На нашем сайте вы можете читать онлайн «Двое на вуліцы». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Двое на вуліцы

Автор
Дата выхода
31 января 2023
Краткое содержание книги Двое на вуліцы, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Двое на вуліцы. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Янка Сіпакоў) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Кніга «Двое на вуліцы» слыннага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова – гэта падарунак сучасным аматарам яго творчасці. У новае выданне ўвайшлі аповесць «Жыві як хочацца» і апавяданні пра каханне, напісаныя напрыканцы 1980-х – пачатку 2000-х гадоў.
Вечныя тэмы, у якіх галоўнымі героямі з’яўляюцца двое – ён і яна, раскрываюцца аўтарам пранікнёна-лірычна, глыбока эмацыянальна і надзённа. Бег часу, зменлівасць чалавечых лёсаў, радасць, сум і замілаванне прыгажосцю жанчыны – адметныя рысы прозы, што цудоўна адбіліся на старонках кнігі.
Двое на вуліцы читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Двое на вуліцы без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Застолле сабралася так хутка, што яны паспелi яшчэ выпiць i за стары год, як звычайна, успомнiyшы, што ён быy добры, – Алег таксама выпiy разам з усiмi, хаця яму год, якi мiнаy, нiчога, апрача непрыемнасцей, не прынёс. Потым хуценька налiлi яшчэ, i роyна y дванаццаць гадзiн зноy зазвiнелi чаркi. Найбольш звiнелi, вядома, крыштальныя – жанчына, вiдаць, не радая, што прагаварылася пра iх, адно спалохана прасiла: «Вы ж цiшэй чокайцеся, а то паб’яце – чуеце, як звiняць?», а тамада, смеючыся, супакойваy яе: «Няхай звiняць! Чаркi ж i зроблены, каб звiнець.
За Новы год Жавейка выпiy ужо з большаю ахвотаю, бо Новага года ён пакуль не ведаy, – яго яшчэ трэба было пражыць. Алег не загадваy наперад, што яму той прынясе – радасць цi зноy гора, але yсё ж пакiдаy сабе спадзяваннi на лепшае.
Усе выпiлi, разгаварылiся. Сядзелi, жартавалi, смяялiся, i каму-небудзь збоку магло здацца, што yсе гэтыя людзi – адна кампанiя, якая едзе y адно месца i y якой усе ведаюць адно аднаго даyно, хаця i блытаюць часам iмёны.
Усiм было тут хораша, таму людзi не разыходзiлiся па сваiх купэ. Нават калi спаражнiлi yсе бутэлькi, паелi yсю закусь, усё роyна нiхто i не думаy уставаць – сядзелi i дружна гаварылi, жартавалi. Падсмейвалiся з дзядзькi y зiмовай шапцы – ён так i не зняy яе, – якi прынёс бутэльку самагонкi: «Ідзi пашукай у сваёй торбе – там у цябе яшчэ адна пляшка павiнна быць», на што дзядзька бажыyся: «Яй жа Богу, няма»; пацвельвалiся з жанчыны, якая беражна загортвала y паперу свае абноyленыя чаркi, на якiх i пасля абнаyлення засталiся фабрычныя наклейкi: «Пачакай, што ты робiш? А раптам зноy спатрэбяцца? Яны ж дужа хораша звiняць!»; нехта нават падаy дзiyную думку: «А давайце кожны Новы год так сустракаць», але на яго замахалi рукамi: «Што ты! Што ты!», i нават сам тамада запярэчыy: «Не, кожны год так не атрымаецца».
Пра свае купэ i свае рэчы – чамаданы, авоськi, партфелi – людзi yспамiналi толькi тады, калi пад’язджалi да сваiх станцый, хутка, але цёпла развiтвалiся з усiмi, бегма хапалi рэчы i выскоквалi з вагона.
I выскачыyшы, не спяшалiся адразу iсцi дадому цi y госцi – стаялi на пероне i доyга, аж пакуль не кранаyся цягнiк, махалi рукамi сваiм новым знаёмым.





