На нашем сайте вы можете читать онлайн «Танцавальны марафон». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Детективы, Зарубежные детективы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Танцавальны марафон

Автор
Дата выхода
31 мая 2022
Краткое содержание книги Танцавальны марафон, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Танцавальны марафон. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Виктор Правдин) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Падзеі рамана пачынаюцца з навагодняга балю-маскараду 1910 года ў палацы генерал-губернатара г. Мінска. Малады афіцэр ваенна-марскога флоту граф Сяргей Аляксандраў тайна ад бацькоў пакідае баль і сустракаецца з каханай. Маладыя спяшаюцца ў царкву, пасля вянчання вяртаюцца на баль і абвяшчаюць аб шлюбе. Для бацькоў Аляксандрава гэта стрэс, для астатніх – навагодні жарт… Аўтар праводзіць сваіх герояў праз падзеі рэвалюцыі 1917 года, ганенні ў 30-я гады, “пражскую вясну” 1968 года, развал Савецкага Саюза і, нарэшце, нашы дні.
Танцавальны марафон читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Танцавальны марафон без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Фiлiпаyна замiтусiлася, паставiла на стол блакiтную цукарнiцу з трэснутай накрыyкай i з вузкага скасавуранага шкапчыка, якi вiсеy каля акна, дастала бутэлечку з лекамi. Адкруцiла металiчную пробку i напоyнiла яе мутнаватай вадкасцю. Пакой iмгненна запаланiлi прытарныя бальнiчныя пахi. Стары цяжка праглынуy мiкстуру i вачыма, поyнымi слёз, паглядзеy на жонку, махнуy рукой. Фiлiпаyна даволi моцна пачала стукаць яго далонню па спiне. Пасля гэтых няхiтрых i, напэyна, частых аперацый кашаль у старога прапаy гэтак жа хутка, як i пачаyся.
У Хмары часцей застукала сэрца, калi пачуy пра бойку памiж Шапавалавым i, як зразумеy, чарговым палюбоyнiкам Александровiч. Ён з цяжкасцю стрымлiваyся, каб не пачаць задаваць пытаннi, але своечасова спахапiyся, вырашыy даць магчымасць суседзям Александровiч апраyдаць учынак улюбёнца Шапавалава.
– Галька – злыдня, – аддыхаyшыся, працягваy стары. – Пакуль Iван Мiкалаевiч быy у рэйсе, зацягнула y ложак другога.
– Шапавалаy – мужчына вiдны, а той, другi, – стары, малы, пляшывы… – рэзкавата кiнула, як выплеснула, Фiлiпаyна.
– Во-во, – вышчарыyся гаспадар, – лысы, нягеглы, але ж калi Галька выбрала, напэyна, мае y штанах.
– Мае, толькi не тое, што думаеш… – прабурчала гаспадыня. – На грошы спакусiлася дурнiца.
– Не памятаеце, калi тое было? – насцярожана yдакладнiy Хмара i адразу пашкадаваy, што yставiy свае пяць капеек.
Старыя iмгненна замаyчалi, насупiлiся. Узнiклае напружанне парушаy толькi настырны струменьчык вады, якi весела цурчаy з непрыкрытага крана.
– Цi не y той дзень мы чакалi тэлемайстра? – першая парушыла маyчанне Фiлiпаyна i няспешна засоyгала нягнуткiмi нагамi y калiдор. Рыпнулi дзверы, праз хвiлiну голас гаспадынi пачуyся з другога пакоя, але слоy было не разабраць.
– І yсё ж, дзе мне знайсцi Александровiч? Яна бывае дома? – па-змоyнiцку азiрнуyшыся на дзверы, за якiмi знiкла гаспадыня, спытаy Хмара y старога.
– Цяперака не знойдзеце, – важна пачмокаy губамi гаспадар. – Той, другi, павёз нашу кралю на нейкiя астравы.
– Не на Нары, а на Канары, – увайшоyшы, паправiла мужа Фiлiпаyна.
– Усё адно, – адмахнуyся стары. – Нары, Канары… Па мне, лепш нары…
– Вось, зiрнiце, – гаспадыня падала лейтэнанту гарантыйны талон на рамонт тэлевiзара. – У той дзень, як прыходзiy майстра, Iван Мiкалаевiч пабiy Гальчынага кавалера.
– Чацвёртага лiпеня, – уголас прачытаy Хмара.
– Правiльна, – пагадзiyся стары, – яшчэ гэты майстра разнiмаy петухоy.











