На нашем сайте вы можете читать онлайн «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Фантастика, Попаданцы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства

Автор
Жанр
Дата выхода
18 февраля 2022
Краткое содержание книги Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Алег Грушэцкі) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Янка і Мілана прыязджаюць на лета ў вёску, але выпадкова праз люстэрка ў дзедавай каморы апынаюцца ў іншасвеце… Дзеці рашуча накіроўваюцца ў падарожжа па таямнічым каралеўстве Сварга, дзе жывуць дужыя рыцары, дзівосныя міфічныя істоты, сярод якіх нават Цмок. Паводле старажытнага падання, менавіта ім належыць выратаваць каралеўства ад злога чараўніка Волха і войскаў ваўкалакаў.
Прыгоды і рыцарскія бітвы, пераадоленне страхаў і перашкод сустракаюцца на шляху юных герояў. Але цяжкасці толькі гартуюць!..
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
У яе нават прамiльгнула страшэнная думка аб страце брата. Мiлана роспачна паклiкала яшчэ раз:
– Янка, Ян! Дзе ты?
– Я тут, Мiлана! – прыцiшана пачулася недзе y глыбiнi.
– Ян? – не паверыла яна сваiм вушам. – Як ты там? З табой усё добра?
– Так, iдзi сюды! Тут так прыгожа!
– Куды? Я нiчога не бачу.
– Проста скачы долу. Дай веры, усё будзе добра!
– Ну добра. Глядзi, калi што.
Дзяyчыну крыху адольвалi сумневы, але голас брата гучаy так упэyнена, так пераканаyча. Яна закiнула нагу, падцягнулася i… скочыла y цемру.
Мiлана апынулася на невялiчкай горцы, якою плаyна з’ехала долу. Яна вылецела праз пройму i раптам пабачыла неверагодна прыгожы сонечны лужок. Дзяyчына нават не адразу асэнсавала, што трэба падняцца, нагэтулькi была шакаваная. Паволi yздымаючыся, глядзела на yсё шырока расплюшчанымi вачыма.
– Дзе гэта мы?
– Каб жа я ведаy.
Мiлана зiрнула, адкуль яны сюды трапiлi. Гэта быy стары вялiзны разгалiсты дуб з шырокiм ды глыбокiм дуплом. Яно было не такiм вялiкiм, каб у яго з лёгкасцю пралез дарослы, але дастатковае, каб прасунуyся хто iх узросту.
– Пачакай! – пачала разважаць яна. – Калi гэта патаемны ход, дык дзе ж тады дом?
– Д-дом? – прамовiy Янка i сам зразумеy, што нешта тут не зусiм лагiчна.
– Так! Насамрэч мы з’ехалi проста з маленькай горачкi. Пагадзiся, гэтага замала на тое, каб так далёка апынуцца ад дома i каб яго не бачыць.
– А яно ж напраyду так. А дзе ж дом? Што за цуд?
І тут увагу Мiланы прыцягнула iншае.
– Глядзi! – паказала дзяyчына на брата.
– А што з iмi не так? – не разумеючы, прамовiy Янка i адчуy, што даспехi y некалькi разоy пацяжэлi. Ён узняy руку, i ад здзiyлення хлопцу ледзьве мову не заняло: цацка сталася сапраyдным жалезным мячом. Хлопец папляскаy далонямi па сабе i адчуy грукат лат.
У подзiве ён зiрнуy на сястру.
– А з табой што?
– У сэнсе? – крыху перапалохалася сястра i схапiлася за галаву.
– Твая дыядэма… Як яна цяпер зiхцiць! Ды i адзенне змянiлася…
Мiлана зняла дыядэму i агледзела яе.
– Нiчога не разумею, – круцiла галавою Мiлана. – Дома няма, мы незразумела як пераyвасобiлiся. Што з намi здарылася? Што yсё гэта значыць?
– Ды i дзе мы? Падаецца, у нашай ваколiцы нiякiх нават i блiзка падобных мясцiн няма. Прынамсi я такiх дакладна не бачыy.
– Чакай, – паспрабавала разважаць Мiлана.







