На нашем сайте вы можете читать онлайн «Албанскае танга». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Любовные романы, Остросюжетные любовные романы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Албанскае танга

Автор
Дата выхода
25 марта 2016
Краткое содержание книги Албанскае танга, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Албанскае танга. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Вінцэсь Мудроў) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
У кнізе прадстаўлены апавяданні аўтара розных гадоў. Цэнтральным творам з'яўляецца новая аповесць «Албанскае танга», якая апавядае пра разрыў савецка-албанскіх адносін. У аповесці прысутнічаюць дзве сюжэтныя лініі, адна - непасрэдны канфлікт Хрушчова і Энвера Ходжа і гісторыя кахання албанскага студэнта і беларускай дзяўчыны.
Албанскае танга читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Албанскае танга без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
– На, выпi, – матчына далонь падбiваецца пад патылiцу, я глытаю цеплаваты адвар i ён ценькiм цурком лiецца y вушы. – Лiпа зь мёдам… адразу палягчэе.
Заyтра Галуза з Шутовiчам зноy узьлезуць на пажарную лесьвiцу. Калi не заyтра дык пасьлязаyтра Бздунчонак iх перахопiць. Пагонiць, вiдаць, са школы. А калi яшчэ вахцёрка памрэ… Я страсянаю галавой, адганяючы страшную думку… Да вакацыяy засталося два днi. Магчыма, дзерык i не злапае чувакоy; пасьля вакацыяy люк зачыняць на замок i пра Мiшкаву вандроyку yсе забудуцца – з гэтай шчаснай думкай камнем панурваюся y вiр трывожнага сну; i вось ужо бачу школьны дворык i чую тужлiвы гуд машыны… па гуку пазнаю разьдзяyбаны Газ-51, на якiм дзесяцiклясьнiкi вывучаюць аyтасправу, i якi штодня езьдзiць па школьным двары… мутны чад засьцiць вочы i немагчыма yгледзець – хто гэта там едзе y кодабу машыны… выцiраю вочы далонямi i пазнаю Бздунчонка… «газон» павольна едзе па двары… я сыходжу yбок, каб даць яму дарогу i y гэтае iмгненьне дзерык стукае кулаком па кабiнцы i, выставiyшы руку, гарлае: – Вунь яны!.
– Ма!
– Што, дзетухта! – мацi, у сваёй падзёртай начной кашулi, падбягае да канапы, мацае маю вiльготную чупрыну. – Увесь жа ж мокры… зараз цябе пераапрану.
– Ну, як ён там? – пытаецца праз якую хвiлiну бацька са спальнi.
– Сьпi ты yжо… – мацi сьцягвае зь мяне мокрую майку, насоyвае сухую, прымушае yзьняцца з канапы. – Пастой крыху, бялiзну памяняю.
Я стаю, не адчуваючы пад сабою ног, потым падаю на канапу – мацi нават не пасьпела заслаць новую прасьцiну, – i маё бязважкае цела ляцiць y кiрунку цёмнай спаруды з адзiным сьветлым вакном пасярэдзiне. Асьветлены прастакутнiк павялiчваецца y памерах i y душы нараджаецца адчуваньне шчасьця: цётухна-вахцёрка сядзiць, схiлiyшы сiвую галаву, i y руках яе цьмяна блiскаюць вязальныя пруткi.
Патрыцый
Данiлу Жукоyскаму
Сумным восеньскiм днём празаiк Аскольд Марцэвiч сядзеy за кампутарам i пiсаy чарговы аповед. Сiвенькае, алавянай водценi паyсьвятло цадзiлася y вокны, наганяла дрымоту, крывiла абамлелым позехам пiсьменьнiцкi рот i Аскольд, штохвiлi зяхаючы, крэкаy ды пацiраy задумлiва-маршчынiсты лабешнiк.





