На нашем сайте вы можете читать онлайн «Танцавальны марафон». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Детективы, Зарубежные детективы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Танцавальны марафон

Автор
Дата выхода
31 мая 2022
Краткое содержание книги Танцавальны марафон, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Танцавальны марафон. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Виктор Правдин) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Падзеі рамана пачынаюцца з навагодняга балю-маскараду 1910 года ў палацы генерал-губернатара г. Мінска. Малады афіцэр ваенна-марскога флоту граф Сяргей Аляксандраў тайна ад бацькоў пакідае баль і сустракаецца з каханай. Маладыя спяшаюцца ў царкву, пасля вянчання вяртаюцца на баль і абвяшчаюць аб шлюбе. Для бацькоў Аляксандрава гэта стрэс, для астатніх – навагодні жарт… Аўтар праводзіць сваіх герояў праз падзеі рэвалюцыі 1917 года, ганенні ў 30-я гады, “пражскую вясну” 1968 года, развал Савецкага Саюза і, нарэшце, нашы дні.
Танцавальны марафон читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Танцавальны марафон без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
3
Горад Мiнск, парк Чалюскiнцаy, танцавальная зала, клуб «Каму за трыццаць»… Музыка тут паyсюль, яна жыве y гэтым прыземiстым будынку, у вершалiнах стромкiх сосен, бяроз i лапушыстых каштанаy, у чортавым коле i атракцыёне «Халi-галi». Дыхае «Лавандай» танцавальная зала, танчыць паветра, набрынялае пахам чалавечых целаy i серабрыстым пылам. Скрылёк белай тынкоyкi адарваyся ад столi i няспешна плануе, кружыцца y нейкiм сваiм адмысловым танцы. Лёгкая лесвiца на другi паверх выструнiлася насустрач, расставiла рукi-поручнi: вось-вось яны падхопяць кагосьцi з прысутных i закарагодзяць у iмклiвым вальсе.
Не стамiла прысутных двухгадзiнная дыскатэка, чаканнем свецяцца вочы мужчын i прыгажунь-жанчын, пазiрае на гадзiннiк рухавая вядучая… Да канца вечарыны застаецца пятнаццаць хвiлiн, i нарэшце гучыць узнёслае, доyгачаканае: «А цяпер – танцавальны ма-ра-фон…» Пад гучны выбух «Ура!» гасне святло, i праз хвiлiну-другую рознакаля-ровыя пражэктары, iмклiвымi промнямi рассякаючы паветра, свярдзёлкамi yпiваюцца y вялiкi шар пад столлю залы, i ён няyлоyна пачынае круцiцца, набiраць хуткасць.
I раптам гэты танцавальны экстаз расколвае iстэрычны жаночы крык… Пасярэдзiне залы замiтусiлiся людзi, там ужо не танцуюць, хтосьцi штурхае натоyп – стварае большы круг. Хвiлiна-другая, i вопытная вядучая, прадчуваючы нядобрае, выключае музыку, спыняе марафон.
Пасярэдзiне танцавальнай пляцоyкi на падлозе, раскiнуyшы рукi, ляжыць чалавек. Цыбатыя ногi y блiскучых лакiраваных чаравiках з вострымi насамi сагнутыя y каленях, i здаецца, мужчына выбраyся y круг, каб пайсцi yпрысядку, ды так i застыy. Вочы yжо нежывыя, на вуснах – сумнавата-горкая yсмешка. Мабыць, апошняе, што чалавек бачыy, – гэта люстэркавы шар пад столлю, якi працягвае шалёна круцiцца.











