На нашем сайте вы можете читать онлайн «На парозе раю». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
На парозе раю

Автор
Дата выхода
26 февраля 2019
Краткое содержание книги На парозе раю, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению На парозе раю. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Зінаіда Дудзюк) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Персанажы аповесцяў і апавяданняў новай кнігі Зінаіды Дудзюк перажываюць падзеі, якія цалкам мяняюць іх жыццё: Аляўціна («На парозе раю») паехала ў Германію на заробкі, каб дапамагчы сыну разлічыцца з пазыкаю, а ў выніку апынулася ў лагеры для бежанцаў; Клаўдзія («Рэванш») марыла пра сям’ю, а была вымушаная бараніць жаночую годнасць ад дамаганняў уплывовых залётнікаў; Зоя («Вольны палёт») страціла ўсё, апынулася на сметніку, але здолела стаць патрэбнай людзям… Трапляючы ў трагічныя сітуацыі, гераіні кнігі ўсведамляюць: усё тое, што з імі адбываецца, яны ствараюць уласнымі ўчынкамі.
На парозе раю читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу На парозе раю без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
– Што вас турбуе? – здзiвiлася Юля.
– Ды рознае. Цi мала як людзi гэта зразумеюць i yспрымуць. Ды што мы yсё пра мяне? Раскажыце лепш пра сябе.
– Мая мама таксама з-пад Антопаля была, з Пiгановiчаy. Так што мы з вамi амаль зямлячкi.
– Была? – перапытала гаспадыня.
– Так, яна памерла даyно, мне i дзесяцi гадоy не было. Кволiлася на сэрца, прастудзiлася y маленстве. Бацька адразу ажанiyся другi раз. Была y яго даyняя сяброyка y Кобрыне, куды мы пераехалi, там я дзесяцiгодку скончыла, паступiла y БДУ.
– Юлечка, раскажыце пра што-небудзь весялейшае.
– Мяне замуж сватаюць, – нечакана для сябе сказала Юля пра тое, што яе найбольш хвалявала y гэтую хвiлiну, а параiцца не было з кiм.
– Вiншую i жадаю шчасця. З такой нагоды, можна i вiнца выпiць? У мяне ёсць, – прапанавала гаспадыня.
– Не, калi ласка, не трэба. Сёння я дзяжуру па газеце. У такi дзень трэба мець абсалютна цвярозую галаву.
– Што ж, настойваць не буду. І хто ж жанiх? – лагодна спытала гаспадыня.
– Ды так, адзiн хлоцец, трохi маладзейшы за мяне.
– Гэта не бяда. Абы чалавек быy добры.
– А вы свайго мужа моцна кахалi?
– Спачатку была закаханасць, а потым… Хто яго ведае? Ён быy такi неyраyнаважаны, проста камяк нерваy. Зразумела, перажыць прынiжэннi, голад, холад, страх смерцi, хваробы. У такiх мiтрэнгах мала каму yдаецца выйсцi пераможцам. Іншы раз мне здавалася, што ён ненавiдзiць увесь свет. Таму i хваробу не адолеy.
– Як гэта страшна!
– Страшна – не тое слова.
Юля разгублена паглядзела на гаспадыню, не адважваючыся адкрыцца, пасля yсё ж сказала:
– У мiлiцыi.
Клаyдзiя Мiхайлаyна скрушна пакiвала галавою i сказала:
– Што ж, мiлiцыянерам таксама трэба жанiцца. А якi ён?
– З тых, што прыйшоy, пабачыy, перамог.
– Дай Божа вам шчасця. Сама я са шчасцем недзе размiнулася.
– Канчаткова я яшчэ нiчога не вырашыла. Магу i перадумаць.
– Жанчыны часам выходзяць замуж для таго, каб нарадзiць дзiця. Спрацоyвае магутны прыродны iнстынкт. А каханне – толькi казачная жар-птушка. Ва yсялякiм разе я жадаю вам шчасця. І хачу зрабiць маленькi падарунак.
Клаyдзiя Мiхайлаyна выйшла на кухню i праз хвiлiну вярнулася з маленькiм чайнiчкам, бакi якога былi распiсаны yзорам у выглядзе галiнак хвоi.






