiх работнiкаy. Спачатку там было цiкава, новыя людзi, знаёмствы, а пасля яна адчула, што сумуе па Сiроцiну, па ягонай мужчынскай сiле i пяшчоце, напiсала яму доyгi i прачулы лiст. Адказу не атрымала, пакрыyдзiлася i вырашыла больш не нагадваць пра сябе.
Жонку Сiроцiна Клаyдзiя цiха ненавiдзела да гэтага часу i y нейкай ступенi лiчыла вiноyнiцай усiх сваiх нягод. Каб яна не з’явiлася, усё было б добра. Усталявалiся трывалыя адносiны з Іванам Самуiлавiчам. Клава адчувала пры iм сябе абаронена i yпэyнена.






