На нашем сайте вы можете читать онлайн «Танцавальны марафон». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Детективы, Зарубежные детективы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Танцавальны марафон

Автор
Дата выхода
31 мая 2022
Краткое содержание книги Танцавальны марафон, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Танцавальны марафон. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Виктор Правдин) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Падзеі рамана пачынаюцца з навагодняга балю-маскараду 1910 года ў палацы генерал-губернатара г. Мінска. Малады афіцэр ваенна-марскога флоту граф Сяргей Аляксандраў тайна ад бацькоў пакідае баль і сустракаецца з каханай. Маладыя спяшаюцца ў царкву, пасля вянчання вяртаюцца на баль і абвяшчаюць аб шлюбе. Для бацькоў Аляксандрава гэта стрэс, для астатніх – навагодні жарт… Аўтар праводзіць сваіх герояў праз падзеі рэвалюцыі 1917 года, ганенні ў 30-я гады, “пражскую вясну” 1968 года, развал Савецкага Саюза і, нарэшце, нашы дні.
Танцавальны марафон читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Танцавальны марафон без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
– Маёй бабе толькi y мiлiцыi працаваць, – дабрадушна ашчэрыyся Сiyцоy, – усё пра yсiх ведае, як тая балгарская Ванга…
– Не плявузгай лiшняга, – лоyка рассоyваючы талеркi, буркнула гаспадыня. – Чалавек, перш чым да нас, каля Веркi Няфёдавай спыняyся, дапытваyся. А пакуль вы y панадворку гаварылi, Насатая патэлефанавала: Вы ж прыехалi на мiлiцэйскiх «Жыгулях», хоць за плотам машыны i не вiдаць.
– Раскудахталася! – сядаючы за стол i звысака аглядаючы стравы, паблажлiва гундосiy Сiyцоy. Нечакана ён узняy на жонку здзiyленыя вочы: – Госць у хаце i без бутэлькi!
– Дык чалавеку няможна, ён жа за рулём! – трошкi знiякавела гаспадыня i yставiлася на лейтэнанта, чакаючы, якое ён прыме рашэнне.
– А табе Верка насатая пра шафёра нiчога не напела? – цвёрда i катэгарычна зманiy Сiyцоy.
– Пра шафёра размовы не было, – перавяла позiрк на мужа гаспадыня.
– Тады нясi i не сумнявайся, – гаспадар ухапiy зубамi патухлую люльку. – Нясi пяршак, неча госця разгаворамi кармiць, а то даведаецца Папруга, як сталiчнага госця сустракала, задасць такую прачыхвостку, што свету белага не yбачыш.
– А ты выкiнь свой смурод з роту, – злуючыся цi то на мужыка, цi то на суседку, якая нiчога не сказала пра шафёра, узвысiла голас гаспадыня. – Усю хату праваняy, ды што хату, Бягомль i той прасмярдзеy тваiм тытунём клятым.
Канечне, нiякага шафёра не было, Хмара рулiy сам, але на хлусню Сiyцова наyмысна змаyчаy, разумеy, што чарка гарэлкi – неблагая яму памочнiца.
– Мая yзяла…
Калi на стале з’явiлася бутэлька, Сiyцоy таропка яе раскаркаваy i, напаyняючы чаркi, прыжмурыyся.
– Цяперака можна i пагаварыць.
З-за шчыльнай выцвiлай занавескi, якая прыкрывала грузную печ i дзялiла кухню напалам, павольна выйшаy руды кот з жоyта-зялёнымi вачыма. Ён, па чарзе падымаючы заднiя лапы, лянотна пацягнуyся, пазяхнуy i сеy на пушысты доyгi хвост з белай адмецiнай на самым кончыку.
– Во, i рыжы тут як тут, – засмяяyся Сiyцоy i зняy накрыyку з патэльнi. Для ката гэта быy сiгнал, млявасцi як i не было. Ён скокнуy на доyгую лаyку ля акна i, патрабавальна мяyкаючы, зашпацыраваy, закруцiyся. Час ад часу кот выпускаy вострыя кiпцюры i драпаy iмi па лаyцы, вочы блiшчэлi, чырвоны язычок штохвiлiнна аблiзваy блiскучы чорны нос.











