На нашем сайте вы можете читать онлайн «Двое на вуліцы». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Двое на вуліцы

Автор
Дата выхода
31 января 2023
Краткое содержание книги Двое на вуліцы, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Двое на вуліцы. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Янка Сіпакоў) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Кніга «Двое на вуліцы» слыннага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова – гэта падарунак сучасным аматарам яго творчасці. У новае выданне ўвайшлі аповесць «Жыві як хочацца» і апавяданні пра каханне, напісаныя напрыканцы 1980-х – пачатку 2000-х гадоў.
Вечныя тэмы, у якіх галоўнымі героямі з’яўляюцца двое – ён і яна, раскрываюцца аўтарам пранікнёна-лірычна, глыбока эмацыянальна і надзённа. Бег часу, зменлівасць чалавечых лёсаў, радасць, сум і замілаванне прыгажосцю жанчыны – адметныя рысы прозы, што цудоўна адбіліся на старонках кнігі.
Двое на вуліцы читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Двое на вуліцы без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Яму надакучыла сядзець перад акном у цiхай i апусцелай сваёй хаце, глядзець на вялiзную кроплю, якая, гайдаючыся ад ветру, як пад носам, вiсiць пад настылым знадворным градуснiкам, на дажджыны, якiя, нiбы апалонiкi, спяшаюцца зверху yнiз па шыбах; слухаць, як надакучлiва барабанiць дождж па абабiтым цынкам падаконнiку, i яму тут жа, адразу ж, нясцерпна захацелася на вулiцу, да людзей – думалася, што там крыху суцiшыцца яго боль, што y натоyпе i сам ён супакоiцца. Нервовае жаданне хутчэй выскачыць са сваёй хаты было такое вялiкае, што яму здавалася – памарудзь ён яшчэ крыху i y яго разарвецца набалелае, перапоyненае тугою сэрца.
Пасля таго як на ягоным стале, прыцiснутая цукеркаю, з’явiлася запiска з жорсткiм афарызмам «жывi як хочацца», Алег усё больш i больш гарнуyся да людзей, у натоyп – абы не заставацца аднаму.
У першыя ж днi Жавейка нiяк не мог апамятацца, сабрацца з думкамi, даць iм нейкi разумны накiрунак. Ён толькi ляжаy на тахце i тупа глядзеy у акно або y столь. Цi, адвярнуyшыся да сцяны, вывучаy без патрэбы шпалеры i думаy абы пра што.
Хоць бы сабе пра тыя ж шпалеры. Думаy, якiя яны бываюць розныя. Ёсць светлыя – звонкiя i напятыя, якiя, нiбы дынамiкi, узмацняюць любы гук: ад iх аж ломiць у вушах. А ёсць i цемнаватыя, густыя, дзе, здаецца, як у злямчаным тумане, вязне, прыглушваецца yсё чыста – нават крык.
Ёсць цёплыя па колерах, якiя нават у дажджлiвыя днi падсвечваюць – адкуль яно, тое святло? – i хату, i yсе рэчы y ёй. I ёсць халодныя, бяздонныя i бясконцыя, як неба, у якiя можна глядзець доyга, i вока нiяк не наткнецца на якi-небудзь край гэтай безданi.
Ёсць шпалеры маyклiвыя i гаваркiя, вясёлыя i нудныя – розныя, як i самi людзi. Шпалеры розныя? Можа, яшчэ скажаш – кожная са сваiм характарам? Кiнь ты! Яны здаюцца чалавеку такiмi або iншымi толькi ад настрою. Вось гэтыя ружовыя шпалеры, што прыемна радавалi яго y сямейным жыццi, зараз раздражняюць, i яму хочацца пасадраць з iх усе яркiя кветкi, ад якiх аж балюча вачам.
А yрэшце, пры чым тут шпалеры? І чаго ён да iх прычапiyся?.
Услухаyся y гукi, якiя даносiлiся зверху, i пачуy, як мякка ходзiць па хаце жонка, як бегае там Вовачка, як сын часта пачынае чагосьцi плакаць i як яго супакойваюць: «бу-бу-бу».
Унiзе iгралi на пiянiна. Цяжкiя i халодныя гукi, нiбыта вялiкiя кроплi дажджу, са звонам падалi y пустэчу i разбiвалiся аб штосьцi нябачнае на сотнi меншых, але i гэтыя, меншыя, як яму здавалася, былi такiя ж цяжкiя i халодныя.
Па падаконнi барабанiy дождж.





