Главная » Серьезное чтение » Вершнікі на дарозе (сразу полная версия бесплатно доступна) Маргарыта Латышкевіч читать онлайн полностью / Библиотека

Вершнікі на дарозе

На нашем сайте вы можете читать онлайн «Вершнікі на дарозе». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Классическая литература, Мифы / легенды / эпос. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.

0 баллов
0 мнений
1 чтение

Дата выхода

30 января 2023

Краткое содержание книги Вершнікі на дарозе, аннотация автора и описание

Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Вершнікі на дарозе. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Маргарыта Латышкевіч) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.

У дзівосным свеце аповесцей фэнтэзі Маргарыты Латышкевіч ажываюць легенды, спяваюць рунічныя камяні і нараджаюцца чары. Народ Курганова Поля – паэты, ведзьмары, ваяры – процістаяць людзям. Але ці настолькі адрозныя народ Курганоў і чалавечыя сыны?..

Верасовыя пусткі напаўняюцца музыкай ветру, магія пранізвае час і прастору. Вершнікі ўжо на шляху…

Вершнікі на дарозе читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно

Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Вершнікі на дарозе без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.

Текст книги

Шрифт
Размер шрифта
-
+
Межстрочный интервал

– Йурай, – назваyся ён у адказ на не дужа разборлiвае Лелева пытанне i падсунуy таму блiжэй збанок з мёдам.

– То ты, значыць, музыка, васпа… – Лель асёкся, баязлiва прыкрыyшы рот даланёю, i паyтарыy: – То ты – музыка?

Йурай згодна нахiлiy галаву, дзынкнуyшы доyгаю завушнiцай. Лель прысвiснуy, упусцiyшы з хлебнай скарынкi лiпкую кроплю мёду. Музыка падавалася яму нечым калi не yласна чароyным, дык да чараy, несумненна, блiзкiм. Бо як так можна, каб звiнелi пад нечымi yвiшнымi пальцамi струны, кожная сама па сабе, а yсё разам сыходзiлася, звiвалася, як ручаi злiваюцца y раку, у адзiнае суладнае гучанне?

– Пры княжым двары y Кургановым Полi хапае музыкаy, чалавечае дзiця, – мовiy Йурай.

Глядзеy убок, i мiж цёмных броваy пазначылася пахмурная зморшчына, i ён прамовiy павольна, як бы паyтараючы сказанае кiмсьцi:

– І няшмат гонару y тым, каб быць адным з многiх.

– А па мне, – нясмела запярэчыy Лель. – Па мне, дык проста yмець… ну, проста магчы ствараць уласную музыку – гэта неймаверна, недасяжна i…

Ён не мог падабраць словаy, толькi марна кусаy вусны, а з забытай скарынкi цягнулася y траву тонкая нiтачка мёду.

Лютнiст пакасiyся на Лёля i пагардлiва чмыхнуy:

– Для чалавечых сыноy, можа быць, i недасяжна. Але y Кургановым Полi, – дадаy лютнiст змрочна, – усё не так. Там музыка цесна сплятаецца з чарамi. Там музыка лучыць Цяпер i Калiсь з Нiколi-i-Нiдзе. Там слова паэта здольнае прыпынiць час i павярнуць яго назад, калi патрэбна. Там песня можа даць жыццё таму, што нiколi не iснавала, а трапны радок цаляе y сэрцы лепш за стралу.

Музыка там – жыццё.

Ён нетаропка распавядаy, апусцiyшы павекi, як бы на хаду прыгадваючы, уяyляючы сваё далёкае Курганова Поле перад вачыма. А дождж глуха шаптаy за шаyковым полагам нябачнага шатра, утворанага прошчай. І тут, у каменным коле, абкружаным змрокам i непагаддзю, ля зялёнага полымя yсе дзiвосы пра край вагнявокiх не падавалiся нечым нязвыклым. Толькi – сапраyдным, адзiна i непарушна правiльным. Бо, можа быць, сапраyдная музыка, сапраyдныя словы паэта i павiнны лучыць iснае з тым, чаго не было нiколi, i цаляць у сэрца – навылёт, назаyжды.

– Музыка – як бы чары? – захопленым шэптам спытаy Лель. – Як… жыццё?

– Майстры складваюць казкi, – адгукнуyся лютнiст. – А тыя абрастаюць плоццю y свеце пад зорамi. Як садоyнiкi прывiваюць дрэyцы, так паэты з явы ствараюць песнi.

– О, – толькi i мог вымавiць Лель, а лютнiст засмяяyся.

– Нiчога складанага, насамрэч, – заyважыy ён ганарыста.

Добавить мнение

Ваша оценка

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив

Мнения

Еще нет комментариев о книге Вершнікі на дарозе, и ваше мнение может быть первым и самым ценным! Расскажите о своих впечатлениях, поделитесь мыслями и отзывами. Ваш отзыв поможет другим читателям сделать правильный выбор. Не стесняйтесь делиться своим мнением!

Похожие книги