На нашем сайте вы можете читать онлайн «Планета ў падарунак». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Фантастика, Зарубежная фантастика. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Планета ў падарунак

Автор
Дата выхода
27 мая 2024
Краткое содержание книги Планета ў падарунак, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Планета ў падарунак. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Людмила Рублевская) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» сабрала творы ў жанры фантастыкі і містыкі. Апавяданні і аповесці, надрукаваныя ў кнізе, апісваюць жыццё на іншых планетах, а таксама зямное, блізкае – тое, што побач, але пры гэтым не меней цікавае і неверагоднае.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Планета ў падарунак читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Планета ў падарунак без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Усё! З пад’езда выйшла не спяшаючыся – дыхаць паветрам, дык дыхаць, – i неyзабаве злiлася з людскiм патокам, несцiханым i мiтуслiвым (людзi ж тут, на прывакзальнай плошчы, у асноyным прыезджыя), а ёй можна i не мiтусiцца, ёй няма куды спяшацца.
У вакзальным буфеце яна стаяла y чарзе за высокiм мужчынам у скураной кепцы, нацягнутай на самыя вочы, i звярнула на яго yвагу толькi таму, што ён моyчкi прапусцiy яе yперад.
– Вы што? – не зразумела.
– Хм-м… нiчога! Я не спяшаюся.
– Я таксама… – Але звярнулася да буфетчыцы: – Кефiр, адну шклянку, i два бутэрброды з сырам.
– Кавы з малаком не бярыце, – пачулася ззаду. – Лепш мiнералку. Кава халодная.
Гаварыy мужчына y скураной кепцы, яна гэта адчула не азiраючыся.
– Што далей? Два бутэрброды з сырам?.. – нецярплiва паyтарыла прадаyшчыца.
– Каву з малаком i яшчэ пiрожнае. Можна эклер.
Падала прадаyшчыцы грошы, з талеркай i шклянкай кефiру пайшла да свабоднага столiка. Кава! Яшчэ трэба yзяць каву!
– Ваша рэшта i кава. – Мужчына y кепцы паставiy на столiк шклянку з кавай, паклаy побач рэшту, пайшоy да стойкi.
– Вы не супраць? Дарэмна адмовiлiся ад мiнералкi…
Патхнула тытунём. Яна зрэдку i сама была не супраць узяць цыгарэту, але тут быy нейкi асаблiвы непрыемны рэзкi пах. Моyчкi адглынула са шклянкi з кефiрам.
– Значыцца, не супраць?
Ёй хацелася абурыцца: нельга ж быць такiм неадчэпным! Падняла вочы. Мужчына шырока yсмiхаyся. Зубы былi пракураныя цi мелi жаyтаваты колер ад прыроды.
– А вам пасуе.
– Што пасуе?
Яна не хавала раздражнення. Узяць i перайсцi за iншы столiк? Столiкi yсе занятыя… Зноy падняла вочы на мужчыну. Што яму трэба ад яе?
– Пасуе плямка ад кефiру вось тут… Ды не нервуйцеся вы! Проста не люблю вакзалаy. Быy няyдалы дзень…
– Дык надумалi прычапiцца да мяне? Нiбыта ад гэтага y вас з’явiцца любоy да вакзалаy!
Яна адставiла кефiр, хутка праглынула сухi бутэрброд, запiваючы кавай з малаком, якая сапраyды была халодная i нясмачная.
– Спяшаецеся? Пойдзеце на паветра цi y залу чакання?
– Куды-куды? – Ёй хацелася крыкнуць: якая зала чакання, да чаго тут зала, калi насупраць ейны дом, ейная кватэра! Але стрымала сябе, павярнулася i пайшла. Ненармальны! Абы прычапiцца!
Ён дагнаy яе каля перахода, кепку яшчэ глыбей нацягнуy на вочы.
– Адной не сумна?
Спынiлася. Паглядзела на яго зверху yнiз. Святло ад лiхтара нiбыта выхоплiвала мужчыну з цемры.






