На нашем сайте вы можете читать онлайн «Вершнікі на дарозе». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Классическая литература, Мифы / легенды / эпос. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Вершнікі на дарозе

Автор
Дата выхода
30 января 2023
Краткое содержание книги Вершнікі на дарозе, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Вершнікі на дарозе. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Маргарыта Латышкевіч) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
У дзівосным свеце аповесцей фэнтэзі Маргарыты Латышкевіч ажываюць легенды, спяваюць рунічныя камяні і нараджаюцца чары. Народ Курганова Поля – паэты, ведзьмары, ваяры – процістаяць людзям. Але ці настолькі адрозныя народ Курганоў і чалавечыя сыны?..
Верасовыя пусткі напаўняюцца музыкай ветру, магія пранізвае час і прастору. Вершнікі ўжо на шляху…
Вершнікі на дарозе читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Вершнікі на дарозе без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Задыхаючыся ад нявыказаных словаy, што падступалi да горла, Лель мог толькi глядзець, як насцярожана хмурыцца лютнiст, як цягнецца – па-над агнём – да ягонай, Леля, растрапанай галавы рукою. Як доyгiмi пальцамi падчэплiвае ля самай скронi нешта нябачнае, бязважкае – i yсё-такi iснае. Як з высiлкам цягне тое нешта на сябе – быццам разгортваючы непадатлiвы клубок нiтак.
– …зарок на вуснах, – задуменна сказаy Йурай, i Лель, усхлiпваючы, глядзеy, не верачы yласным вачам, як пералiваецца на пальцах музыкi нiць з атрутнага срэбра.
– Праклён, праклён!.. – каркнула зусiм блiзка, за колам дрогкага святла ад вогнiшча, i цяжкiя крылы начной птушкi пагрозлiва бiлi сырое паветра, i полаг уяyнага шатра над прошчаю хiснуyся, быццам нешта спрабавала прайсцi праз яго. Леля закалацiла частай дрыготкай. Йурай, якi, здаецца, таксама пачуy гэты поклiч, угледзеyся y цемру за каменным колам i выскалiyся драпежнаю, амаль ваyчынай усмешкай.
– Што ж, – прагаварыy лютнiст, з гiдлiвасцю скiдваючы з пальцаy нiць чужога закляцця.
Прагаварыy гэта i стрэлiy паглядам, як стралою па-над вогнiшчам, зiрнуy агнiстымi зялёнымi вачыма. Прадзiраючыся скрозь насланую немату, скрозь ледзяныя iглы, скрозь знясiленасць, чорныя словы i злавеснае карканне.
Нiцi памяцi пацягнулiся да гэтага пагляду, апякаючы, успыхваючы балюча i страшна. І зноy была мешанiна з твараy ды постацей, i маленькiя сёстры плакалi, i мацi працягвала рукi, а бацькаy нож, блiснуyшы, абразаy Лелевы валасы, i тыя гарэлi y агнi разам з таемнымi травамi.
І балючым апошнiм ударам, як нажом пад лапатку, дабiваючы:
– Пачвара!..
– Я бачу, – бязгучна гаварыy лютнiст, ценем крочачы за Лелем па няпэyнай сцяжыне памяцi.
І Лель, застылы, расколаты, пабачыy таксама, як бы адбiтак у чужых вачах. Бачыy самога сябе i россып панурых хацiн – дробную вёску y засенi гор. Пад саламянымi стрэхамi жылi людзi, земляробы. Усе амаль – рэшткi горнага племенi, якое збегла ад вайны i спусцiлася y далiну, шукаючы лепшай долi i yрадлiвых палеткаy. Адваёyвалi зямлю y векавечнай пушчы, сеялi збожжа. Жылi, як маглi, на беразе халоднай лясной ракi.





