Двое на вуліцы

На нашем сайте вы можете читать онлайн «Двое на вуліцы». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.

0 баллов
0 мнений
0 чтений

Дата выхода

31 января 2023

Краткое содержание книги Двое на вуліцы, аннотация автора и описание

Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Двое на вуліцы. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Янка Сіпакоў) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.

Описание книги

Кніга «Двое на вуліцы» слыннага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова – гэта падарунак сучасным аматарам яго творчасці. У новае выданне ўвайшлі аповесць «Жыві як хочацца» і апавяданні пра каханне, напісаныя напрыканцы 1980-х – пачатку 2000-х гадоў.

Вечныя тэмы, у якіх галоўнымі героямі з’яўляюцца двое – ён і яна, раскрываюцца аўтарам пранікнёна-лірычна, глыбока эмацыянальна і надзённа. Бег часу, зменлівасць чалавечых лёсаў, радасць, сум і замілаванне прыгажосцю жанчыны – адметныя рысы прозы, што цудоўна адбіліся на старонках кнігі.

Двое на вуліцы читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно

Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Двое на вуліцы без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.

Текст книги

Шрифт
Размер шрифта
-
+
Межстрочный интервал

– Ого, дык нас жа цэлае застолле, – павесялеy мужчына i, усё трымаючы y руках бутэльку, прайшоy крыху yперад. – А цi не пара yжо нам сустракаць Новы год.

Людзi, якiя да гэтага сядзелi цiха, кожны сабе, радасна загаварылi, зашумелi, заварушылiся – iм спадабалася, што знайшоyся нарэшце чалавек якi, мусiць, зможа што-кольвек прыдумаць, каб гэтая навагодняя ноч не стала для iх сумнаю i нуднаю.

Алег зiрнуy на гадзiннiк: было yжо без дзесяцi хвiлiн дванаццаць.

Людзi сабралiся y купэ, якое выбраy усё той жа лысавата-прыгожы арганiзатар.

Кожны прынёс тое, што y каго было, i, трэба прызнацца, iмправiзаваны стол у iх атрымаyся неблагi: на iм была i вяндлiна, i балычок, i yжо нарэзаная i накладзеная на скiбачкi хлеба сухая каyбаса – яе прынесла дзяyчына, якую ён мiжволi абразiy, – i яблыкi, i цукеркi. Вузенькага стала не хапiла, i таму закусь паклалi нават на верхнiя лаyкi, на суседнi столiк, што быy насупраць, за праходам, пры акне.

У самым цэнтры горда yзвышалася бутэлька шампанскага, якую паставiy арганiзатар свята i яго самазваны тамада, побач, выцягнуyшы шыю, зелянела пляшка сухога вiна, збоку сцiпла стаяла чацвярцiнка гарэлкi – яе i не вiдаць было за шырокiмi спiнамi пузатых бутэлек, – а з дальняга купэ нейкi кульгавы дзядзька, вiдаць, вясковы, не здымаючы з галавы шапкi-вушанкi, нёс сюды яшчэ паyлiтру самагонкi, заторкнутую вялiкiм, зробленым з газеты, заткалам.

Алегу было няёмка, што ён нiчога не дадаy да агульнага стала, што прыйшоy сюды з голымi рукамi.

Гэта, вiдаць, заyважыy тамада i ласкава падштурхнуy яго:

– Чаго муляешся – праходзь, праходзь. Сядай.

На лаyцы знайшлося вольнае месца – якраз побач з той жа белавалосаю дзяyчынаю, якая i тут трымала y руках кнiжку, – ён сцiпла сеy каля яе i адчуy, як дзяyчына ад гэтага грэблiва перасмыкнулася.

– Чакай, мы табе зараз добрую работу дадзiм, – каб Алег не пачуваyся тут, у застоллi, лiшнiм, адразу далучыy яго да кампанii тамада.

 – Будзеш налiваць чаркi.

Праваднiца прынесла шклянкi, людзi дасталi свае кубкi, кварты, адкруцiлi крышкi ад тэрмасаy. Гаваркая, дзябёлая цётка раптам заiкнулася, што вязе новыя крыштальныя чаркi y падарунак сваякам, i yсе адразу закрычалi: «Давай iх сюды! Абновiм».

Налiваць Жавейку было лёгка. Кожны браy з яго рук бутэльку, казаy: «Я сам» – i налiваy альбо з яе, альбо даставаy са стала тое, што яму падабаецца, цi тое, што яму льга было пiць.

Добавить мнение

Ваша оценка

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив

Мнения

Еще нет комментариев о книге Двое на вуліцы, и ваше мнение может быть первым и самым ценным! Расскажите о своих впечатлениях, поделитесь мыслями и отзывами. Ваш отзыв поможет другим читателям сделать правильный выбор. Не стесняйтесь делиться своим мнением!

Похожие книги