На нашем сайте вы можете читать онлайн «Двое на вуліцы». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Двое на вуліцы

Автор
Дата выхода
31 января 2023
Краткое содержание книги Двое на вуліцы, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Двое на вуліцы. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Янка Сіпакоў) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Кніга «Двое на вуліцы» слыннага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова – гэта падарунак сучасным аматарам яго творчасці. У новае выданне ўвайшлі аповесць «Жыві як хочацца» і апавяданні пра каханне, напісаныя напрыканцы 1980-х – пачатку 2000-х гадоў.
Вечныя тэмы, у якіх галоўнымі героямі з’яўляюцца двое – ён і яна, раскрываюцца аўтарам пранікнёна-лірычна, глыбока эмацыянальна і надзённа. Бег часу, зменлівасць чалавечых лёсаў, радасць, сум і замілаванне прыгажосцю жанчыны – адметныя рысы прозы, што цудоўна адбіліся на старонках кнігі.
Двое на вуліцы читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Двое на вуліцы без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Застолле yсё радзела i радзела – людзi выходзiлi, а новых пасажыраy на маленькiх, сонных станцыях i раз’ездах ужо не было. Амаль апошнiм развiтаyся сам арганiзатар гэтага навагодняга свята y цягнiку, i яны y купэ засталiся толькi yдваiх: Алег i тая самая белавалосая дзяyчына з кнiжкаю, з якою y яго на самым пачатку выйшаy канфлiкт. Дзяyчына адразу ж перасела на суседнюю лаyку, яны абое амаль адначасова пасунулiся да акна – i зноy апынулiся адно супроць другога. Да гэтага, хоць i сядзелi побач, – нават iхнiя рукi дакраналiся адна да адной, нават чаркi y агульным тлуме сустракалiся таксама, – усё ж мiж сабою яны не гаварылi.
Маyчалi яны i зараз. Дзяyчына паспрабавала чытаць, але святло y вагоне было кепскае, таму яна хутка загарнула кнiгу, адклала яе i yгледзелася y акно.
І зараз яна вельмi ж была падобная на Тоню: толькi крыху худзейшы твар i святлейшыя валасы.
– Хочаце, я раскажу вам казку, – нясмела паспрабаваy загаварыць з ёю Алег.
Яна недаверлiва yзняла на яго вочы, бровы, нiбы крылы y той птушкi, што спрабуе yзляцець, паднялiся yверх, здзiyлена паглядзела – ну, ну, якую ж яшчэ казку можа расказаць гэты пашляк? – i нiчога не адказала.
– Я тады служыy у армii i ехаy дадому y водпуск, – пачаy ён. – У купэ, за столiкам, якраз вось так, насупраць мяне, сядзела прыгожая белавалосая дзяyчына i, як вы, чытала кнiжку.
І Алег расказаy пра тое сваё знаёмства з Тоняй, расказаy шчыра, нiчога не тоячы: i як спадабалася яму дзяyчына, i як ён адхiнуy з яе вачэй валасы, i як сказаy ёй: «А вы прыгожая», i як яна адказала: «А вы смелы», i як студэнты крычалi iм: «Горка!», i як яны потым пажанiлiся.
– І вось убачыy раптам вас, – белавалосую, за столiкам над кнiгаю – i мне здалося, што yсё тое паyтараецца зноy. Таму я, нiбы y сне, не разумеючы, што раблю, палез адхiнаць i вашы валасы. Даруйце, – закончыy Алег сваю казку.
Ён не глядзеy на дзяyчыну, але адчуваy, што яна з прыцемненага кутка yважлiва сочыць за iм – не ведае, верыць ягонаму прызнанню цi не; у яго словах адчувалася праyда, але ж таксама закрадвалася i сумненне: а цi не чарговы гэта ход залётнiка?
– А дзе ж ваша жонка зараз? – халаднавата спыталася яна.
– Зараз я халасцяк.
– Вы развялiся?
– Не, яна пакiнула мяне. – Гэтае малое i, як яму здавалася, зусiм наiyнае яшчэ дзяyчо выклiкала y яго нейкi дзiyны давер, i ён гаварыy ёй шчыра, не манiy: – Яна пайшла ад мяне, а на стале пакiнула запiску: «Жывi як хочацца».





