На нашем сайте вы можете читать онлайн «Закон захавання кахання». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Закон захавання кахання

Автор
Дата выхода
25 февраля 2020
Краткое содержание книги Закон захавання кахання, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Закон захавання кахання. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Зінаіда Дудзюк) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Гераіні кнігі шукаюць шляхі да шчасця і кахання ў межах тых гістарычных умоў, калі ім давялося жыць. Кожная робіць гэта па-свойму, ды занадта пакручастыя, а часам нават трагічныя, выпадаюць ім лёсы. Ада (аповесць «Закон захавання кахання») паслухалася парады маці і звязала лёс з хлопцам, які аказаўся чужы ёй па духу. Яна вучыцца казаць «не» блізкім, разумеючы, што мае права на памылку і на выпраўленне яе. Дзяўчынка-падлетак Вера (аповесць «Ніка») толькі ўступае ў дарослае жыццё, спрабуе спасцігнуць саму сябе, не дазваляе сябрам уплываць на свае паводзіны, стараецца дзейнічаць суладна з уласным сумленнем. Нона (аповесць «Бедагоны») імкнецца жыць, як усе навокал, але яе абраннікі – зусім не такія, якімі сабе іх уяўляла.
Упэўнены, што чытачы не застануцца раўнадушнымі, а будуць з хваляваннем сачыць за лёсамі жанчын.
Закон захавання кахання читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Закон захавання кахання без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Расчынiлi дзверы, увайшлi y паyцёмную прастору лесвiчнай пляцоyкi, убачылi сцены, спiсаныя спрэс прыхiльнiкамi вялiкага празаiка.
– Што робiцца! – ахнула Ада. – Гэта трэба так спаскудзiць жытло! Эма, калi-небудзь i твой пад’езд такiм чынам размалююць!
– У нас дамафон, не атрымаецца. Пайшлi, пастаiм ля дзвярэй. Калi яшчэ сюды збяромся…
Яны паднялiся па прыступках, пастаялi на пляцоyцы. Ада падумала, што жыy на свеце выдатны пiсьменнiк Булгакаy, розныя палiтычныя i сацыяльныя акалiчнасцi не дазвалялi яму iснаваць вольна i шчаслiва, п’есы не ставiлi, кнiжкi не выдавалi.
– Шкада пiсьменнiкаy, якiх не любiлi i не прызнавалi пры жыццi. Пры спрыяльных умовах яны зрабiлi б значна больш.
– Не думаю, – запярэчыла Эма. – Ведаю па сабе. Пакуль я была маладая, мела шмат праблем, тады i кнiжкi пiсалiся. А цяпер усё выдатна! Сям’я забяспечана, муж – добры чалавек, сын уладкаваны, а не пiшацца.
– Лiчыш, што пiсьменнiку патрэбны цяжкасцi, што ён, як некаторыя кажуць, павiнен быць галодны?
– Хоць i не хочацца мець асаблiвых жыццёвых непрыемнасцей, але атрымлiваецца, што без iх няма творчасцi, няма моцных пачуццяy. Я iншы раз проста вар’яцею, гатовая нешта бязглуздае yтварыць, каб узварушыць дрыгву будзённасцi.
– Дзе вы бываеце, мо на прыроду выязджаеце?
– Ездзiм на дачу, смажым шашлакi i гуляем у карты.
– А грады?
– Не, мы на такiя подзвiгi не здатныя!
– Прынясi мне, калi ласка, пачытаць сваю прозу, – папрасiла Ада.
– Добра. А y цябе што? Толькi вершы?
– Ёсць некалькi апавяданняy i дзве аповесцi, але ж яны напiсаны па-беларуску.
– А ты перакладзi што-небудзь…
– Добра, паспрабую…
Ада з Эмаю накiравалiся да станцыi метро, па прыступках спусцiлiся да платформы i разышлiся па розныя бакi. Адразу з грукатам падкацiлася электрычка, Ада yвайшла y яе шматлюднае чэрава i паiмчала y новае сваё жытло.






