На нашем сайте вы можете читать онлайн «Танцавальны марафон». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Детективы, Зарубежные детективы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Танцавальны марафон

Автор
Дата выхода
31 мая 2022
Краткое содержание книги Танцавальны марафон, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Танцавальны марафон. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Виктор Правдин) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Падзеі рамана пачынаюцца з навагодняга балю-маскараду 1910 года ў палацы генерал-губернатара г. Мінска. Малады афіцэр ваенна-марскога флоту граф Сяргей Аляксандраў тайна ад бацькоў пакідае баль і сустракаецца з каханай. Маладыя спяшаюцца ў царкву, пасля вянчання вяртаюцца на баль і абвяшчаюць аб шлюбе. Для бацькоў Аляксандрава гэта стрэс, для астатніх – навагодні жарт… Аўтар праводзіць сваіх герояў праз падзеі рэвалюцыі 1917 года, ганенні ў 30-я гады, “пражскую вясну” 1968 года, развал Савецкага Саюза і, нарэшце, нашы дні.
Танцавальны марафон читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Танцавальны марафон без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
7
І yсё ж, такi важны факт, як бойка палюбоyнiкаy Александровiч, не змянiy поглядаy Хмары на справу Шапавалава. Наадварот, ён яшчэ больш упэyнiyся, што нiякага крымiналу y раптоyнай смерцi Шапавалава няма. Ды i адкуль той крымiнал мог узяцца, калi насiлля y адносiнах да памерлага не было, аб чым гавораць сведкi, што пацвердзiла i экспертыза. Хмара не пярэчыy Мiкулiчу, якi часцяком апеляваy ускоснымi нават не фактамi, а меркаваннямi, разумеy, што пераканаць падпалкоyнiка ён зможа, толькi даказаyшы, што адбыyся няшчасны выпадак.
«Яму што, няма чым заняць следчых? – у думках злаваyся лейтэнант. – Цi мо правярае мае прафесiйныя здольнасцi? Калi так, то yпустую трацiць час», – злосць штурхала Хмару да самастойных i больш рашучых дзеянняy.
Пакiнуyшы кватэру забытых людзьмi i Богам суседзяy Галiны Александровiч, лейтэнант спярша хацеy паведамiць Мiкулiчу пра бойку з удзелам Шапавалава, але нешта стрымала, напэyна, прынiжанае, задзетае самалюбства. «Мiкулiч загадаy высветлiць сапраyдную прычыну таго, чаму хворы Шапавалаy знаходзiyся на танцах, – разважаy Хмара, наперад пралiчваючы, чым зможа апраyдацца.
На вулiцу Кузьмы Чорнага Хмара дабраyся хвiлiн за трыццаць. З матэрыялаy справы было вядома, што па месцы жыхарства Шапавалава быy прапiсаны дваццацiпяцiгадовы сын Сяргей, хоць з бацькам ён i не жыy. Не было сумненняy, што цяпер Шапавалаy-малодшы атабарыцца y бацькавай кватэры. Хмара не дамаyляyся на сустрэчу, але разлiчваy, што yдасца пагаварыць не толькi з суседзямi, а i з новым гаспадаром.
Лейтэнанту пашэнцiла. Дзверы y кватэру адчынiy высокi, неймаверна шырокi y плячах чарнявы хлопец. Шырока пасаджаныя шэрыя вочы паволi абмацалi Хмару з галавы да пят, на лбе з’явiлася некалькi глыбокiх зморшчын. Вiдавочна, Шапавалаy сiлiyся yзгадаць няпрошанага госця.
– Я з мiлiцыi, – прадставiyся Хмара. – А Вы Сяргей Iванавiч?
– Угу, – хiтнуy галавой хлопец i разгублена yздыхнуy: – Цяпер тут жыву.
– Мне трэба задаць Вам некалькi пытанняy, будзем гаварыць тут цi…
– Заходзьце, – спахапiyся Шапавалаy i не тое што саступiy месца, а неяк адсунуy сябе ад уваходу.
«Ну i шафа!» – трошкi з зайздрасцю падумаy пра здаравяка Хмара i з цёмнага калiдорчыка адразу yвайшоy у пакой. Ад нечаканасцi лейтэнант аслупянеy, ён чакаy убачыць што заyгодна, толькi не вялiзную, ад сцяны да сцяны, штангу, якая манументальна высiлася на двух матрацах.











