На нашем сайте вы можете читать онлайн «Барсум атакує». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Фантастика, Социальная фантастика. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Барсум атакує

Автор
Дата выхода
14 мая 2018
Краткое содержание книги Барсум атакує, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Барсум атакує. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Генадзь Аўласенка) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Фантастычны раман “Барсум атакуе” — прамы працяг рамана “Дзікія кошкі Барсума”. Галоўны герой тут – Алаф Свенсан, былы космадэсантнік і былы супрацоўнік ФІРМЫ, які, па незалежных ад яго абставінах, вымушаны быў пакінуць планету Аграполіс. На паўкрымінальнай планеце Медэя-2 ён працуе выкладчыкам у адной з мясцовых гімназій, і жыццё ягонае тут працякае нейкі час надзвычай спакойна: без асаблівых падзей і прыгод. Але непазбежная вайна паміж ФІРМАЙ і Барсумам напаткала Свенсана і тут, на Медэі-2. І не проста напаткала, але прымусіла зрабіць даволі няпросты выбар. Выбар паміж жорсткасцю і бязлітаснасцю, паміж сумнай неабходнасцю забіваць і садыстскім задавальненнем ад самога гэтага працэса…
Барсум атакує читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Барсум атакує без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Тым больш, што сам мiстэр Уiнсан тлумачыy потым калегам перакошанае сваё становiшча тым толькi, што яго прыхапiy раптам на лесвiцы чарговы прыступ радыкулiту. І yсе спачувалi яму, i yсе рабiлi выгляд, што вераць гэтаму тлумачэнню. І нават давалi тыя цi iншыя парады па лячэнню непрыемнага гэтага захворвання, хоць Свенсан быy цвёрда yпэyнены, што yсе цi амаль усе настаyнiкi добра ведаюць, што ж на самой справе адбылося з iх няyдачлiвым калегам.
Цiкава толькi, цi ведае аб усiм гэтым мiс Мерыдыт? Хутчэй за yсё – не, бо яна такi абуральны выпадак проста так не пакiнула б…
– Слухай, Алаф, – нечакана перайшоy на «ты» мiстэр Уiнсан, – а, можа, мы з табой… па капялютцы? У мяне y кабiнеце зусiм выпадкова засталося яшчэ… – ён змоyк, не дагаварыyшы, i яшчэ раз iкнуy.
– Гэта я прашу прабачэння, мiстэр Уiнсан, – падкрэслена ветлiва прагаварыy Свенсан. – Вялiкi дзякуй за прапанову, але… – не дагаварыyшы, ён змоyк, паглядзеy на гадзiннiк. – Не п’ю.
– Што, зусiм? – недаверлiва спытаyся мiстэр Уiнсан.
– У рабочы час не yжываю, – сказаy Свенсан. – І вам не раю. Каб зноyку радыкулiт на лесвiцы не прыхапiy, а то гэта такая штука непрыемная, ведаеце…
І ён рушыy далей, пакiнуyшы мiстэра Уiнсана y адзiноце i поyнай узрушаннасцi пачуццяy. Нетаропка спусцiyся на першы паверх i yжо дайшоy нават да гардэробу, як раптам успомнiy аб мiс Мерыдыт i сваiм абяцаннi зайсцi да яе праз паyгадзiны.
Дарэчы, яны амаль прайшлi, гэтыя паyгадзiны…
Прыйшлося тэрмiнова узнiмацца зноy на другi паверх.
* * *
Кабiнет дырэктара гiмназii Свенсан наведваy толькi аднойчы, у час свайго прыёму на работу, i yжо тады кабiнет гэты yразiy яго сваёй незвычайнай сцiпласцю i невялiкiмi памерамi. У кабiнеце не толькi не было нiчога лiшняга… многае з таго, што, па меркаванню Свенсана, проста жыццёва неабходна дырэктару даволi буйнай сталiчнай гiмназii тут таксама адсутнiчала. Стол, некалькi крэслаy, чорная матавая сцяна-экран з аднаго боку i сцяна-шафа з супрацьлеглага.
І вялiзнае акно за спiной дырэктара, закрытае зараз спектральнымi жалюзямi. Жалюзi гэтыя выбарачна прапускалi сонечнае святло… зараз, да прыкладу, яны былi адрэагулiраваныя так, што прапускалi толькi блакiтна-зялёную частку спектра…
– Можна? – сказаy Свенсан, уваходзячы.
Пытанне гэтае было залiшнiм, бо толькi што гэтае ж пытанне Свенсан задаваy сакратарцы дырэктара.
– Заходзьце! – сказала мiс Мерыдыт, паказваючы рукой на крэсла па той бок стала.






