На нашем сайте вы можете читать онлайн «Двое на вуліцы». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Двое на вуліцы

Автор
Дата выхода
31 января 2023
Краткое содержание книги Двое на вуліцы, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Двое на вуліцы. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Янка Сіпакоў) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Кніга «Двое на вуліцы» слыннага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова – гэта падарунак сучасным аматарам яго творчасці. У новае выданне ўвайшлі аповесць «Жыві як хочацца» і апавяданні пра каханне, напісаныя напрыканцы 1980-х – пачатку 2000-х гадоў.
Вечныя тэмы, у якіх галоўнымі героямі з’яўляюцца двое – ён і яна, раскрываюцца аўтарам пранікнёна-лірычна, глыбока эмацыянальна і надзённа. Бег часу, зменлівасць чалавечых лёсаў, радасць, сум і замілаванне прыгажосцю жанчыны – адметныя рысы прозы, што цудоўна адбіліся на старонках кнігі.
Двое на вуліцы читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Двое на вуліцы без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Алег i цяпер яшчэ шкадуе, што не yспомнiy тады пра маленькiя ножанкi, якiя былi y яго y кiшэнi, – i сёння да няyцерпу хочацца yсадзiць iх у седаyку таго задзiрыстага дурня, якi проста так, дзеля пацехi, бiy яго…
На вулiцы, на прыпынках, на мокрым асфальце неяк вельмi прыветлiва i па-сямейнаму yтульна свяцiлiся y цемнаце расчыненыя дзверы тралейбусаy, i яму са свае yхаладалай хаты захацелася хутчэй туды – у iхняе цёплае i гаваркое нутро.
І ён тады, баючыся, каб не нарабiць чаго брыдкага, за што потым праз усё жыццё будзеш сам сябе дакараць, хутчэй апрануyся i выбег на вулiцу, да людзей…
Сёння людзей на вулiцы было мала: дождж, макрэча, золь – i каму y такое надвор’е ахвота цягацца па холадзе. Калi y каго i была якая справа y горадзе, ён хуценька рабiy яе i, мокры, натапыраны, як азалелая птушка, атросшыся перад самымi расчыненымi дзвярыма, спяшаyся шуснуць у тралейбус цi аyтобус, каб хутчэй дабрацца да цёплае хаты.
Ён i сам, не выбiраючы, зайшоy у тралейбус, якi першы трапiyся яму на вочы. У тралейбусе таксама было пуста: некалькi познiх пасажыраy моyчкi сядзелi y розных кутках. Алег хацеy прабiць талон, але кампосцер, вiдаць, быy сапсаваны: з яго грэблiва сцятай халоднай пашчы тырчаy доyгi жалезны прут, i кампосцер, калi глядзець на яго збоку, вельмi ж нагадваy зараз пагардлiвага аднавухага бульдога, якому, каб ён не кусаyся, хтосьцi yсунуy у рот вялiкую костку.
Жавейку было крыyдна, што Тоня вось так, як яму здавалася, без усялякай на тое прычыны пайшла ад яго. Проста сабралася i проста пайшла. Не растлумачыyшы, што да чаго, чаму. I ад гэтага яму было яшчэ болей балюча. Думалася, што каб была на тое нейкая сур’ёзная прычына – маyляy, п’янiца, дэбашыр, распуснiк, лайдак – здраду жонкi ён перажыy бы, пэyна, лягчэй.





