На нашем сайте вы можете читать онлайн «Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная русская литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля

Автор
Дата выхода
02 февраля 2022
Краткое содержание книги Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Дзмітрый Кудрэц) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Прайшло дваццаць год. Грымнулі, палыхнулі і зніклі дзесьці сярод шэрых хмар. Чаго толькі не перажылі сіняборцы за гэты час, чаго толькі не спазналі. Памяняліся звычкі, ўстоі. Змяніліся людзі. Ўсе кудысьці спяшаюцца, бягуць, ляцяць. І некалі за гэтай мітуснёй проста жыць. Жыць, не гледзячы ні на якія перамены і перабудовы. Жыць па сваіх, правераных часам і продкамі законах. Жыць самім і даваць жыцце іншым.
Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Кiнулiся y другое месца – i там таксама абзбiрана.
– Людзi не спяць, – заклапочана пакачала галавой цетка. – Павыбралi yсе.
– Нiчога, – не трацiy надзеi Кастусь. – Наша нам застанецца.
Прайшлi крыху далей. Але i там ягад было не шмат.
– Дурны дзень! – войкала Мар’я. – Посуду набралi, а ягад няма. Вольга, што ты там поyзаеш? Пайшлi адсюль! Няма тут ягад!
– А мне хапае, – Вольга па адной кiдала ягады y вядро.
– І што гэта за iнтарэс па адной ягадзiне збiраць? – дзiвiлася цетка. – Я так не yмею.
– Гэй! – пачуyся неадкуль з боку кастусевы голас.
Накiравалiся y бок Кастуся. Той сядзеy амаль ля самой дарогi i жменямi шоргаy ягады y вядро.
– Анiчога сабе! – Мар’я yзрушана yзмахнула рукамi, yбачышы некранутыя кусцiкi чарнiц. – Вось дурнi! Усе y лес лезуць, куды падалей, а тут ля прыхаду iх вiдзьмо-нявiдзьмо.
Паправiyшы хустку, закiнуyшы вядро за спiну, цетка шпарка пачала ссыпаць у назбiрку буйныя, як на малюнку ягады. Вольга намагалася не адставаць ад яе.
– Нiколi не збiрала чарнiцы жменямi, – пасмейвалася Вольга, перасыпаючы ягады з назбiркi y вядро.
– Толькi ела, – дадаy Кастусь.
Вольга хацела агрызнуцца y адказ, ды яе перабiла праходзячаяя мiма магазiншчыца Нiнка.
– А што гэта вы тут ля дарогi робiце? – здiyлена запытала Нiнка. – Хiба вам у лесе месца мала?
– Месца многа, – не адрываючыся ад справы, адказала Мар’я, – ягад мала.
– Ну гэта каму як! – усмiхнулася Нiнка. – Мне мае застанецца.
– А посуду набрала! – Мар’я выпрамiлася, каб крыху размяць здранцвеyшую спiну. – Няйначай начаваць сабралася?
– А колькi набяру, столькi i набяру, – адмахнулася Нiнка.
– А Пятро дзе твой? – пацiкавiлася Мар'я. – Чаго з сабой не yзяла?
– У Пятра другiя iнтарэсы, – сумна yздыхнула Нiнка. – Ен больш да пляшкi ахвочы, чым да ягад.
– Ну-ну, – Мар’я перасыпала ягады з назбiркi y вядро.
– Не бачыла. Я y Людкi здаю, – Нiнка звярнула y лес i знiкла памiж сосен.
– Вось будзе, калi Вусцiнавiч не прымае, – заенькала Мар’я. – Куды я гэтыя ягады дзену? Калi толькi на налiyку паставiць. Ды i хто яе потым пiць будзе?
– Не прападуць, – Кастусь ссыпаy апошнюю жменю y вядро. – Ўсе! Можна i дадому iсцi. Машка, Малая! Дзе вы! Дадому пайшлi!
На бацькiн голас з’явiлiся дзеyкi.






