На нашем сайте вы можете читать онлайн «Барсум атакує». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Фантастика, Социальная фантастика. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Барсум атакує

Автор
Дата выхода
14 мая 2018
Краткое содержание книги Барсум атакує, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Барсум атакує. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Генадзь Аўласенка) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Фантастычны раман “Барсум атакуе” — прамы працяг рамана “Дзікія кошкі Барсума”. Галоўны герой тут – Алаф Свенсан, былы космадэсантнік і былы супрацоўнік ФІРМЫ, які, па незалежных ад яго абставінах, вымушаны быў пакінуць планету Аграполіс. На паўкрымінальнай планеце Медэя-2 ён працуе выкладчыкам у адной з мясцовых гімназій, і жыццё ягонае тут працякае нейкі час надзвычай спакойна: без асаблівых падзей і прыгод. Але непазбежная вайна паміж ФІРМАЙ і Барсумам напаткала Свенсана і тут, на Медэі-2. І не проста напаткала, але прымусіла зрабіць даволі няпросты выбар. Выбар паміж жорсткасцю і бязлітаснасцю, паміж сумнай неабходнасцю забіваць і садыстскім задавальненнем ад самога гэтага працэса…
Барсум атакує читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Барсум атакує без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
– Яшчэ раз прабачце, мiстэр Свенсан!
І Лоран выбегла за дзверы, перш чым Свенсан паспеy хоць штосьцi ёй адказаць. Калi ж ён, праз некалькi хвiлiн сам выйшаy у калiдор, дзяyчыны там ужо не аказалася.
Затое y самым канцы калiдора, ля кабiнета хiмiчнай касмалогii, было даволi шматлюдна. Не менш дзесятка здаравенных бэйбусаy стоyпiлася там… i зараз яны з вясёлым гамам i рогатам спрабавалi адчынiць дзверы, якiя знутры хтосьцi трымаy. Нават не трымаy… калi Свенсан падыйшоy крыху блiжэй, ён зразумеy, што, наадварот, вучнi гэтыя дзверы з рогатам прытрымлiваюць, а адчынiць iх, адчайна i, на жаль, безпаспяхова спрабуе хтосьцi знутры…
У гэты час адзiн з вучняy азiрнуyся i yбачыy Свенсана.
– Шухер! – спалохана крыкнуy ён i yся вясёлая кампанiя дружна кiнулася наyцёк. А з дзвярэй хiмкабiнета, якiя, нарэшце, шырока расчынiлiся, вывалiyся на падлогу чырвоны i надзвычай узбударажаны мiстэр Уiлсан, выкладчык хiмiчных спецтэхналогiй.
– Хулiганы! – ускокваючы i ажно задыхаючыся ад крыyды i хвалявання, выкрыкнуy ён услед сваiм крыyдзiцелям.
У гэты час ён заyважыy раптам зусiм непадалёку ад сябе мiстэра Свенсана yласнай персонай i крыху сумеyся. І не проста сумеyся, а нават, што здзiвiла Свенсана, яшчэ больш пачырванеy. Праyда, амаль адразу ж зноy узяy сябе y рукi.
– Дзень добры, калега! – прагаварыy ён паважна i з нейкiм нават своеасаблiвым апломбам. – Як вашыя справы?
– Добры дзень, мiстэр Уiнсан! – у тон яму адсказаy Свенсан, зрабiyшы выгляд, што нiчога з таго, што здарылася толькi што y калiдоры, проста не заyважыy.
– А што спiна? – падыйшоyшы блiжэй, мiстэр Уiнсан пацiснуy плячамi i yздыхнуy, абдаyшы пры гэтым Свенсана характэрным пахам таннага кукурузнага вiскi. – Прайшла спiна…
Тут ён нечакана iкнуy i дадаy таямнiчым шэптам:
– Амаль.
Некалькi дзён таму хтосьцi з вучняy падставiy мiстэру Уiнсану падножку на лесвiчнай пляцоyцы i небарака настаyнiк, хутчэй за yсё, паспеyшы прыняць перад гэтым чарговую дозу спiртнога, не yтрымаyся на нагах i лiтаральна пералiчыy уласнай спiной амаль усе прыступкi памiж другiм i трэцiм паверхам.






